GENESIS
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
Chapter 22
Gene | Bela | 22:1 | І было, пасьля гэтых падзей Бог спакушаў Абрагама і сказаў яму: Абрагаме! Ён сказаў: вось я. | |
Gene | Bela | 22:2 | Бог сказаў: вазьмі сына твайго, адзінага твайго, якога ты любіш, Ісаака; і ідзі ў зямлю Морыя і там прынясі яго на цэласпаленьне на адной з гор, пра якую Я скажу табе. | |
Gene | Bela | 22:3 | Абрагам устаў з самага рана, асядлаў асла свайго, узяў з сабою двух падлеткаў сваіх і Ісаака, сына свайго; накалоў дроў на цэласпаленьне і ўстаўшы пайшоў да месца, пра якое сказаў яму Бог. | |
Gene | Bela | 22:5 | І сказаў Абрагам падлеткам сваім: застаньцеся тут з аслом; а я і сын пойдзем туды і паклонімся, і вернемся да вас. | |
Gene | Bela | 22:6 | І ўзяў Абрагам дровы на цэласпаленьне і паклаў на Ісаака, сына свайго; узяў у рукі агонь і нож, і пайшлі абодва разам. | |
Gene | Bela | 22:7 | І пачаў Ісаак гаварыць Абрагаму, бацьку свайму, і сказаў: бацька мой! Ён адказаў: вось я, сыне мой. Ён сказаў: вось агонь і дровы, дзе ж ягня на цэласпаленьне? | |
Gene | Bela | 22:8 | Абрагам сказаў: Бог нагледзіць сабе ягня на цэласпаленьне, сыне мой. І яны ішлі абодва разам | |
Gene | Bela | 22:9 | і прыйшлі на месца, пра якое сказаў яму Бог; і зладзіў там Абрагам ахвярнік, расклаў дровы і, зьвязаўшы сына свайго Ісаака, паклаў яго на ахвярнік паўзьверх дроў. | |
Gene | Bela | 22:11 | Але анёл Гасподні заклікаў яго зь неба і сказаў: Абрагаме! Абрагаме! Ён сказаў: вось я. | |
Gene | Bela | 22:12 | Анёл сказаў: не падымай рукі тваёй на хлопчыка, і не рабі зь ім нічога; бо цяпер Я ведаю, што баішся ты Бога і не пашкадаваў сына твайго, адзінага твайго, дзеля Мяне. | |
Gene | Bela | 22:13 | І ўзьвёў Абрагам вочы свае і ўбачыў: і вось, за табою баран, які заблытаўся ў гушчобе рагамі сваімі. Абрагам пайшоў, узяў барана і прынёс яго на цэласпаленьне замест сына свайго. | |
Gene | Bela | 22:14 | І даў Абрагам назву месцу таму: Ягова-ірэ . Таму і сёньня гаворыцца: на гары Яговы ўгледзіцца. | |
Gene | Bela | 22:16 | і сказаў: Сабою прысягаю, кажа Гасподзь, што так, як ты зрабіў гэта і не пашкадаваў сына твайго, адзінага твайго, | |
Gene | Bela | 22:17 | дык Я дабраслаўляючы дабраслаўлю цябе і множачы памножу семя тваё гарадамі ворагаў сваіх; | |
Gene | Bela | 22:18 | і дабраславяцца ў семені тваім усе народы зямлі за тое, што ты паслухаўся голасу Майго. | |
Gene | Bela | 22:19 | І вярнуўся Абрагам да хлопчыкаў сваіх, і ўсталі і пайшлі разам у Вірсавію; і жыў Абрагам у Вірсавіі. | |
Gene | Bela | 22:20 | Пасьля гэтых падзей Абрагаму абвясьцілі, сказаўшы: вось, і Мілка нарадзіла Нахору, брату твайму, сыноў: | |
Gene | Bela | 22:23 | ад Ватуіла нарадзілася Рэбэка. Васьмёх гэтых нарадзіла Мілка Нахору, брату Абрагамаваму; | |