EXODUS
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
Chapter 4
Exod | Bela | 4:1 | І адказваў Майсей і сказаў: а калі яны не павераць мне і не паслухаюцца голасу майго і скажуць: не зьявіўся табе Гасподзь? | |
Exod | Bela | 4:3 | Гасподзь сказаў: кінь яго на зямлю. Ён кінуў яго на зямлю, і ператварыў посах у зьмея, і Майсей уцякаў ад яго. | |
Exod | Bela | 4:4 | І сказаў Гасподзь Майсею: працягні руку тваю і вазьмі яго: і ён зрабіўся посахам у руцэ ягонай. | |
Exod | Bela | 4:5 | Гэта ўсё на тое, каб паверылі, што зьявіўся табе Гасподзь, Бог бацькоў іхніх, Бог Абрагамаў, Бог Ісаакаў і Бог Якаваў. | |
Exod | Bela | 4:6 | Яшчэ сказаў яму Гасподзь: пакладзі руку тваю сабе запазуху. І ён паклаў руку сваю сабе запазуху, выняў яе, і вось рука ў яго пабялела ад праказы, як сьнег. | |
Exod | Bela | 4:7 | Сказаў: пакладзі зноў руку тваю сабе запазуху. І ён паклаў руку сваю сабе запазуху; і выняў яе з-за пазухі сваёй, і вось, яна зноў зрабілася такая самая, як цела яго. | |
Exod | Bela | 4:8 | Калі яны не павераць табе і не паслухаюцца голасу першай азнакі, дык павераць голасу азнакі другой; | |
Exod | Bela | 4:9 | калі ж не павераць і гэтым дзьвюм азнакам і не паслухаюцца голасу твайго, дык вазьмі вады з ракі і вылі на сухое; і вада, узятая з ракі, зробіцца крывёю на сушы. | |
Exod | Bela | 4:10 | І сказаў Майсей Госпаду: о, Госпадзе! чалавек я не гаваркі, і такі самы быў і ўчора і заўчора, і калі Ты пачаў гаварыць з рабом Тваім: я цяжка гавару і гаркавы. | |
Exod | Bela | 4:11 | Гасподзь сказаў: хто даў вусны чалавеку? хто робіць нямым, альбо глухім, альбо відушчым, альбо сьляпым? ці ня Я Гасподзь? | |
Exod | Bela | 4:14 | І загарэўся гнеў Гасподні на Майсея, і Ён сказаў: хіба няма ў цябе Аарона брата, Лявіцяніна? Я ведаю, што ён можа гаварыць, і вось, ён выйдзе насустрач табе і, убачыўшы цябе, усьцешыцца ў сэрцы сваім; | |
Exod | Bela | 4:15 | ты будзеш яму гаварыць і ўкладваць словы ў вусны ягоныя, а Я буду пры вуснах тваіх і пры вуснах ягоных і буду вучыць вас, што вам рабіць; | |
Exod | Bela | 4:16 | і будзе гаварыць ён замест цябе да народу; дык вось, ён будзе тваімі вуснамі, і ты будзеш яму замест Бога: | |
Exod | Bela | 4:18 | І пайшоў Майсей, і вярнуўся да Ётора, цесьця свайго, і сказаў яму: пайду я, і вярнуся да братоў маіх, якія ў Егіпце, і пагляджу, ці жывыя яны яшчэ? І сказаў Ётор Майсею: ідзі зь мірам. | |
Exod | Bela | 4:19 | І сказаў Гасподзь Майсею ў зямлі Мадыямскай: ідзі, вярніся ў Егіпет, бо памерлі ўсе, хто шукаў душы тваёй. | |
Exod | Bela | 4:20 | І ўзяў Майсей жонку сваю і сыноў сваіх, пасадзіў іх на асла і выправіўся ў зямлю Егіпецкую. І посах Божы Майсей узяў у руку сваю. | |
Exod | Bela | 4:21 | І сказаў Гасподзь Майсею: калі пойдзеш і вернешся ў Егіпет, глядзі, усе цуды, якія Я даручыў табе, зрабі перад абліччам фараона; а Я зраблю і ачарсьцьвее сэрца ягонае, і ён не адпусьціць народу. | |
Exod | Bela | 4:23 | Я кажу табе: адпусьці сына Майго, каб ён учыніў Мне служэньне; а калі ня пусьціш яго, дык вось, Я заб'ю сына твайго, першынца твайго. | |
Exod | Bela | 4:25 | Тады Сэпфора, узяўшы каменны нож, абрэзала крайнюю плоць сыну свайму і, кінуўшы да ног ягоных, сказала: ты жаніх крыві ў мяне. | |
Exod | Bela | 4:27 | І Гасподзь сказаў Аарону: ідзі напярэймы Майсею ў пустыню. І ён пайшоў, і сустрэўся зь ім на гары Божай, і пацалаваў яго. | |
Exod | Bela | 4:28 | І пераказаў Майсей Аарону ўсе словы Госпада, Які яго паслаў, і ўсе азнакі, якія ён наказаў. | |
Exod | Bela | 4:30 | і пераказаў Аарон усе словы, якія гаварыў Гасподзь Майсею, і зрабіў Майсей азнакі на вачах у народа, | |