ACTS
Chapter 3
Acts | Bela | 3:2 | І быў чалавек, кульгавы ад улоньня маці ягонай, якога насілі і садзілі кожнага дня каля дзьвярэй храма, што называліся Прыгожымі, прасіць міласьціны ў тых, што ўваходзілі ў храм; | |
Acts | Bela | 3:6 | Але Пётр сказаў: срэбра і золата няма ў мяне, а што маю, тое даю табе: у імя Ісуса Хрыста Назарэя ўстань і хадзі. | |
Acts | Bela | 3:8 | і, ускочыўшы, устаў, і пачаў хадзіць, і ўвайшоў зь імі ў храм, пахаджаючы і падскокваючы, і славячы Бога, | |
Acts | Bela | 3:10 | і пазналі яго, што гэта быў той самы, які сядзеў каля Прыгожых дзьвярэй храма дзеля міласьціны, і напоўніліся жахам і зьдзіўленьнем з таго, што сталася зь ім. | |
Acts | Bela | 3:11 | І як што аздароўлены кульгач не адступаўся ад Пятра і Яна, дык увесь люд у зьдзіўленьні зьбегся да іх у прытвор, называны Саламонавым. | |
Acts | Bela | 3:12 | Убачыўшы гэта , Пётр сказаў люду: мужы Ізраільскія! што дзівуецеся з гэтага, або чаго глядзіце на нас, быццам мы сваёй сілаю і пабожнасьцю зрабілі так, што ён ходзіць. | |
Acts | Bela | 3:13 | А Бог Абрагамаў і Ісаакаў і Якаваў, Бог бацькоў нашых праславіў Сына Свайго Ісуса, Якога вы прадалі і Якога зракліся перад абліччам Пілата, калі ён судзіў адпусьціць Яго. | |
Acts | Bela | 3:16 | І празь веру ў імя Ягонае, імя Ягонае ўмацавала гэтага, якога вы бачыце і ведаеце, і вера, якая ад Яго, дала яму ацаленьне гэтае перад ўсімі вамі. | |
Acts | Bela | 3:17 | А цяпер, я ведаю, браты, што вы як і начальнікі вашыя, зрабілі гэта празь несьвядомасьць; | |
Acts | Bela | 3:18 | А Бог так учыніў, як прадвяшчаў вуснамі ўсіх Сваіх прарокаў — пацярпець Хрысту, так і выканаў. | |
Acts | Bela | 3:20 | хай прыйдуць часіны лагоды ад аблічча Гасподняга, і хай пашле Ён наканаванага вам Ісуса Хрыста, | |
Acts | Bela | 3:21 | Якога неба павінна было прыняць да часу зьдзяйсьненьня ўсяго, што казаў Бог вуснамі ўсіх сьвятых Сваіх прарокаў ад веку. | |
Acts | Bela | 3:22 | Майсей сказаў бацькам: "Гасподзь Бог ваш паставіць вам з братоў вашых Прарока, як мяне; слухайцеся Яго ва ўсім, што Ён ні будзе казаць вам; | |
Acts | Bela | 3:24 | І ўсе прарокі ад Самуіла і пасьля яго, колькі іх ні вяшчалі, таксама абвясьцілі наперад дні гэтыя. | |
Acts | Bela | 3:25 | Вы сыны прарокаў і запавету, які запавядаў Бог бацькам вашым, кажучы Абрагаму: "і ў семені тваім дабраславяцца ўсе плямёны зямныя". | |