Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
COLOSSIANS
1 2 3 4
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 3
Colo Bela 3:1  І вось, калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, дык шукайце вышыняў, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога;
Colo Bela 3:2  пра вышыннае думайце, а не пра зямное.
Colo Bela 3:3  Бо вы памерлі, і жыцьцё ваша схавана з Хрыстом у Богу;
Colo Bela 3:4  калі зьявіцца Хрыстос, жыцьцё вашае, тады і вы зьявіцеся зь Ім у славе.
Colo Bela 3:5  Дык жа ўмярцьвеце зямныя чэлесы вашыя: распусту, нечысьць, юр, ліхую хцівасьць і любазьдзірства, якое ёсьць ідаласлужэньне,
Colo Bela 3:6  за якія гнеў Божы ідзе на сыноў супраціву,
Colo Bela 3:7  у якіх і вы колісь блукалі, калі жылі сярод іх.
Colo Bela 3:8  А зараз вы адкладзеце ўсё: гнеў, лютасьць, злосьць, ліхаслоўе, кляцьбу з вуснаў вашых;
Colo Bela 3:9  ня хлусеце адно аднаму, бо вы распранулі зь сябе старога чалавека зь дзеямі ягонымі
Colo Bela 3:10  і, апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобраза Стваральніка ягонага,
Colo Bela 3:11  дзе няма ні Эліна, ні Юдэя, ні абразаньня, ні неабразаньня, варвара, Скіфа, раба, вольніка, а ўсё і ўва ўсім — Хрыстос.
Colo Bela 3:12  Дык апранецеся, як выбранцы Божыя, сьвятыя і ўлюбёнцы, у міласэрнасьць, даброць, мудрую пакору, лагоднасьць, доўгую цярплівасьць,
Colo Bela 3:13  паблажаючы адно аднаму і даруючы ўзаемна, калі хто на каго мае крыўду: як Хрыстос дараваў вам, так і вы.
Colo Bela 3:14  а найболей апранецеся ў любоў, якая ёсьць сукупнасьць дасканаласьці;
Colo Bela 3:15  і няхай валадарыць у сэрцах вашых мір Божы, да якога вы і пакліканы ў адным целе; і будзьце прыязныя.
Colo Bela 3:16  Слова Хрыстовае хай усяляецца ў вас шчодра, з усякаю мудрасьцю; вучэце і настаўляйце на розум адзін аднаго псальмамі, славаслоўем і духоўнымі песьнямі, у мілаце апяваючы ў сэрцах вашых Госпада.
Colo Bela 3:17  І ўсё, што вы робіце словам ці ўчынкам, усё рабеце ў імя Госпада Ісуса Хрыста, дзякуючы празь Яго Богу і Айцу.
Colo Bela 3:18  Жонкі, упакорвайцеся мужам сваім, як прыстойна гэта ў Госпадзе.
Colo Bela 3:19  Мужы, кахайце сваіх жонак і ня будзьце зь імі суровыя.
Colo Bela 3:20  Дзеці, слухайцеся бацькоў вашых ва ўсім, бо гэта даспадобы Госпаду.
Colo Bela 3:21  Бацькі, не дакучайце дзецям вашым, каб яны не падалі духам.
Colo Bela 3:22  Рабы, ва ўсім упакорвайцеся гаспадарам вашым па плоці, не для выгляду (толькі) служачы ім, не каб дагадзіць, а ў шчырасьці богабаязнага сэрца.
Colo Bela 3:23  І ўсё, што робіце, рабеце ад душы, як Госпаду, а не чалавеку,
Colo Bela 3:24  ведаючы, што ў аддзяку ад Госпада дастанеце спадчыну; бо вы служыце Госпаду Хрысту.
Colo Bela 3:25  А хто несправядліва ўчыніць, той атрымае паводле сваёй няпраўды, у Яго няма агляду на асобы.