Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
GENESIS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 28
Gene Bela 28:1  І паклікаў Ісаак Якава і дабраславіў яго і наказаў: не бяры сабе жонкі з дочак Ханаанскіх:
Gene Bela 28:2  устань, ідзі ў Месапатамію, у дом Ватуіла, бацькі маці тваёй, і вазьмі сабе жонку адтуль, з дочак Лавана, брата маці тваёй:
Gene Bela 28:3  А Бог Усемагутны хай дабраславіць цябе, хай расплодзіць цябе і хай памножыць цябе, і хай будзе ад цябе мноства народаў:
Gene Bela 28:4  і хай дасьць табе дабраславеньне Абрагама, табе і нашчадкам тваім з табою, каб табе ўспадкаваць зямлю вандраваньня твайго, якую Бог даў Абрагаму!
Gene Bela 28:5  І адпусьціў Ісаак Якава, і ён пайшоў у Месапатамію да Лавана, сына Ватуіла Арамэйца, да брата Рэбэкі, маці Якава і Ісава.
Gene Bela 28:6  Ісаў убачыў, што Ісаак дабраславіў Якава і дабраслаўляючы паслаў яго ў Месапатамію, узяў сабе жонку адтуль, і наказаў яму, сказаўшы: не бяры жонкі з дочак Ханаанскіх;
Gene Bela 28:7  і што Якаў паслухаўся бацькі свайго і маці сваёй і пайшоў у Месапатамію.
Gene Bela 28:8  І ўбачыў Ісаў, што дочкі Ханаанскія не падабаюцца Ісааку, бацьку ягонаму;
Gene Bela 28:9  і пайшоў Ісаў да Ізмаіла і ўзяў сабе жонку Махалату, дачку Ізмаіла, сына Абрагамавага, сястру Наваётаву, звыш жонак сваіх.
Gene Bela 28:10  А Якаў выйшаў зь Вірсавіі і пайшоў у Харан,
Gene Bela 28:11  і прыйшоў у адно месца ізастаўся там начаваць, бо зайшло сонца. І ўзяў адзін камень з таго месца, і паклаў сабе пад галаву, і лёг на тым месцы.
Gene Bela 28:12  І ўбачыў у сьне: вось лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе кранае неба; і вось анёлы Божыя ўзыходзяць і сыходзяць па ёй.
Gene Bela 28:13  І вось, Гасподзь стаіць на ёй і кажа: Я Гасподзь, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе і нашчадкам тваім;
Gene Bela 28:14  і будуць нашчадкі твае, як пясок зямны; і пашырышся да мора і на ўсход, і на поўнач і на поўдзень; і дабраславяцца ў табе і ў семені тваім усе плямёны зямныя:
Gene Bela 28:15  і вось, Я з табою; і захаваю цябе ўсюды, куды ні пойдзеш; і вярну цябе ў гэтую зямлю; бо Я не пакіну цябе, пакуль ня выканаю таго, што Я сказаў табе.
Gene Bela 28:16  Якаў прачнуўся са сну свайго і сказаў: сапраўды Гасподзь прысутны на месцы гэтым; а я ня ведаў!
Gene Bela 28:17  І спалохаўся я і сказаў: якое страшнае месца гэтае! гэта ня што іншае, як дом Божы, гэта — брама нябесная.
Gene Bela 28:18  І ўстаў Якаў з самае раніцы, і ўзяў камень, які ён паклаў сабе пад галаву, і паставіў яго як помнік, і выліў алей на верх яго.
Gene Bela 28:19  І даў імя месцу таму: Бэт-эль (Вэтыль): а ранейшае імя таго горада было: Луз.
Gene Bela 28:20  І даў Якаў зарок, сказаўшы: калі Бог будзе са мною і ахавае мяне ў дарозе гэтай, у якую я іду, і дасьць мне хлеб есьці і адзеньне апрануцца,
Gene Bela 28:21  і я ў міры вярнуся ў дом бацькі майго, і будзе Гасподзь маім Богам,—
Gene Bela 28:22  дык гэты камень, які я паставіў як помнік, будзе домам Божым; і з усяго, што Ты, Божа , дасі мне, я дам Табе дзясятую долю.