ACTS
Chapter 13
| Acts | Bela | 13:1 | У Антыахіі ў тамтэйшай царкве былі некаторыя прарокі і настаўнікі: Варнава, і Сымон, якога звалі Нігер, і Луцый Кірынеец, і Манаіл, выхаваны разам зь Ірадам тэтрархам, і Саўл. | |
| Acts | Bela | 13:2 | Калі яны служылі Госпаду і пасьціліся, Дух Сьвяты сказаў: даручэце Мне Варнаву і Саўла на дзею, да якое Я іх паклікаў. | |
| Acts | Bela | 13:5 | і, быўшы ў Саламіне, прапаведавалі слова Божае ў сынагогах Юдэйскіх; а мелі яны пры сабе і Яна для служэньня. | |
| Acts | Bela | 13:6 | Праўшоўшы ўвесь востраў да Пафа, знайшлі яны аднаго чарадзея ілжэпрарока, Юдэя, якога звалі Варысус, | |
| Acts | Bela | 13:7 | які быў з праконсулам Сергіем Паўлам, мужам разумным. Той, паклікаўшы Варнаву і Саўла, пажадаў пачуць слова Божае. | |
| Acts | Bela | 13:8 | А Яліма чарадзей, — так тлумачыцца імя ягонае, — пярэчыў ім, стараючыся адвярнуць праконсула ад веры. | |
| Acts | Bela | 13:10 | сказаў: о, поўны ўсякае хітрыны і ўсякага зладзейства сыне д’яблаў, вораг усякай праўды! ці не перастанеш ты зводзіць з роўных дарог Гасподніх? | |
| Acts | Bela | 13:11 | І цяпер, вось, рука Гасподняя на цябе: ты асьлепнеш і ня ўбачыш сонца да часу. І раптам напалі на яго морак і цемра, і ён, паварочваючыся то туды, то сюды, шукаў павадыра. | |
| Acts | Bela | 13:13 | Адплыўшы з Пафа, Павал і ўсе, хто былі зь ім, прыбылі ў Пэргію, у Памфілію; але Ян, адлучыўшыся ад іх, вярнуўся ў Ерусалім. | |
| Acts | Bela | 13:14 | А яны, ідучы з Пэргіі, прыбылі ў Антыахію Пісідыйскую і, увайшоўшы ў сынагогу ў дзень суботні, селі. | |
| Acts | Bela | 13:15 | Пасьля чытаньня закону і прарокаў начальнікі сынагогі паслалі сказаць ім: мужы братове! калі ў вас ёсьць слова настаўленьня да люду, кажэце. | |
| Acts | Bela | 13:16 | Павал, устаўшы і даўшы знак рукою, сказаў: мужы Ізраільскія і ўсе, хто баіцца Бога! паслухайце: | |
| Acts | Bela | 13:17 | Бог народу гэтага выбраў бацькоў нашых і ўзвысіў гэты народ у бытнасьць у зямлі Егіпецкай, і рукою ўзьнесенай вывеў іх зь яе, | |
| Acts | Bela | 13:20 | і пасьля гэтага, каля чатырохсот пяцідзесяці гадоў, даваў ім судзьдзяў да прарока Самуіла; | |
| Acts | Bela | 13:21 | потым прасілі яны цара, і Бог даў ім Саўла, сына Кісавага, мужа з роду Веньямінавага: так прайшло гадоў сорак. | |
| Acts | Bela | 13:22 | Адхіліўшы яго, паставіў ім царом Давіда, пра якога і сказаў, пасьведчыўшы: "знайшоў Я мужа па сэрцы Маім, Давіда" сына Ясэевага, які спраўдзіць усе хаценьні Мае". | |
| Acts | Bela | 13:24 | Перад самым зьяўленьнем Яго Ян прапаведаваў хрышчэньне пакаяньня ўсяму народу Ізраільскаму. | |
| Acts | Bela | 13:25 | А пры канцы свайго шляху Ян казаў: за каго ўважаеце мяне? я ня Той; але вось, ідзе за мною, у Якога я ня варты разьвязаць абутак на нагах. | |
| Acts | Bela | 13:26 | Мужы братове, дзеці роду Абрагамавага, і ўсе богабаязныя сярод вас! вам паслана слова збаўленьня гэтага. | |
| Acts | Bela | 13:27 | Бо жыхары Ерусаліма і начальнікі іхнія, не пазнаўшы Яго і засудзіўшы, спраўдзілі словы прарочыя, чытаныя кожнае суботы, | |
| Acts | Bela | 13:31 | Ён шмат дзён паяўляўся перад тымі, якія выйшлі зь Ім з Галілеі ў Ерусалім і якія сёньня — сьведкі Яго перад людзьмі. | |
| Acts | Bela | 13:32 | І мы зьвястуем вам, што абяцаньне, дадзенае бацькам, Бог выканаў нам, дзецям іхнім, уваскрэсіўшы Ісуса, | |
| Acts | Bela | 13:34 | А што ўваскрэсіў Яго зь мёртвых, так што Ён ужо не абярнуўся ў тло, пра гэта сказаў так: "Я дам вам нязьменныя міласьціны, абяцаныя Давіду". | |
| Acts | Bela | 13:36 | Давід у свой час паслужыўся волі Божай, спачыў, і далучыўся да бацькоў сваіх, і ўбачыў тленьне; | |
| Acts | Bela | 13:38 | Дык вось, хай будзе ведама вам, мужы братове, што дзеля Яго абвяшчаецца вам дараваньне грахоў; | |
| Acts | Bela | 13:39 | і ва ўсім, у чым вы не маглі апраўдацца законам Майсеевым, апраўдваецца Ім кожны веруючы. | |
| Acts | Bela | 13:41 | "глядзеце, пагарднікі, падзівуйцеся і счэзьніце; бо я чыню дзею ў дні вашыя, дзею, якой не паверылі б вы, калі б хто расказаў вам". | |
| Acts | Bela | 13:42 | Калі яны выходзілі (з Юдэйскай сынагогі), прасілі язычнікі іх гаварыць пра тое самае ў другую суботу. | |
| Acts | Bela | 13:43 | Калі ж сход быў распушчаны, многія Юдэі і богашаноўцы, навернутыя зь язычнікаў, пайшлі сьледам за Паўлам і Варнавам, якія, размаўляючы зь імі, угаворвалі іх заставацца ў ласкавай мілаце Божай. | |
| Acts | Bela | 13:45 | але Юдэі, убачыўшы люд, напоўніліся зайздрасьцю і, выступаючы супроць і ліхасловячы, пярэчылі таму, што казаў Павал. | |
| Acts | Bela | 13:46 | Тады Павал і Варнава мужна сказалі: вам першым трэба было абвясьціць слова Божае; але як вы адкідаеце яго і самі сябе робіце нявартымі вечнага жыцьця, дык вось, мы зьвяртаемся да язычнікаў: | |
| Acts | Bela | 13:47 | Бо так наказаў нам Гасподзь: "Я паставіў цябе за сьветач язычнікам, каб ты быў ратункам да краю зямлі". | |
| Acts | Bela | 13:48 | Язычнікі, чуючы гэта радаваліся і славілі слова Гасподняе, і ўверавалі ўсе, хто быў наперад вызначаны ў вечнае жыцьцё. | |
| Acts | Bela | 13:50 | але Юдэі, падбухторыўшы пабожных уплывовых жанчын і першых у горадзе людзей, пачалі ганеньне на Паўла і Варнаву, і выгналі іх з сваіх межаў. | |