Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
GENESIS
Prev Up Next
Chapter 27
Gene Bela 27:1  Калі Ісаак састарыўся, і прытупіўся зрок вачэй ягоных, ён паклікаў старэйшага сына свайго Ісава і сказаў яму: сыне мой! Той сказаў яму: вось я.
Gene Bela 27:2  Сказаў: вось, я састарыўся; ня ведаю дня сьмерці маёй;
Gene Bela 27:3  вазьмі цяпер прылады твае, калчан твой і лук твой, выйдзі ў поле і налаві мне дзічыны,
Gene Bela 27:4  і згатуй мне страву, якую я люблю, і прынясі мне есьці, каб дабраславіла цябе душа мая, перш чым я памру.
Gene Bela 27:5  Рэбэка чула, як Ісаак гаварыў сыну свайму Ісаву. І пайшоў Ісаў у поле дастаць і згатаваць дзічыны;
Gene Bela 27:6  А Рэбэка сказала сыну свайму Якаву: вось, я чула, як бацька казаў брату твайму Ісаву:
Gene Bela 27:7  прынясі мне дзічыны і згатуй мне страву; я паем і дабраслаўлю цябе перад абліччам Гасподнім, перад сьмерцю маёю.
Gene Bela 27:8  Цяпер, сыне мой, паслухайся слоў маіх у тым, што я загадаю табе:
Gene Bela 27:9  выйдзі ў статак і вазьмі мне адтуль два казьляняткі добрыя: і я згатую зь іх бацьку твайму страву, якую ён любіць:
Gene Bela 27:10  а ты прынясеш бацьку твайму, і ён паесьць, каб дабраславіць цябе перад сьмерцю сваёю.
Gene Bela 27:11  Якаў сказаў Рэбэцы, маці сваёй: Ісаў, брат мой, чалавек касматы, а я чалавек гладкі;
Gene Bela 27:12  можа стацца, абмацае мяне бацька мой, і я буду ў вачах у яго ашуканец і навяду на сябе праклён, а не дабраславеньне.
Gene Bela 27:13  Маці ягоная сказала яму: на мне хай будзе праклён твой, сыне мой; толькі паслухайся слоў маіх і выйдзі, прынясі мне.
Gene Bela 27:14  Ён пайшоў, і ўзяў, і прынёс маці сваёй; і маці ягоная зрабіла страву, якую любіў бацька ягоны.
Gene Bela 27:15  І ўзяла Рэбэка багатую вопратку старэйшага сына свайго Ісава, якая была ў яе ў доме, і апранула малодшага сына свайго Якава;
Gene Bela 27:16  а рукі яго і гладкую шыю яго абклала скураю казьлянят,
Gene Bela 27:17  і дала страву і хлеб, якія яна згатавала, у рукі Якаву, сыну свайму.
Gene Bela 27:18  Ён увайшоў да бацькі свайго і сказаў: бацька мой! Той сказаў: вось я; хто ты, сыне мой?
Gene Bela 27:19  Якаў сказаў бацьку свайму: я Ісаў, першынец твой, я зрабіў, як ты сказаў мне; устань, сядзь і паеж дзічыны маёй, каб дабраславіла мяне душа твая.
Gene Bela 27:20  І сказаў Ісаак сыну свайму: што так хутка знайшоў ты, сыне мой? Ён сказаў: бо Гасподзь Бог твой паслаў мне насустрач.
Gene Bela 27:21  І сказаў Ісаак Якаву: падыдзі, я абмацаю цябе, сыне мой, ці ты сын мой Ісаў, ці не?
Gene Bela 27:22  Якаў падышоў да Ісаака, бацькі свайго; і ён абмацаў яго і сказаў: голас, голас Якаваў; а рукі, рукі Ісававыя.
Gene Bela 27:23  І не пазнаў яго, бо рукі ў яго былі, як рукі ў Ісава, брата ягонага, калматыя. І дабраславіў яго
Gene Bela 27:24  і сказаў: ці ты сын мой Ісаў? Ён адказаў: я.
Gene Bela 27:25  Ісаак сказаў: падай мне, я паем дзічыны сына майго, каб дабраславіла цябе душа мая. Якаў падаў яму, і ён еў; прынёс яму і віна, і ён піў.
Gene Bela 27:26  Ісаак , бацька ягоны, сказаў яму: падыдзі, пацалуй мяне, сыне мой.
