Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
EXODUS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 35
Exod Bela 35:1  І сабраў Майсей усё супольства сыноў Ізраілевых і сказаў ім: вось, што наказаў Гасподзь рабіць:
Exod Bela 35:2  шэсьць дзён рабеце працу, а дзень сёмы павінен быць у вас сьвяты, субота спачыну Госпаду; кожны, хто будзе рабіць у яе працу, аддадзены будзе сьмерці;
Exod Bela 35:3  не запальвайце агню ва ўсіх селішчах вашых у дзень суботні.
Exod Bela 35:4  І сказаў Майсей усяму супольству сыноў Ізраілевых: вось тое слова, што наказаў Гасподзь, кажучы:
Exod Bela 35:5  зрабеце ад сябе ахвяраваньні Госпаду: кожны паводле руплівасьці няхай прынясе ахвяраваньне Госпаду, золата, срэбра, медзь,
Exod Bela 35:6  воўну блакітнага, пурпуровага і чырванёнага колеру , і вісон, і казіную воўну,
Exod Bela 35:7  Аўчыны барановыя чырвоныя і аўчыны сінія, і дрэва сітым,
Exod Bela 35:8  і алей у сьвяцільню, і пахошчы на алей памазаньня і на духмяныя дымленьні,
Exod Bela 35:9  камень анікс і камяні ўстаўныя на эфод і нагруднік.
Exod Bela 35:10  І кожны з вас мудры сэрцам няхай прыйдзе і зробіць усё, што загадаў Гасподзь:
Exod Bela 35:11  скінію і покрыва яе і века яе, гакі і брусы яе, жэрдкі яе, слупы яе і падножжы яе,
Exod Bela 35:12  каўчэг і жэрдкі яго, века і заслону для загароды,
Exod Bela 35:13  стол і жэрдкі яго і ўсе прылады яго, і ахвярныя хлябы,
Exod Bela 35:14  і сьвяцільні для асьвятленьня з прыладамі яго, і лампады яго і алей для асьвятленьня,
Exod Bela 35:15  і ахвярнік для дымленьняў і жэрдкі яго, і алей памазаньня, і духмяныя дымленьні, і заслону на ўваходзе ў скінію,
Exod Bela 35:16  ахвярнік цэласпаленьня і рашотку медную для яго, і жэрдкі яго і ўсе прылады яго, умывальнік і падножжа яго,
Exod Bela 35:17  заслоны двара, слупы яго і падножжы іх і заслону на ўваходзе ў двор,
Exod Bela 35:18  калы скініі і калы двара і вяроўкі іх,
Exod Bela 35:19  вопратку службовую на служэньне ў сьвятыні і сьвяшчэнную вопратку Аарону сьвятару і вопратку сынам ягоным дзеля набажэнства.
Exod Bela 35:20  І пайшло ўсё супольства сыноў Ізраілевых ад Майсея.
Exod Bela 35:21  І прыходзілі ўсе, каго вабіла да таго сэрца, і ўсе, каго схіляў дух, і прыносілі ахвяраваньні Госпаду на ўладжваньне скініі сходу і на ўсе патрэбы яе і на сьвяшчэннае адзеньне;
Exod Bela 35:22  і прыходзілі мужы з жонкамі, і ўсе па схільнасьці сэрца прыносілі пярсьцёнкі, завушніцы, бранзалеты і падвескі, усялякія залатыя рэчы, кожны, хто хацеў прыносіць золата Госпаду;
Exod Bela 35:23  і кожны, у каго была воўна блакітнага, пурпуровага і чырванёнага колеру, вісон і казіная воўна, аўчыны барановыя чырвоныя і аўчыны сінія, прыносілі іх;
Exod Bela 35:24  і кожны, хто ахвяраваў срэбра, альбо медзь, прыносілі гэта ў дарунак Госпаду; і кожны, у каго было дрэва сітым, прыносіў гэта на ўсякую патрэбу скініі ;
Exod Bela 35:25  і ўсе жанчыны, мудрыя сэрцам, пралі сваімі рукамі і прыносілі прадзіва блакітнага, пурпуровага і чырванёнага колеру і вісон;
Exod Bela 35:26  і ўсе жанчыны, якіх вабіла сэрца, якія ўмелі прасьці, пралі казіную воўну;
Exod Bela 35:27  а князі прыносілі камень анікс і камяні ўстаўныя на эфод і наруднік,
Exod Bela 35:28  і пахошчы таксама, і алей у сьвяцільню і на складаньне алею памазаньня і на духмяныя дымленьні;
Exod Bela 35:29  і ўсе мужы і жонкі з сыноў Ізраілевых, якіх вабіла сэрца прынесьці на ўсякую справу, якую Гасподзь праз Майсея загадаў зрабіць, прыносілі дабраахвотны дарунак Госпаду.
Exod Bela 35:30  І сказаў Гасподзь сынам Ізраілевым: глядзеце, Гасподзь прызначыў менавіта Вэсэлііла, сына Урыі, сына Ора, з племя Юдавага,
Exod Bela 35:31  і напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, розумам, ведамі і ўсялякім умельствам
Exod Bela 35:32  складаць узорыстую тканіну, рабіць з золата, срэбра і медзі,
Exod Bela 35:33  і рэзаць камяні, каб устаўляць іх, і рэзаць дрэва, і рабіць усякую адмысловую працу;
Exod Bela 35:34  і здольнасьць вучыць заклаў у сэрца яго, яго і Агаліява, сына Ахісамахавага, з племя Данавага;
Exod Bela 35:35  Ён напоўніў сэрца іх мудрасьцю, каб рабіць усякую працу разьбяра і ўмелага ткача і вышывальніка па блакітнай, пурпуровай, чырванёнай і вісоннай тканіне, і ткачоў, якія робяць усялякую працу і складаюць каштоўную тканіну.