I TIMOTHY
Chapter 5
I Ti | Bela | 5:4 | Калі ж якая ўдава мае дзяцей альбо ўнукаў, дык яны перш няхай вучацца шанаваць сваю сям’ю і аддзячвацца бацькам, бо гэта даспадобы Богу. | |
I Ti | Bela | 5:5 | Сапраўдная ўдава і адзінокая няхай спадзяецца на Бога і трывае ў маленьнях і малітвах дзень і ноч; | |
I Ti | Bela | 5:8 | Калі ж хто пра сваіх і асабліва пра хатніх ня дбае, той выракся веры і горшы за нявернага. | |
I Ti | Bela | 5:9 | Удава ж няхай выбіраецца ня менш як шасьцідзесяцігадовая, якая была жонкаю аднаго мужа, | |
I Ti | Bela | 5:10 | вядомая добрымі ўчынкамі, калі яна выгадавала дзяцей, прымала гасьцінна дарожнікаў, умывала ногі сьвятым, пасабляла гаротнікам і была старанная ў кожнай добрай справе. | |
I Ti | Bela | 5:11 | А маладых удоваў ня прымай, бо яны, калі ўпадаюць у раскошу насуперак Хрысту, хочуць замуж; | |
I Ti | Bela | 5:13 | пры тым жа яны, не працуючы, прызвычайваюцца хадзіць па дамах і бываюць ня толькі гультайкі, але і пляткаркі, і цікаўныя, і гавораць, чаго ня сьлед. | |
I Ti | Bela | 5:14 | І вось, я хачу, каб маладыя ўдовы выходзілі замуж, радзілі дзяцей, кіравалі ў доме і не давалі праціўніку ніякае зачэпкі для ліхаслоўя: | |
I Ti | Bela | 5:16 | Калі які веруючы альбо веруючая мае ўдоваў, дык павінен іх задавольваць і не накідваць Царкве, каб яна магла акормліваць сапраўдных удоваў. | |
I Ti | Bela | 5:17 | Прасьвітэры, якія служаць годна, вартыя адмысловага гонару, асабліва тыя, якія працуюць у слове і ў навучаньні. | |
I Ti | Bela | 5:18 | Бо Пісаньне кажа: "ня цугляй мызу валу, які малоціць"; і "хто працуе, той варты ўзнагароды сваёй". | |
I Ti | Bela | 5:21 | Перад Богам і Госпадам Ісусам Хрыстом і выбранымі анёламі заклінаю цябе захаваць гэта зь бесстароннасьцю, нічога ня робячы з прадузятасьцю. | |
I Ti | Bela | 5:22 | Рук ні на кога ня ўскладвай пасьпешліва, і не бяры ўдзелу ў чужых грахах; трымай сябе чыстым. | |
I Ti | Bela | 5:23 | У далейшым пі ня толькі ваду, а спажывай крыху віна, дзеля страўніка твайго і частых тваіх немачаў. | |
I Ti | Bela | 5:24 | Грахі некаторых людзей яўныя і проста вядуць да асуды, а ў некаторых выяўляюцца пазьней. | |