GENESIS
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
Chapter 50
Gene | Bela | 50:2 | І загадаў Язэп слугам сваім — лекарам, бальзамаваць бацьку яго; і лекары набальзамавалі Ізраіля. | |
Gene | Bela | 50:3 | І споўнілася яму сорак дзён, бо столькі дзён патрабуецца на бальзамаваньне, і аплаквалі яго Егіпцяне семдзесят дзён. | |
Gene | Bela | 50:4 | А калі мінуліся дні плачу па ім, Язэп сказаў прыдворным фараона, кажучы: калі я здабыў упадабаньне ў вачах вашых, дык скажэце фараону так: | |
Gene | Bela | 50:5 | бацька мой загадаў мне, сказаўшы: вось, я паміраю; у магіле маёй, якую я выкапаў сабе ў зямлі Ханаанскай, там пахавай мяне. І цяпер я хацеў бы пайсьці і пахаваць бацьку майго і вярнуцца. | |
Gene | Bela | 50:7 | І пайшоў Язэп хаваць бацьку свайго. І пайшлі зь ім усе слугі фараона, старэйшыны дома ягонага і ўсе старэйшыны зямлі Егіпецкай, | |
Gene | Bela | 50:8 | і ўвесь дом Язэпа, і браты яго, і дом бацькі ягонага. Толькі дзяцей сваіх і дробнае і буйное быдла сваё пакінулі ў зямлі Гесэм. | |
Gene | Bela | 50:10 | І дайшлі яны да Гарэн-гаатада каля Ярдана і плакалі там плачам вялікім і вельмі моцным; і зрабіў Язэп жалобу па бацьку сваім сем дзён. | |
Gene | Bela | 50:11 | І бачылі жыхары зямлі той, Хананэі, плач у Гарэн-гаатадзе, і сказалі: вялікі плач гэты ў Егіпцян! Таму дадзена імя мясьціне той: плач Егіпцян, што каля Ярдана. | |
Gene | Bela | 50:13 | і занесьлі яго сыны ў зямлю Ханаанскую і пахавалі яго ў пячоры на полі Махпэла, якую купіў Абрагам з полем ва ўласнасьць на пахаваньне Эфрона Хэтэяніна, каля Мамрэ. | |
Gene | Bela | 50:14 | І вярнуўся Язэп у Егіпет, сам і браты ягоныя, і ўсе, хто хадзіў зь ім хаваць бацьку ягонага, пасьля пахаваньня ім бацькі свайго. | |
Gene | Bela | 50:15 | І ўбачылі браты Язэпавыя, што памёр бацька іхні, і сказалі: што, калі Язэп зьненавідзіць нас і захоча адпомсьціць нам за ўсё ліха, якое мы яму зрабілі? | |
Gene | Bela | 50:17 | так скажэце Язэпу: даруй братам тваім віну і грэх іхні, бо яны зрабілі табе благое. І сёньня даруй правіны рабоў Бога бацькі твайго. Язэп плакаў, калі яму казалі гэта. | |
Gene | Bela | 50:18 | Прыйшлі і самыя браты ягоныя, і ўпалі перад абліччам ягоным, і сказалі: вось, мы рабы табе. | |
Gene | Bela | 50:20 | вось, вы намышлялі супроць мяне благое; але Бог абярнуў гэта на дабро, каб зрабіць тое, што цяпер ёсьць: захаваць жыцьцё вялікай колькасьці людзей; | |
Gene | Bela | 50:21 | дык вось, ня бойцеся: я буду карміць вас і дзяцей вашых. І супакоіў іх і гаварыў у сэрцы ім. | |
Gene | Bela | 50:23 | І бачыў Язэп дзяцей у Яфрэма да трэцяга роду, таксама і сыны Махіра, сына Манасіінага, радзіліся на калені Язэпу. | |
Gene | Bela | 50:24 | І сказаў Язэп братам сваім: я паміраю; але Бог наведае вас і выведзе вас зь зямлі гэтай у зямлю, пра якую прысягаўся Абрагаму, Ісааку і Якаву. | |
Gene | Bela | 50:25 | І запрысягнуў Язэп сыноў Ізраілевых, кажучы: Бог наведае вас, і вынесяце косьці мае адгэтуль. | |