Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
GENESIS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 23
Gene Bela 23:1  Жыцьця Саррынага было сто дваццаць сем гадоў: вось гады жыцьця Саррынага:
Gene Bela 23:2  і памерла Сарра ў Кірыят-Арбе, што сёньня Хэўрон, у зямлі Ханаанскай. І прыйшоў Абрагам галасіць па Сарры і аплакваць яе.
Gene Bela 23:3  І адышоў Абрагам ад памерлай сваёй, і казаў сынам Хэтавым, і сказаў:
Gene Bela 23:4  я ў вас прыхадзень і пасяленец: дайце мне ва ўласнасьць месца пад магілу паміж вамі, каб мне памерлую маю пахаваць ад вачэй маіх.
Gene Bela 23:5  Сыны Хэта адказвалі Абрагаму і сказалі яму:
Gene Bela 23:6  паслухай нас, спадару наш; ты князь Божы сярод нас; у найлепшым з нашых пахавальных месцаў пахавай памерлую тваю; ніхто з нас не адмовіць табе пахавальнага месца, дзеля пахаваньня памерлай тваёй.
Gene Bela 23:7  Абрагам устаў і пакланіўся люду зямлі той, сынам Хэтавым;
Gene Bela 23:8  і казаў і сказаў: калі вы згодныя, каб я пахаваў памерлую маю, дык паслухайце мяне, папрасеце за мяне Эфрона сына Цахаравага,
Gene Bela 23:9  каб ён аддаў мне пячору Махпэлу, якая ў яго на канцы поля ягонага, каб за дастатковую цану аддаць яе мне сярод вас, ва ўласнасьць дзеля пахаваньня.
Gene Bela 23:10  А Эфрон сядзеў сярод сыноў Хэтавых. І адказваў Эфрон Хэтэянін Абрагаму ў вушы сыноў Хэта, усіх, хто ўваходзіў у браму горада ягонага, і сказаў:
Gene Bela 23:11  не, спадару мой, паслухай мяне: я даю табе поле і пячору, якая на ім, даю табе, перад вачыма сыноў народу майго табе яе, пахавай памерлую тваю.
Gene Bela 23:12  Абрагам пакланіўся перад людзьмі зямлі той
Gene Bela 23:13  і казаў Эфрону ў вушы люду зямлі той і сказаў: калі паслухаешся, я даю табе за поле срэбра; вазьмі ў мяне, і я пахаваю там памерлую маю.
Gene Bela 23:14  Эфрон адказаў Абрагаму і сказаў яму:
Gene Bela 23:15  спадару мой! паслухай мяне: зямля каштуе чатырыста сікляў срэбра; мне і табе што гэта? пахавай памерлую тваю.
Gene Bela 23:16  Абрагам выслухаў Эфрона; і наважыў Абрагам Эфрону срэбра, колькі ён абвясьціў у вушы сынам Хэтавым, чатырыста сікляў срэбра, якое ходзіць у купцоў.
Gene Bela 23:17  І сталася поле Эфронавае, якое каля Махпэлы, насупраць Мамрэ, поле і пячора, якая на ім і ўсе дрэвы на полі, ва ўсіх межах яго навакол,
Gene Bela 23:18  валоданьнем Абрагамавым перад вачыма сыноў Хэта, усіх, хто ўваходзіць у браму горада ягонага.
Gene Bela 23:19  Пасьля гэтага Абрагам пахаваў Сарру, жонку сваю, у пячоры на полі ў Махпэле, насупраць Мамрэ, што сёньня Хэўрон у зямлі Ханаанскай.
Gene Bela 23:20  Так дасталіся Абрагаму ад сыноў Хэтавых поле і пячора, якая на ім, ва ўласнасьць пад пахаваньне.