ACTS
Chapter 23
Acts | Bela | 23:1 | Павал, паглядзеўшы на сынедрыён, сказаў: мужы братове! Я ўсім шчырым сумленьнем жыў перад Богам па сёньняшні дзень. | |
Acts | Bela | 23:3 | Тады Павал сказаў яму: Бог цябе біцьме, сьцяна павапленая! ты сядзіш, каб судзіць па законе, і, насуперак закону, загадваеш біць мяне. | |
Acts | Bela | 23:5 | Павал сказаў: я ня ведаў, браты, што ён першасьвятар; бо напісана: "начальніка ў народзе тваім ліхім словам ня гань". | |
Acts | Bela | 23:6 | Павал, даведаўшыся, што тут адна частка — садукеі, а другая — фарысэі, узвысіў голас у сынедрыёне: мужы братове! Я фарысэй і сын фарысэя; за надзею і ўваскрэсеньне мёртвых я суд прымаю. | |
Acts | Bela | 23:7 | І калі сказаў ён гэта, узьнікла нязгода паміж фарысэямі і садукеямі, і зборня падзялілася. | |
Acts | Bela | 23:8 | Бо садукеі кажуць, што няма ўваскрэсеньня, ні анёла, ні духа, а фарысэі прызнаюць і тое і другое. | |
Acts | Bela | 23:9 | Усчаўся вялікі крык, і ўстаўшы, кніжнікі фарысэйскага боку даводзілі, кажучы: нічога благога мы не знаходзім у гэтым чалавеку; калі ж дух альбо анёл казаў яму, ня будзем пярэчыць Богу. | |
Acts | Bela | 23:10 | Але як што разлад узмацніўся, дык тысячнік, баючыся, каб яны не разарвалі Паўла, загадаў воінам сысьці, узяць яго спаміж іх і завесьці ў крэпасьць. | |
Acts | Bela | 23:11 | У другую ноч Гасподзь, зьявіўшыся яму, сказаў: мацуйся, Паўле; бо як ты сьведчыў за Мяне ў Ерусаліме, так трэба табе сьведчыць і ў Рыме. | |
Acts | Bela | 23:12 | А як разьвіднела, некаторыя Юдэі склалі змову, і прысягнулі ня есьці і ня піць, пакуль не заб’юць Паўла; | |
Acts | Bela | 23:14 | яны, прыйшоўшы да першасьвятароў і старэйшын, сказалі: мы клятваю запрысягнуліся ня есьці нічога, пакуль не заб’ём Паўла; | |
Acts | Bela | 23:15 | Дык вось сёньня вы з сынедрыёнам дайце знак тысячніку, каб ён заўтра вывеў яго да вас, быццам вы хочаце ўважлівей дасьледаваць справу ягоную; а мы, перш чым ён наблізіцца, гатовыя забіць яго. | |
Acts | Bela | 23:16 | Пачуўшы пра намысел гэты , сын сястры Паўлавай прыйшоў і, увайшоўшы ў крэпасьць, папярэдзіў Паўла. | |
Acts | Bela | 23:17 | А Павал, паклікаўшы аднаго сотніка, сказаў: завядзі гэтага хлопца да тысячніка, бо ён мае нешта сказаць яму. | |
Acts | Bela | 23:18 | Той, узяўшы яго, прывёў да тысячніка і сказаў: вязень Павал, паклікаўшы мяне, прасіў завесьці да цябе гэтага хлопца, які мае нешта сказаць табе. | |
Acts | Bela | 23:19 | Тысячнік, узяўшы яго за руку і адышоўшыся зь ім убок, пытаўся: што такое маеш ты сказаць мне? | |
Acts | Bela | 23:20 | Ён адказваў, што Юдэі змовіліся прасіць у цябе, каб ты заўтра вывеў Паўла ў сынедрыён, быццам яны хочуць уважлівей дасьледаваць справу ягоную. | |
Acts | Bela | 23:21 | Але ты ня слухайся іх; бо яго пільнуюць больш за сорак чалавек зь іх, што запрысягнуліся ня есьці і ня піць, пакуль не заб’юць яго; і яны цяпер гатовыя, чакаюць твайго рашэньня. | |
Acts | Bela | 23:22 | Тады тысячнік адпусьціў хлопца, сказаўшы: нікому не кажы, што ты паведаміў мне гэта. | |
Acts | Bela | 23:23 | І, паклікаўшы двух сотнікаў, сказаў: падрыхтуйце мне воінаў пешых дзьвесьце, конных семдзесят і стралкоў дзьвесьце, каб з трэцяй гадзіны ночы ішлі ў Кесарыю; | |
Acts | Bela | 23:24 | падрыхтуйце таксама аслоў, каб, пасадзіўшы Паўла, пераправіць яго да правіцеля Фелікса. | |
Acts | Bela | 23:27 | гэтага чалавека Юдэі схапілі і гатовыя былі забіць; я, прыйшоўшы з воінамі, адабраў яго, даведаўшыся, што ён рымскі грамадзянін. | |
Acts | Bela | 23:29 | і выявіў, што яго вінавацяць за спрэчныя думкі адносна закону іхняга, але няма ў ім ніякае віны, вартае сьмерці альбо кайданоў. | |
Acts | Bela | 23:30 | А як да мяне дайшло, што Юдэі намышляюць ліхое на гэтага чалавека, я адразу паслаў яго да цябе, загадаўшы і скаржнікам гаварыць на яго перад табою; будзь здаровы". | |
Acts | Bela | 23:34 | Правіцель, прачытаўшы пісьмо, спытаўся, зь якой ён вобласьці, і, даведаўшыся, што з Кілікіі, сказаў: | |