II KINGS
Chapter 19
II K | Bela | 19:1 | Калі пачуўгэта цар Эзэкія, дык падраў вопратку на сабе і накрыўся вярэтай, і пайшоў у дом Гасподні. | |
II K | Bela | 19:2 | І паслаў Эліякіма, начальніка палаца, і Сэўну пісца, і старэйшых сьвятароў, пакрытых вярэтай, да Ісаі прарока, сына Амосавага. | |
II K | Bela | 19:3 | І яны сказалі яму: так кажа Эзэкія: дзень смутку і кары і паганьбеньня — дзень гэты; бо дайшлі немаўляты да адтуліны нутробы мацярынскай, а сілы няма нарадзіць. | |
II K | Bela | 19:4 | Можа, пачуе Гасподзь, Бог, твой усе словы Рабсака, якога паслаў цар Асірыйскі, гаспадар ягоны, зьневажаць Бога жывога і ганіць яго словамі, якія чуў Гасподзь, Бог твой. Учыні ж малітву за пазасталых, якія яшчэ жывыя. | |
II K | Bela | 19:6 | і сказаў ім Ісая: так скажэце гаспадару вашаму: так кажа Гасподзь: ня бойся слоў, якія ты чуў, якімі ганілі Мяне слугі цара Асірыйскага. | |
II K | Bela | 19:7 | Вось Я пашлю ў яго дух, і ён пачуе вестку, і вернецца ў зямлю сваю, і Я паб'ю яго мечам у зямлі ягонай. | |
II K | Bela | 19:8 | І вярнуўся Рабсак, і знайшоў цара Асірыйскага, які ваяваў супроць Ліўны, бо ён чуў, што той адышоў ад Лахіса. | |
II K | Bela | 19:9 | І пачуў ён пра Тыргака, цара Эфіопскага; яму сказалі: вось, ён выйшаў біцца з табою. І паслаў ён паслоў да Эзэкіі сказаць: | |
II K | Bela | 19:10 | так скажэце Эзэкію, цару Юдэйскаму: няхай не ашуквае цябе Бог твой, на Якога ты спадзяешся, думаючы: ня будзе аддадзены Ерусалім у рукі цара Асірыйскага. | |
II K | Bela | 19:11 | Ты ж чуў, што зрабілі цары Асірыйскія з усімі землямі, наклаўшы на іх закляцце,— дык жа ці ты ацалееш? | |
II K | Bela | 19:12 | Багі народаў, якіх спустошылі бацькі мае, ці ж выратавалі іх? — Ці выратавалі Газан, і Харан, і Рэцэф, і сыноў Эдэна, што ў Таласары? | |
II K | Bela | 19:14 | І ўзяў Эзэкія ліст з рукі паслоў і прачытаў яго, і пайшоў у дом Гасподні, і разгарнуў яго Эзэкія перад абліччам Гасподнім, | |
II K | Bela | 19:15 | і маліўся Эзэкія перад абліччам Гасподнім і казаў: Госпадзе Божа Ізраілеў, Які сядзіць на херувімах! Ты адзін Бог усіх царстваў зямлі, Ты стварыў неба і зямлю. | |
II K | Bela | 19:16 | Прыхілі, Госпадзе, вуха Тваё і пачуй; разамкні, Госпадзе, вочы Твае і паглядзі, і пачуй словы Сэнахірыма, які паслаў ганіць Бога жывога! | |
II K | Bela | 19:18 | і паўкідалі багоў іхніх у агонь, але гэта не багі, а вырабы рук чалавечых, дрэва і камень,— таму і вынішчылі іх. | |
II K | Bela | 19:19 | І сёньня, Госпадзе Божа наш, выратуй нас ад рукі ягонай, і даведаюцца ўсе царствы зямлі, што Ты, Госпадзе, Бог адзін. | |
II K | Bela | 19:20 | І паслаў Ісая, сын Амосаў, да Эзэкіі сказаць: так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: тое, за што ты молішся Мне супроць Сэнахірыма, цара Асірыйскага, Я пачуў. | |
II K | Bela | 19:21 | Вось слова, якое сказаў Гасподзь пра яго: пагардзіць цябе, пасьмяецца зь цябе дзеўная дачка Сіёна; усьлед табе пахітае галавою дачка Ерусаліма. | |
II K | Bela | 19:22 | Каго ты асуджаў і ганіў? І на каго ты падняў голас, і падняў так высока вочы свае? На Сьвятога Ізраілевага? | |
II K | Bela | 19:23 | Праз паслоў тваіх ты асуджаў Госпада і сказаў: з мноствам калясьніц маіх я ўзышоў на вышыню гор, на рэбры Лівана, і сьсёк рослыя кедры яго, выдатныя кіпарысы яго, і прыйшоў на самае крайняе прыстанішча яго, у гай саду яго: | |
II K | Bela | 19:25 | Хіба ты ня чуў, што Я здаўна зрабіў гэта, у даўнія дні наканаваў гэта, а сёньня выканаў тым, што ты спусташаеш умацаваныя гарады, ператвараючы ў груды развалін? | |
II K | Bela | 19:26 | І жыхары іх зрабіліся маламоцныя, трымцяць і застаюцца ў сораме. Яны сталі як трава на полі і сьвежая зеляніна, як пораст на дахах і апалены хлеб, да таго як выкаласіцца. | |
II K | Bela | 19:27 | Ці сядзеш ты, ці выйдзеш, ці ўвойдзеш, Я ўсё ведаю; ведаю і дзёрзкасць тваю супроць Мяне. | |
II K | Bela | 19:28 | За тваю дзёрзкасць супроць Мяне і за тое, што пагарда твая дайшла да вушэй Маіх, Я ўвяду колца Маё ў ноздры твае і цуглі Мае ў рот твой, і вярну цябе назад тою самаю дарогаю, якою прыйшоў ты. | |
II K | Bela | 19:29 | І вось табе, Эзэкія , азнака: ежце ў гэты год тое, што вырасла ад апалага зерня, і на другі год — самароднае, а на трэці год сейце і жнеце, і садзеце вінаградныя сады і ежце плады іх. | |
II K | Bela | 19:30 | І ацалелае ў доме Юдавым, што засталося, пусьціць зноў корань унізе і ўродзіць плод наверсе, | |
II K | Bela | 19:31 | бо зь Ерусаліма павядзецца рэшта, і выратаваньне ад гары Сіёна. Руплівасць Госпада Саваофа зробіць гэта. | |
II K | Bela | 19:32 | Таму так кажа Гасподзь пра цара Асірыйскага: ня ўвойдзе ён у горад гэты, і ня кіне туды стрэлы, і не падступіцца да яго з шчытом, і не насыпле супроць яго вала. | |
II K | Bela | 19:33 | Тою самаю дарогай, якою прыйшоў, вернецца, і ў горад гэты ня ўвойдзе, кажа Гасподзь. | |
II K | Bela | 19:34 | Я буду ахоўваць горад гэты, каб уратаваць яго дзеля Сябе і дзеля Давіда, раба Майго. | |
II K | Bela | 19:35 | І сталася тае ночы: пайшоў анёл Гасподні і пабіў у табары Асірыйскім сто восемдзесят пяць тысяч. І ўсталі раніцай, і вось усе целы мёртвыя. | |