Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
COLOSSIANS
1 2 3 4
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 1
Colo Bela 1:1  Павал, воляю Божаю апостал Ісуса Хрыста, і Цімафей брат,
Colo Bela 1:2  сьвятым у Калосах і верным братам у Ісусе Хрысьце:
Colo Bela 1:3  мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. Дзякуем Богу і Айцу Госпада нашага Ісуса Хрыста, увесь час у малітве за вас,
Colo Bela 1:4  дачуўшыся пра веру вашую ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых,
Colo Bela 1:5  маючы надзею на ўгатаванае вам на нябёсах, пра што вы раней чулі ў праўдзівым слове зьвеставаньня,
Colo Bela 1:6  якое жыве ў вас, як і вы ўва ўсім сьвеце, і родзіць плод і ўзрастае, як і паміж вамі, з таго дня, як вы пачулі і ўведалі мілату Божую ў ісьціне,
Colo Bela 1:7  як і навучыліся ад Эпафраса, любаснага супрацоўніка нашага, вернага вам службіта Хрыстовага,
Colo Bela 1:8  які і паведаміў нам пра вашую духоўную любоў.
Colo Bela 1:9  Таму і мы з таго дня, як гэта пачулі, не перастаём маліцца за вас і прасіць, каб вы дайшлі да поўнага спазнаньня волі Ягонай ва ўсякай мудрасьці і разуменьні духоўным,
Colo Bela 1:10  каб жылі годна Бога, ува ўсім дагаджаючы Яму, родзячы плод ва ўсякай працы добрай і ўзрастаючы ў спазнаньні Бога,
Colo Bela 1:11  мацуючыся ўсякаю сілаю праз магутнасьць славы Ягонай, ва ўсякай цярплівасьці і вялікадушнасьці з радасьцю,
Colo Bela 1:12  дзякуючы Богу і Айцу, Які паклікаў нас да ўдзелу ў спадчыне сьвятых у сьвеце,
Colo Bela 1:13  вызваліў нас з-пад улады цемры і ўвёў у Царства любаснага Сына Свайго,
Colo Bela 1:14  у Якім мы маем адкупленьне Крывёю Ягонаю і дараваньне грахоў,
Colo Bela 1:15  Які ёсьць вобраз Бога нябачнага, народжаны раней за ўсякае стварэньне;
Colo Bela 1:16  бо Ён стварыў усё, што на нябёсах і што на зямлі, бачнае і нябачнае: хай тое троны, хай тое дзяржавы, хай тое начальствы, хай тое ўлады, — усё Ім і для Яго створана;
Colo Bela 1:17  і Ён ёсьць раней за ўсё, і ўсё існуе Ім.
Colo Bela 1:18  І Ён ёсьць галава цела Царквы; Ён пачатак, першынец зь мёртвых, каб меў Ён ва ўсім першынства:
Colo Bela 1:19  бо заўгодна было Айцу, каб у Ім жыла ўся паўната,
Colo Bela 1:20  і каб празь Яго замірыць з Сабою ўсё, устанавіўшы мір празь Яго, Крывёю крыжа ягонага, і зямное і нябеснае.
Colo Bela 1:21  І вас, якія калісьці былі адчужаныя і ворагі думкамі, і схільнасьцю да ліхіх учынкаў,
Colo Bela 1:22  цяпер замірыў у целе плоці Ягонай, сьмерцю (Ягонай), каб явіць вас сьвятымі і беззаганнымі і невінаватымі перад Сабою,
Colo Bela 1:23  калі толькі вы цьвёрдыя і непахісныя ў веры і не адпадаеце ад надзеі зьвеставаньня, якое вы чулі, якое абвешчана ўсім стварэньням паднябесным, якому я, Павал, зрабіўся слугою.
Colo Bela 1:24  Сёньня радуюся ў цярпеньнях маіх за вас і дапаўняю нястачу ў плоці маёй скрухаў Хрыстовых за цела Ягонае, якое ёсьць Царква,
Colo Bela 1:25  якой я зрабіўся службітом згодна з устанаўленьнем Божым, давераным мне для вас, каб выканаць слова Божае,
Colo Bela 1:26  тайну, схаваную ад вякоў і родаў, а сёньня адкрытую сьвятым Ягоным,
Colo Bela 1:27  якім дабараволіў Бог паказаць, якое багацьце славы ў тайне гэтай для язычнікаў, якая ёсьць Хрыстос у вас, надзея славы,
Colo Bela 1:28  Якога мы прапаведуем, настаўляючы на розум кожнага чалавека і навучаючы ўсялякай мудрасьці, каб паказаць кожнага чалавека дасканалым у Хрысьце Ісусе;
Colo Bela 1:29  дзеля чаго я і працую і змагаюся сілай Ягонай, якая дзее ўва мне магутна.