Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
GENESIS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 49
Gene Bela 49:1  І паклікаў Якаў сыноў сваіх і сказаў: зьбярэцеся, і я абвяшчу вам, што будзе з вамі ў апошнія дні;
Gene Bela 49:2  сыдзецеся і паслухайце, сыны Якава, паслухайце Ізраіля, бацьку вашага.
Gene Bela 49:3  Рувім, першынец мой! ты — цьвярдыня мая і пачатак сілы маёй, вяршыня годнасьці і вяршыня магутнасьці;
Gene Bela 49:4  але ты бушаваў, як вада; ды ня ўтрымаешся; бо ты ўзышоў на ложак бацькі твайго, ты апаганіў пасьцель маю, на якую ўзышоў.
Gene Bela 49:5  Сымон і Левій браты, прылады жорсткасьці мячы іхнія;
Gene Bela 49:6  у раду іхнюю хай ня ўвойдзе душа мая, і ў зборы іхнія хай ня ўлучыцца слава мая; бо яны ў гневе сваім забілі мужа і ў сваволі сваёй перарэзалі жылы цяльцу;
Gene Bela 49:7  праклён гневу іхняму, бо ён жорсткі, і лютасьці іхняй, бо шалёная; падзялю іх у Якаве і расьсею іх у Ізраілі.
Gene Bela 49:8  Юда! цябе праславяць браты твае. Рука твая на хрыбце тваіх ворагаў; паклоняцца табе сыны бацькі твайго.
Gene Bela 49:9  Малады леў Юда, са здабычы, сыне мой, ты вяртаешся. Схіліўся ён, лёг, як леў і як ільвіца: хто падыме яго?
Gene Bela 49:10  Не адыдзе скіпетр ад Юды і заканадаўца ад сьцёгнаў ягоных, пакуль ня прыйдзе Прымірэнец, і Яму пакорлівасьць народаў.
Gene Bela 49:11  Ён прывязвае да вінаграднай лазы асьляня сваё і да лазы лепшага вінаграду сына асьліцы сваёй; мые ў віне вопратку сваю і ў крыві гронак адзеньне сваё;
Gene Bela 49:12  бліскучыя вочы ад віна, і белыя зубы ад малака.
Gene Bela 49:13  Завулон каля берага марскога будзе жыць і каля прыстані карабельнай, і межы яго да Сідона.
Gene Bela 49:14  Ты, Ісахар, як ддужы ўючны асёл, на якога цяжар пакладзены.
Gene Bela 49:15  І ўбачыш ты, што спакой табе добры і зямля корміць; схіліш спіну сваю пад цяжарам, і будзеш насіць, каб жыць бяз клопату,— такая плата твая.
Gene Bela 49:16  Дан будзе судзіць народ свой, як адно з каленаў Ізраіля;
Gene Bela 49:17  Дан будзе зьмеем на дарозе, асьпідам на шляху, што раніць ногу каню, так што верхавец яго ўпадзе ніцма.
Gene Bela 49:18  На дапамогу тваю спадзяюся, Госпадзе!
Gene Bela 49:19  Гад,— натоўп будзе цясьніць яго, але ён адцісьне яго па пятах.
Gene Bela 49:20  Асіру — занадта тлусты хлеб ягоны, і ён будзе дастаўляць царскія прысмакі.
Gene Bela 49:21  Нэфталім — вольная касуля, гаварыцьмеш прыгожыя словы.
Gene Bela 49:22  Язэп — парастак пладаноснага дрэва , парастак пладаноснага дрэва над крыніцай; гольле яго раскінулася над сьцяною.
Gene Bela 49:23  Немарасьцілі яго, і стралялі ў ягоі варагавалі супроць яго лучнікі;
Gene Bela 49:24  але цьвёрды застаўся лук ягоны, і моцныя мышцы рук ягоных, ад рук магутнага Бога Якаўлевага. Адтуль Пастыр і цьвярдыня Ізраілевая,
Gene Bela 49:25  ад Бога бацькі твайго, Які хай дапаможа табе, і ад Усемагутнага, Які і хай дабраславіць цябе дабраславеньнямі нябеснымі згары, дабраславеньнямі бездані, якая ляжыць унізе, дабраславеньнямі саскоў і ўлоньня,
Gene Bela 49:26  дабраславеньнямі бацькі твайго, якія перавышаюць дабраславеньні гор старадаўніх і даброты пагоркаў вечных; хай будуць яны на галаве ў Язэпа і на цемені выбранага спаміж братоў сваіх.
Gene Bela 49:27  Веньямін драпежны воўк, раніцай будзе есьці лавітву і ўвечары будзе дзяліць здабычу.
Gene Bela 49:28  Вось усе дванаццаць каленаў Ізраілевых; і вось, што сказаў ім бацька іхні; і дабраславіў іх, і даў ім дабраславеньне, кожнаму сваё.
Gene Bela 49:29  І наказаў ён ім і сказаў ім: я прыкладаюся да народу майго; пахавайце мяне з бацькамі маімі ў пячоры, якая на полі Эфрона Хэтэяніна,
Gene Bela 49:30  у пячоры, якая на полі Махпэла, што перад Мамрэ, у зямлі Ханаанскай, якую купіў Абрагам з полем у Эфрона Хэтэяніна ва ўласнасьць для пахаваньня;
Gene Bela 49:31  Там пахавалі Абрагама і Сарру, жонку ягоную; там пахавалі Ісаака і Рэбэку, жонку ягоную; і там пахаваў я Лію;
Gene Bela 49:32  гэта поле і пячора, якая на ім, куплена ў сыноў Хэтэевых.
Gene Bela 49:33  І скончыў Якаў наказы сынам сваім, і згарнуў ногі свае ў ложак, і сканаў, і прылучаны быў да народу свайго.