DEUTERONOMY
Chapter 24
Deut | Bela | 24:1 | Калі хто возьме жонку і зробіцца мужам яе, і яна ня знойдзе ўпадабаньня ў вачах ягоных, бо ён знаходзіць у ёй што-небудзь агіднае, і напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і адпусьціць яе з дома свайго, | |
Deut | Bela | 24:3 | але і гэты апошні муж зьненавідзіць яе і напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і адпусьціць яе з дома свайго, альбо памрэ гэты апошні муж яе, які ўзяў яе сабе за жонку,— | |
Deut | Bela | 24:4 | дык ня можа першы муж яе, які адпусьціў яе, зноў узяць яе сабе за жонку, пасьля таго, як яна заплямілася, бо гэта ёсьць гідота перад Госпадам, і не пахібі зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку. | |
Deut | Bela | 24:5 | Калі хто ўзяў жонку нядаўна, дык няхай ня йдзе на вайну, і нічога нельга ўскладаць на яго; няхай ён застанецца вольны ў доме сваім цэлы год і радуе жонку сваю, якую ўзяў. | |
Deut | Bela | 24:6 | Ніхто не павінен браць у заклад верхняга і ніжняга жарона, бо такі бярэ ў заклад душу. | |
Deut | Bela | 24:7 | Калі знойдуць каго, што ён украў у каго-небудзь з братоў сваіх, з сыноў Ізраілевых, і паняволіў яго, дык такога злодзея трэба аддаць сьмерці; і так вынішчы зло спасярод сябе. | |
Deut | Bela | 24:8 | Сьцеражыся ў пошасьці праказы, каб добра пільнавацца і рабіць усё тое, чаго навучаць сьвятары і лявіты; старанна выконвайце, што я загадаў ім; | |
Deut | Bela | 24:10 | Калі ты блізкаму свайму што-небудзь пазычаеш, дык не хадзі да яго ў дом, каб узяць у яго заклад, | |
Deut | Bela | 24:13 | аддай яму заклад пры захадзе сонца, каб ён лёг спаць у вопратцы сваёй і дабраславіў цябе,— і табе залічыцца гэта ў праведнасьць перад Госпадам, Богам тваім. | |
Deut | Bela | 24:14 | Ня крыўдзі найміта, беднага і ўбогага, з братоў тваіх альбо з прыхадняў тваіх, якія ў зямлі тваёй, у жытлішчах тваіх; | |
Deut | Bela | 24:15 | таго ж самага дня аддай плату ягоную, каб сонца не зайшло раней таго, бо ён бедны, і чакае яе душа ягоная; каб ён не залямантаваў на цябе Госпаду, і ня было на табе грэху. | |
Deut | Bela | 24:16 | Бацькі не павінны карацца за дзяцей сьмерцю, і дзеці не павінны карацца сьмерцю за бацькоў; кожны павінен карацца сьмерцю за сваё злачынства. | |
Deut | Bela | 24:18 | памятай, што і ты быў рабом у Егіпце, і Гасподзь вызваліў цябе адтуль: таму я і загадваю табе рабіць гэта. | |
Deut | Bela | 24:19 | Калі будзеш жаць на полі тваім і забудзеш сноп на полі, дык не вяртайся па яго: няхай ён застаецца прыхадню, сіраце і ўдаве, каб Гасподзь, Бог твой, дабраславіў цябе ва ўсіх дзеях рук тваіх. | |
Deut | Bela | 24:20 | Калі будзеш абіваць масьліну тваю, дык не пераглядвай за сабою галінаў: няхай застаецца прыхадню, сіраце і ўдаве. | |
Deut | Bela | 24:21 | Калі будзеш зьбіраць плады ў вінаградніку тваім, не абірай рэштак за сабою: няхай застаецца прыхадню, сіраце і ўдаве; | |