Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
ECCLESIASTES
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 5
Eccl Bela 5:1  Ня будзь на язык надта борзды, і сэрца тваё хай ня будзе сьпяшацца сказаць перад Богам слова, таму што Бог на небе, а ты на зямлі! Таму слова тваё хай ашчаднае будзе.
Eccl Bela 5:2  Бо як сны бачацца ад вялікае працы, так голас дурнога пазнаецца па пустаслоўі.
Eccl Bela 5:3  Калі даеш абяцаньне Богу, не замаруджвай выконваць яго, бо ня мае Ён упадабаньня да неразумных: што абяцаўся — зрабі.
Eccl Bela 5:4  Лепей табе не абяцацца, чым абяцаць і не зрабіць.
Eccl Bela 5:5  Не дазваляй тваім вуснам уводзіць у грэх тваё цела і не кажы перад анёлам Божым : "гэта — памылка!" Навошта табе, каб загневаўся Бог на слова тваё і зруйнаваў дзеі рук тваіх?
Eccl Bela 5:6  Бо ў мроіве сноў, як і ў мроіве слоў — марнасьці шмат; а ты бойся Бога.
Eccl Bela 5:7  Калі ты ўбачыш у якім-небудзь краі ўціскі беднаму і парушэньне суду і праўды, дык ня зьдзіўляйся з гэтага, бо за высокім назірае вышэйшы, а над імі яшчэ вышэйшы;
Eccl Bela 5:8  а найвышэйшасьць краіны ёсьць цар, які дбае за ўсю краіну.
Eccl Bela 5:9  Хто любіць срэбра, той не насыціцца срэбрам, і хто любіць багацьце, ня мае карысьці зь яго. І гэта — марнасьць!
Eccl Bela 5:10  Калі множыцца маёмасьць, множацца і тыя, што яго спажываюць; і якая карысьць яго ўласьнікам: хіба толькі сваімі вачмі сузіраць?
Eccl Bela 5:11  Салодкі сон у таго, хто працуе, ці мала ён есьць, а ці многа; а сытасьць багатаму спаць не дае.
Eccl Bela 5:12  Ёсьць нядоля балючая, якую я пад сонцам бачыў: багацьце, якое ўласьнік пільнуе на шкоду сабе.
Eccl Bela 5:13  І гіне багацьце яго ад няшчасных выпадкаў: нарадзіў ён сына, а нічога няма ў руках у яго.
Eccl Bela 5:14  Як выйшаў ён голы з улоньня маці сваёй, такі і адыдзе, якім прыйшоў, і нічога ня возьме ад працы сваёй, што мог бы панесьці ў руцэ сваёй.
Eccl Bela 5:15  І гэта нядоля балючая: які ён прыйшоў, такі адыходзіць. Якая ж карысьць яму, што працаваў ён на вецер?
Eccl Bela 5:16  А да таго ўсе дні свае еў ён у цемры, у вялікай дакуцы, скрусе й маркоце.
Eccl Bela 5:17  Вось яно, што я добрага і прыемнага бачыў: есьці і піць і добрае бачыць ва ўсёй сваёй працы, якую ён робіць пад сонцам ва ўсе дні свайго веку, якія даў яму Бог; бо гэта — ягоная доля.
Eccl Bela 5:18  І калі якому чалавеку Бог даў багацьце і маёмасьць, і даў яму ўладу іх спажываць і браць сваю частку ад працы сваёй, дык гэта — дар Божы.
Eccl Bela 5:19  Ня многа бо дзён жыцьця свайго мецьме на памяці; таму яго Бог адарае радасьцю сэрца ягонае.