EZEKIEL
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
Chapter 26
Ezek | Bela | 26:2 | сыне чалавечы! за тое, што Тыр гаворыць пра Ерусалім: "ага! ага! ён скрышаны — брама народаў; ён зьвяртаецца да мяне; напоўнюся, ён спустошаны," | |
Ezek | Bela | 26:3 | за тое, так кажа Гасподзь Бог: вось Я на цябе, Тыру, і падыму на цябе многія народы, як мора падымае хвалі свае. | |
Ezek | Bela | 26:4 | І разабэюць муры Тыра і разбураць вежы ягоныя; і вымяту зь яго пыл яго і зраблю яго голаю скалою. | |
Ezek | Bela | 26:5 | Месцам на расьсціланьне сетак будзе ён сярод мора; бо Я сказаў гэта, кажа Гасподзь Бог: і будзе ён на разрабаваньне народам. | |
Ezek | Bela | 26:7 | Бо так кажа Гасподзь Бог: вось, Я прывяду супроць Тыра з поўначы Навухаданосара, цара Вавілонскага, цара цароў, з конямі і з калясьніцамі, і зь вершнікамі, і з войскам і са шматлікім народам. | |
Ezek | Bela | 26:8 | Дочак тваіх на зямлі ён забэе мечам і збудуе супроць цябе абложныя вежы, і насыпле супроць цябе вал і паставіць супроць цябе шчыты; | |
Ezek | Bela | 26:10 | Ад мноства коней яго накрые цябе пыл, ад шуму верхаўцоў і колаў і калясьніц затрасуцца сьцены твае, калі ён будзе ўваходзіць у браму тваю, як уваходзяць у разьбіты горад. | |
Ezek | Bela | 26:11 | Капытамі коней сваіх ён патопча ўсе вуліцы твае, народ твой пабэе мечам і помнікі магутнасьці тваёй скіне на зямлю. | |
Ezek | Bela | 26:12 | І зрабуюць багацьце тваё і расхапаюць тавары твае, і разбураць муры твае і разабэюць прыгожыя дамы твае і камяні твае і дрэвы твае, і зямлю тваю кінуць у ваду. | |
Ezek | Bela | 26:14 | І зраблю цябе голаю скалою, будзеш месцам для расьсьціланьня сетак: ня будзеш зноў пабудаваны, бо Я Гасподзь сказаў гэта, кажа Гасподзь Бог. | |
Ezek | Bela | 26:15 | Так кажа Гасподзь Бог Тыру: ад шуму падзеньня твайго, ад стогну параненых, калі будзе пабоішча сярод цябе, ці ж не задрыжаць выспы? | |
Ezek | Bela | 26:16 | І сыдуць усе князі мора з прастолаў сваіх і скінуць зь сябе мантыі свае, і здымуць зь сябе ўзорыстую вопратку сваю, апрануцца ў трымценьне, сядуць на зямлю, і кожную хвіліну будуць дрыжаць і зьдзіўляцца зь цябе. | |
Ezek | Bela | 26:17 | І падымуць плач па табе і скажуць табе: "як загінуў ты, населены мараходамі, горад славуты, які быў моцны на моры, сам і жыхары ягоныя, што наводзілі страх на ўсіх насельнікаў яго! | |
Ezek | Bela | 26:18 | Сёньня, у дзень падзеньня твайго, задрыжалі выспы; выспы на моры жахнуліся ад пагібелі тваёй. | |
Ezek | Bela | 26:19 | Бо так кажа Гасподзь Бог: калі Я зраблю цябе горадам апусьцелым, падобным на гарады незаселеныя, калі падыму на цябе багну, і накрыюць цябе вялікія воды; | |
Ezek | Bela | 26:20 | тады зьвяду цябе з тымі, што ідуць у магілу да народу даўно былога і зьмяшчу цябе ў самым сподзе зямлі, у пустынях вечных, з тымі, што адышлі ў магілу, каб ты больш ня быў заселены; і яўлю табе славу на зямлі жывых. | |