ACTS
Chapter 4
Acts | Bela | 4:1 | Калі яны прамаўлялі да людзей, да іх падступіліся сьвятары і начальнікі варты пры храме і садукеі, | |
Acts | Bela | 4:4 | Многія з тых, што слухалі слова, уверавалі; і было такіх людзей лікам каля пяці тысяч. | |
Acts | Bela | 4:8 | Тады Пётр, прасякнуты Духам Сьвятым, сказаў ім: начальнікі людзкія і старэйшыны Ізраільскія! | |
Acts | Bela | 4:9 | калі ў нас пытаюцца сёньня адказу за дабрачынства чалавеку нядужаму, як ён здаровы стаўся, | |
Acts | Bela | 4:10 | дык хай будзе вядома ўсім вам і ўсяму народу Ізраільскаму, што імем Ісуса Хрыста Назарэя, Якога вы ўкрыжавалі, Якога Бог уваскрэсіў зь мёртвых, Ім пастаўлены ён перад вамі здаровы: | |
Acts | Bela | 4:11 | Ён — камень, пагарджаны вамі будаўнікамі, але ён зрабіўся галавою вугла, і няма ні ў кім іншым ратунку; | |
Acts | Bela | 4:13 | Убачыўшы адвагу Пятра і Яна і зьмеціўшы, што яны людзі някніжныя і простыя, яны зьдзіўляліся; тым часам пазнавалі іх, што былі яны зь Ісусам; | |
Acts | Bela | 4:16 | кажучы: што нам зрабіць з гэтымі людзьмі? бо ўсім, хто жыве ў Ерусаліме, вядома, што яны ўчынілі на яве цуд, і мы ня можам аспрэчыць гэтага ; | |
Acts | Bela | 4:17 | але, каб больш не раскрылася гэта ў народзе, з пагрозай забаронім ім, каб не казалі пра імя гэтае нікому зь людзей. | |
Acts | Bela | 4:19 | Але Пётр і Ян сказалі ім у адказ: памяркуйце, ці справядліва перад Богам — слухацца вас болей, чым Бога? | |
Acts | Bela | 4:21 | А тыя, прыстрашыўшы, адпусьцілі іх, не знайшоўшы магчымасьці пакараць іх, з прычыны людзей, бо ўсе славілі Бога за тое, што адбылося; | |
Acts | Bela | 4:22 | бо больш за сорак гадоў было таму чалавеку, зь якім сталася гэтае дзіва выздараўленьня. | |
Acts | Bela | 4:23 | Адпушчаныя, яны прыйшлі да сваіх і пераказалі, што казалі ім першасьвятары і старэйшыны. | |
Acts | Bela | 4:24 | А яны, выслухаўшы, аднадушна ўзвысілі голас да Бога і сказалі: Валадару Божа, Які стварыў неба і зямлю і мора і ўсё, што ў іх! | |
Acts | Bela | 4:25 | Ты вуснамі бацькі нашага Давіда, раба Твайго, сказаў праз Духа Сьвятога: "чаго бунтуюць язычнікі, і народы намышляюць марнасьць? | |
Acts | Bela | 4:27 | бо сапраўды сабраліся ў горадзе гэтым супраць Сьвятога Сына Твайго Ісуса, памазанца Твайго, Ірад і Понцій Пілат зь язычнікамі і народам Ізраільскім, | |
Acts | Bela | 4:29 | І сёньня, Госпадзе, глянь на пагрозы іхнія і дай рабам Тваім з усёй сьмеласьцю гаварыць слова Тваё, | |
Acts | Bela | 4:30 | тады як Ты прасьціраеш руку Тваю на гаеньне і на тварэньне азнакаў і цудаў імем Сьвятога Сына Твайго Ісуса. | |
Acts | Bela | 4:31 | І, як памаліліся, здрыганулася месца, дзе яны былі сабраліся, і ўсе прасякнуліся Духам Сьвятым і абвяшчалі слова Божае сьмела. | |
Acts | Bela | 4:32 | А ў мноства людзей, што ўверавалі, было адно сэрца і адна душа; і ніхто нічога з дастаткаў сваіх не называў сваім, а ўсё ў іх было супольнае. | |
Acts | Bela | 4:33 | Апосталы зь вялікаю сілай сьведчылі пра ўваскрэсеньне Госпада Ісуса Хрыста; вялікая мілата была на ўсіх іх. | |
Acts | Bela | 4:34 | Ня было сярод іх анікога ў нястачы; бо ўсе, хто валодаў землямі альбо дамамі, прадаючы іх, прыносілі грошы ад продажу | |
Acts | Bela | 4:36 | Так Ёсія, празваны апосталамі Варнавам, — што азначае "сын суцяшэньня", лявіт, родам Кіпрэец, | |