Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
GENESIS
Prev Up Next
Chapter 6
Gene Bela 6:1  Калі людзі пачалі множыцца на зямлі і радзіліся ў іх дочкі,
Gene Bela 6:2  тады сыны Божыя ўбачылі дочак чалавечых, што яны прыгожыя, і бралі іх сабе за жонак, хто якую выбраў.
Gene Bela 6:3  І сказаў Гасподзь Бог : ня вечна Духу Майму быць пагарджаным людзьмі, бо яны плоць; хай будуць дні іхнія сто дваццаць гадоў.
Gene Bela 6:4  У той час былі на зямлі волаты, асабліва з таго часу, як сыны Божыя пачалі ўваходзіць да дочак людскіх, і яны пачалі нараджаць ім: гэта дужыя, спакон славутыя людзі.
Gene Bela 6:5  І ўбачыў Гасподзь Бог , што вялікая разбэшчанасьць людзей на зямлі, і што ўсе думкі і помыслы сэрца іхняга былі ва ўсе часы ліхія;
Gene Bela 6:6  і пашкадаваў Гасподзь, што стварыў чалавека на зямлі, і засмуціўся ў сэрцы Сваім.
Gene Bela 6:7  І сказаў Гасподзь: вынішчу з улоньня зямлі людзей, якіх Я стварыў, ад чалавека да быдла, і гадаў і птушак нябесных вынішчу; бо Я пашкадаваў, што стварыў іх.
Gene Bela 6:8  А Ной здабыў мілату перад вачыма Госпада Бога .
Gene Bela 6:9  Вось жыцьцё Ноевае: Ной быў чалавек праведны і беззаганны ў родзе сваім; Ной хадзіў перад Богам.
Gene Bela 6:10  Ной спарадзіў трох сыноў: Сіма, Хама і Яфэта.
Gene Bela 6:11  Але зямля разбэсьцілася перад абліччам Божым і напоўнілася зямля злачынствамі.
Gene Bela 6:12  І паглядзеў Гасподзь Бог на зямлю, і вось, яна разбэшчаная: бо ўсякая плоць скрывіла дарогу сваю на зямлі.
Gene Bela 6:13  І сказаў Гасподзь Бог Ною: канец усякай плоці прыйшоў перад аблічча Маё, бо зямля напоўнілася ад іх зладзействамі; і вось, я вынішчу іх зь зямлі.
Gene Bela 6:14  Зрабі сабе каўчэг з дрэва гофэр; адсекі зрабі ў каўчэзе і прасмалі яго смалою ўсярэдзіне і звонку.
Gene Bela 6:15  І зрабі яго так: даўжыня каўчэга трыста локцяў; шырыня яго пяцьдзесят локцяў, а вышыня яго трыццаць локцяў.
Gene Bela 6:16  І зрабі адтуліну ў каўчэзе, і ў локаць зьвядзі яе ўгары, і дзьверы ў каўчэг зрабі збоку яго; зладзь у ім ніжняе, другое і трэцяе жытло .
Gene Bela 6:17  І вось, Я навяду на зямлю патоп водны, каб вынішчыць усякую плоць, у якой ёсьць дух жыцьця, пад нябёсамі: усё, што ёсьць на зямлі, пазбудзецца жыцьця..
Gene Bela 6:18  Але з табою Я ўстанаўлю запавет Мой, і ўвойдзеш у каўчэг ты і сыны твае, і жонка твая і жонкі сыноў тваіх з табою.
Gene Bela 6:19  Увядзі таксама ў каўчэг з усіх жывёл, і ад кожнае плоці па пары, каб яны засталіся з табою жывыя; мужчынскага полу і жаночага хай яны будуць.
Gene Bela 6:20  З птушак паводле роду іхняга, і з быдла паводле роду іхняга, і з усіх паўзуноў зямных паводле роду іхняга, з усіх па пары ўвойдуць да цябе, каб засталіся жывыя.
Gene Bela 6:21  А ты вазьмі сабе ўсякай ежы, якою кормяцца, і зьбяры да сябе; і будзе яна табе і ім ежаю.
Gene Bela 6:22  І зрабіў Ной усё: як наказаў яму Гасподзь Бог, так ён і зрабіў.