Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
GENESIS
Prev Up Next
Chapter 46
Gene Bela 46:1  І выправіўся Ізраіль з усім, што ў яго было, і прыйшоў у Вірсавію, і прынёс ахвяры Богу бацькі свайго Ісаака.
Gene Bela 46:2  І сказаў Бог Ізраілю ва ўяве начной: Якаве! Якаве! Ён сказаў: вось я.
Gene Bela 46:3  Бог сказаў: Я Бог, Бог бацькі твайго; ня бойся ісьці ў Егіпет, бо там учыню зь цябе народ вялікі;
Gene Bela 46:4  Я пайду з табою ў Егіпет, я і выведу цябе назад; Язэп сваёю рукою закрые вочы твае .
Gene Bela 46:5  Якаў выправіўся зь Вірсавіі; і павезьлі сыны Ізраілевыя Якава, бацьку свайго і дзяцей сваіх і жонак сваіх на калясьніцах, якія паслаў фараон, каб прывезьці яго.
Gene Bela 46:6  І ўзялі яны быдла сваё і маёмасьць сваю, якую набылі ў зямлі Ханаанскай, і прыйшлі ў Егіпет,— Якаў і ўвесь род ягоны зь ім.
Gene Bela 46:7  Сыноў сваіх і ўнукаў сваіх з сабою, дочак сваіх і ўнучак сваіх і ўвесь род свой прывёў ён з сабою ў Егіпет.
Gene Bela 46:8  Вось імёны сыноў Ізраілевых, якія прыйшлі ў Егіпет: Якаў і сыны ягоныя. Першынец Якава Рувім.
Gene Bela 46:9  Сыны Рувімавыя: Ханох і Фалу, Хецрон і Хармі.
Gene Bela 46:10  Сыны Сымона: Емуіл і Ямін, і Агад і Яхін, і Цахар і Саўл, сын Хананэйкі.
Gene Bela 46:11  Сыны Левія: Гірсон, Кааф і Мэрары.
Gene Bela 46:12  Сыны Юдавыя: Ір і Анан, і Шэла і Фарэс і Зара; але Ір і Анан памерлі ў зямлі Ханаанскай. Сыны Фарэсавыя былі: Эсром і Хамул.
Gene Bela 46:13  Сыны Ісахаравыя: Тола і Фува, Ёў і Шымрон.
Gene Bela 46:14  Сыны Завулонавыя: Сэрэд і Элон і Яхлэіл.
Gene Bela 46:15  Гэта сыны Ліі, якіх яна нарадзіла Якаву ў Месапатаміі, і Дзіну, дачку ягоную. Усіх душ сыноў ягоных і дочак ягоных трыццаць тры.
Gene Bela 46:16  Сыны Гадавыя: Цыфіён і Хагі, Шуні і Эцбон, Эры і Ароды і Арэлі.
Gene Bela 46:17  Сыны Асіравыя: Імна і Ішва, і Ішві і Брыя, і Сэрах, сястра іхняя. Сыны Брыі: Хэвэ і Малхііл.
Gene Bela 46:18  Гэта сыны Зэлфы, якую Лаван даў Ліі, дачцэ сваёй: яна нарадзіла іх Якаву шаснаццаць душ.
Gene Bela 46:19  Сыны Рахілі, жонкі Якава: Язэп і Веньямін.
Gene Bela 46:20  І нарадзіліся ў Язэпа ў зямлі Егіпецкай Манасія і Яфрэм, якіх нарадзіла яму Асэнэта, дачка Потыфэра, жраца Она.
Gene Bela 46:21  Сыны Веньяміна: Бэла і Бэхер і Ашбэл; сыны Бэлы былі: Гера і Нааман, Эхі і Рош, Муіпім і Хупім і Ард.
Gene Bela 46:22  Гэта сыны Рахілі, якія нарадзіліся ў Якава, усяго чатырнаццаць душ.
Gene Bela 46:24  Сыны Нэфталімавыя: Яхцэіл і Гуні, Ецэр і Шылэм.
Gene Bela 46:25  Гэта сыны Валы, якую даў Лаван дачцэ сваёй Рахілі; яна і нарадзіла іх Якаву ўсяго сем душ.
Gene Bela 46:26  Усіх душ, што прыйшлі зь Якавам у Егіпет, якія выйшлі са сьцёгнаў ягоных, акрамя жонак сыноў Якаўлевых, усяго шэсьцьдзесят шэсьць душ.
Gene Bela 46:27  Сыноў Язэпа, якія нарадзіліся ў Егіпце, дзьве душы. Усіх душ дома Якаўлевага, што перайшлі ў Егіпет, семдзесят пяць .
Gene Bela 46:28  Юду паслаў ён перад сабою да Язэпа, каб ён паказваў дарогу ў Гесэм. І прыйшлі ў зямлю Гесэм.
Gene Bela 46:29  Язэп запрог калясьніцу сваю і выехаў насустрач Ізраілю, бацьку свайму, у Гесэм, і, убачыўшы яго, упаў на шыю яму, і доўга плакаў на шыі ў яго.
Gene Bela 46:30  І сказаў Ізраіль Язэпу: памру я цяпер, убачыўшы аблічча тваё; бо ты яшчэ жывы.
Gene Bela 46:31  І сказаў Язэп братам сваім і дому бацькі свайго: я пайду, паведамлю фараону і скажу яму: браты мае і дом бацькі майго, якія былі ў зямлі Ханаанскай, прыйшлі да мяне;
Gene Bela 46:32  гэтыя людзі пастухі авечак, бо скатаводы яны; і дробнае і буйное быдла сваё, і ўсё, што ў іх, прывялі яны.
Gene Bela 46:33  Калі фараон пакліча вас і скажа: які занятак ваш?
Gene Bela 46:34  дык вы скажэце: мы , рабы твае, уласьнікі статкаў былі з маладосьці нашай да сёньня, і мы і бацькі нашыя,— каб вас пасялілі ў зямлі Гесэм. Бо гідотны Егіпцянам усякі пастух авечы.