Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
LAMENTATIONS
1 2 3 4 5
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 5
Lame Bela 5:1  Успомні, Госпадзе, што над намі зьдзейсьнілася; паглядзі, падзівіся на паганьбеньне нашае:
Lame Bela 5:2  спадчына нашая перайшла да чужых, дамы нашыя — да іншапляменцаў;
Lame Bela 5:3  Мы асірацелі, бяз бацькі; маці нашыя — аўдавелі.
Lame Bela 5:4  Ваду сваю п’ем за срэбра, дровы нашыя нам за грошы даюць.
Lame Bela 5:5  Нас паганяюць у карак, мы працуем — і ня маем спачыну.
Lame Bela 5:6  Працягваем руку да Егіпцянаў, да Асірыянаў, каб наесьціся хлеба.
Lame Bela 5:7  Бацькі нашыя грэшнікі: іх больш няма, а мы кару нясем за беззаконьні іхнія.
Lame Bela 5:8  Рабы пануюць над намі, і няма каму выбавіць з-пад рукі іхняй.
Lame Bela 5:9  Свой хлеб здабываем з пагрозай жыцьцю ад меча.
Lame Bela 5:10  Счарнела, як печ, нашая скура ад пякучага голаду.
Lame Bela 5:11  Жанок на Сіёне няславяць, дзяўчат — у гарадах Юдэйскіх.
Lame Bela 5:12  Князі павешаны рукамі іхнімі, абліччы старцаў не ўшанаваны.
Lame Bela 5:13  Юнакоў бяруць да жорнаў, і падлеткі падаюць пад ношкамі дроў.
Lame Bela 5:14  Старцы не сядзяць больш каля варотаў; хлопцы не сьпяваюць.
Lame Bela 5:15  Аціхла радасьць сэрца нашага: карагоды нашыя ў енк абярнуліся.
Lame Bela 5:16  Упаў вянок з галавы нашай; гора нам, што мы зграшылі!
Lame Bela 5:17  Ад гэтага вось зьнемаглося нашае сэрца; ад гэтага нашыя вочы зацьміліся.
Lame Bela 5:18  Ад таго, што апусьцела гара Сіён, лісы ходзяць па ёй.
Lame Bela 5:19  Ты, Госпадзе, жывеш вечна; трон твой — род у род.
Lame Bela 5:20  Дзеля чаго зусім забываеш нас, пакідаеш на доўгі час?
Lame Bela 5:21  Навярні нас да Цябе, Госпадзе, і мы навернемся; абнаві дні нашыя, як спрадвеку было.
Lame Bela 5:22  Няўжо ты зусім адкінуў нас, прагневаўся на нас бязь меры?