Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
LEVITICUS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 24
Levi Bela 24:1  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Levi Bela 24:2  загадай сынам Ізраілевым, каб яны прынесьлі табе алею чыстага, выціснутага з алівы, дзеля асьвячэньня, каб няспынна гарэла сьвяцільня;
Levi Bela 24:3  за заслонай каўчэга адкрыцьця ў скініі сходу Аарон і сыны ягоныя павінны ставіць яе перад Госпадам ад вечара да раніцы заўсёды: гэта вечная пастанова ў роды вашыя;
Levi Bela 24:4  на сьвечніку чыстым павінны яны ставіць сьвяцільню перад Госпадам заўсёды.
Levi Bela 24:5  І вазьмі пшанічнай мукі і сьпячы зь яе дванаццаць хлябоў; у кожным хлебе павінны быць дзьве дзясятых эфы;
Levi Bela 24:6  і пакладзі іх у два рады, па шэсьць у рад, на чыстым стале перад Госпадам:
Levi Bela 24:7  і пакладзі на кожны рад чыстага лівану, і будзе гэта пры хлебе, у памяць, у ахвяру Госпаду;
Levi Bela 24:8  у кожны суботні дзень заўсёды трэба класьці іх перад Госпадам ад сыноў Ізраілевых: гэта наказ вечны;
Levi Bela 24:9  яны будуць належаць Аарону і сынам ягоным, якія будуць есьці іх на сьвятым месцы, бо гэта вялікая сьвятыня ім з ахвяраў Гасподніх: гэта пастанова вечная.
Levi Bela 24:10  І выйшаў сын адной Ізраільцянкі, які нарадзіўся ад Егіпцяніна, да сыноў Ізраілевых, і пасварыўся ў табары сын Ізраільцянкі зь Ізраільцянінам;
Levi Bela 24:11  ганіў сын Ізраільцянкі імя Госпада і ліхасловіў. І прывялі яго да Майсея;
Levi Bela 24:12  і пасадзілі яго пад варту, пакуль ня будзе абвешчана ім воля Гасподняя.
Levi Bela 24:13  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Levi Bela 24:14  выведзі ганьбоўца прэч з табару, і ўсе, хто чуў яго, няхай пакладуць рукі свае на галаву ягоную, і ўсё супольства паб'е яго камянямі;
Levi Bela 24:15  і сынам Ізраілевым скажы: хто будзе ліхасловіць Бога свайго, той панясе грэх свой;
Levi Bela 24:16  і ганьбовец імя Гасподняга павінен памерці, камянямі паб'е яго ўсё супольства: хай тое прыхадзень, хай тубылец пачне ганіць імя, аддадзены будзе сьмерці.
Levi Bela 24:17  Хто заб'е якога-небудзь чалавека, той аддадзены будзе сьмерці.
Levi Bela 24:18  Хто заб'е быдла, павінен заплаціць за яго, быдла за быдла.
Levi Bela 24:19  Хто зробіць шкодзіну на целе блізкага свайго, таму трэба зрабіць тое самае, што ён зрабіў:
Levi Bela 24:20  пералом за пералом, вока за вока, зуб за зуб; як ён зрабіў шкодзіну на целе чалавека, так і яму трэба зрабіць.
Levi Bela 24:21  Хто заб'е быдла, павінен заплаціць за яго; а хто заб'е чалавека, таго трэба аддаць сьмерці.
Levi Bela 24:22  Адзін суд павінен быць у вас, як прыхадню, так і тубыльцу, бо Я Гасподзь, Бог ваш.
Levi Bela 24:23  І сказаў Майсей сынам Ізраілевым; і вывелі ліхаслоўца прэч з табара, і пабілі яго камянямі, і зрабілі сыны Ізраілевыя, як загадаў Гасподзь Майсею.