Gene Bela 27:27  Ён падышоў і пацалаваў яго і сказаў: вось, пах ад сына майго, як пах ад поля, якое дабраславіў Гасподзь;
Gene Bela 27:28  хай дасьць табе Бог ад расы нябеснай і ад тлушчу зямлі, і многа хлеба і віна;
Gene Bela 27:29  хай паслужаць табе народы, і хай паклоняцца табе плямёны: будзь гаспадаром над братамі тваімі, і хай паклоняцца табе сыны маці тваёй; кляцьбіты твае — праклятыя; дабраславенцы твае — дабраславёныя!
Gene Bela 27:30  Як толькі ўчыніў Ісаак дабраславеньне над Якавам, і як толькі выйшаў Якаў ад аблічча Ісаака, бацькі свайго,— Ісаў, брат ягоны, прыйшоў з ловаў сваіх.
Gene Bela 27:31  Згатаваў і ён страву, і прынёс бацьку свайму, і сказаў бацьку свайму: устань, бацька мой, і паеж дзічыны сына твайго, каб дабраславіла мяне душа твая.
Gene Bela 27:32  А Ісаак, бацька ягоны, сказаў яму: хто ты? Ён сказаў: я сын твой, першынец твой, Ісаў.
Gene Bela 27:33  І задрыжаў Ісаак вельмі вялікім дрыжаньнем і сказаў: хто ж гэта, які дастаў дзічыны і прынёс мне, і я еў з усяго, перш чым ты прыйшоў, і я дабраславіў яго? ён і будзе дабраславёны.
Gene Bela 27:34  Ісаў, выслухаўшы словы бацькі свайго, падняў гучны і вельмі горкі енк, і сказаў бацьку свайму: бацька мой! дабраславі і мяне.
Gene Bela 27:35  Але ён сказаў: брат твой прыйшоў з хітрынаю і ўзяў дабраславеньне маё.
Gene Bela 27:36  І сказаў: ці не таму дадзена яму імя: Якаў, што ён запабег мяне ўжо два разы? ён узяў першародства маё, і вось, цяпер узяў дабраславеньне маё. І сказаў: няўжо ты не пакінуў мне дабраславеньня?
Gene Bela 27:37  Ісаак адказаў Ісаву: вось, я паставіў яго гаспадаром над табою і ўсіх братоў ягоных аддаў яму ў рабы; адарыў яго хлебам і віном; што ж я зраблю дзеля цябе, сыне мой?
Gene Bela 27:38  Але Ісаў сказаў бацьку свайму: няўжо, бацька мой, адно ў цябе дабраславеньне? дабраславі і мяне, бацька мой! І ўзвысіў Ісаў голас свой і заплакаў.
Gene Bela 27:39  І адказваў Ісаак, бацька ягоны, і сказаў яму: вось, ад тлушчу зямлі будзе ажываньне тваё і ад расы нябеснай згары;
Gene Bela 27:40  і ты будзеш жыць мечам тваім і будзеш служыць брату твайму; але будзе час , калі ўсупрацівішся і скінеш ярмо ягонае з шыі тваёй.
Gene Bela 27:41  І зьненавідзеў Ісаў Якава за дабраславеньне, якім дабраславіў яго бацька ягоны; і сказаў Ісаў у сэрцы сваім: набліжаюцца дні плачу па бацьку маім; і я заб'ю Якава, брата майго.
Gene Bela 27:42  І пераказаны былі Рэбэцы словы Ісава, старэйшага сына яе; і яна паслала, і паклікала малодшага сына свайго Якава, і сказала яму: вось, Ісаў, брат твой, пагражае забіць цябе;
Gene Bela 27:43  і цяпер, сыне мой, паслухайся слоў маіх, устань, бяжы да Лавана, брата майго, у Харан;
Gene Bela 27:44  і пажыві ў яго некаторы час, пакуль спатоліцца лютасьць брата твайго,
Gene Bela 27:45  пакуль спатоліцца гнеў брата твайго на цябе, і ён забудзе, што ты зрабіў яму: тады я пашлю і вазьму цябе адтуль; навошта мне ў адзін дзень страціць абодвух вас?
Gene Bela 27:46  І сказала Рэбэка Ісааку: я жыцьцю ня радая ад дочак Хэтэйскіх; калі Якаў возьме жонку з дочак Хэтэйскіх, як гэтыя, з дочак гэтай зямлі, дык навошта мне і жыцьцё?