Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
GENESIS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 29
Gene Bela 29:1  І ўстаў Якаў і пайшоў у зямлю сыноў усходу.
Gene Bela 29:2  І ўгледзеў: вось, на полі калодзеж, і там тры статкі дробнага быдла, якія ляжалі каля яго таму, што з таго калодзежа паілі статкі. Над вусьцем калодзежа быў вялікі камень.
Gene Bela 29:3  Калі зьбіраліся туды ўсе статкі, адвальвалі камень ад вусьця калодзежа і паілі авечкі; пасьля зноў клалі камень на сваё месца, на вусьце калодзежа.
Gene Bela 29:4  Якаў сказаў ім: братове мае! адкуль вы? Яны сказалі: мы з Харана.
Gene Bela 29:5  Ён сказаў ім: ці ведаеце вы Лавана, сына Нахоравага? Яны сказалі: ведаем.
Gene Bela 29:6  Ён яшчэ сказаў ім: ці здаровіцца яму? Яны сказалі: здаровіцца; і вось, Рахіль, дачка ягоная, ідзе з авечкамі.
Gene Bela 29:7  І сказаў: вось, дня яшчэ многа; ня час зьбіраць быдла; напаеце авечак і ідзеце, пасеце.
Gene Bela 29:8  Яны сказалі: ня можам, пакуль не зьбяруцца ўсе статкі, і не адваляць каменя ад вусьця калодзежа; тады будзем мы паіць авечкі.
Gene Bela 29:9  Яшчэ ён гаварыў зь імі, як прыйшла Рахіль з дробным быдлам бацькі свайго, бо яна пасьвіла.
Gene Bela 29:10  Калі Якаў убачыў Рахіль, дачку Лавана, брата маці сваёй, дык падышоў Якаў, адваліў камень ад вусьця калодзежа і напаіў авечкі Лавана, брата маці сваёй.
Gene Bela 29:11  І пацалаваў Якаў Рахіль і ўзвысіў голас свой і заплакаў.
Gene Bela 29:12  І сказаў Якаў Рахілі, што ён родзіч бацьку яе і што ён сын Рэбэкі. А яна пабегла і сказала бацьку свайму.
Gene Bela 29:13  Лаван, пачуўшы пра Якава, сына сястры сваёй, выбег яму насустрач, абняў яго і пацалаваў яго, і ўвёў яго ў дом свой; і ён расказаў Лавану ўсё гэта.
Gene Bela 29:14  А Лаван сказаў яму: сапраўды ты косьць мая і плоць мая. І жыў у яго Якаў цэлы месяц.
Gene Bela 29:15  І Лаван сказаў Якаву: няўжо ты дарма будзеш служыць мне, бо ты родзіч? скажы мне, чым заплаціць табе?
Gene Bela 29:16  А ў Лавана было дзьве дачкі, імя старэйшай: Лія; імя малодшай Рахіль.
Gene Bela 29:17  Лія была слабая вачыма, а Рахіль была прыгожая станам і прыгожая тварам.
Gene Bela 29:18  Якаў пакахаў Рахіль і сказаў: я буду служыць табе сем гадоў за Рахіль, малодшую дачку тваю.
Gene Bela 29:19  Лаван сказаў: лепш мне аддаць яе за цябе, чым аддаць яе за каго іншага; жыві ў мяне.
Gene Bela 29:20  І служыў Якаў за Рахіль сем гадоў; і яны здаліся яму як некалькі дзён, бо ён кахаў яе.
Gene Bela 29:21  І сказаў Якаў Лавану: дай жонку маю, бо мне ўжо час прысьпеў, каб увайсьці да яе.
Gene Bela 29:22  Лаван склікаў усіх людзей таго месца і зладзіў гасьціну.
Gene Bela 29:23  А ўвечары ўзяў Лаван дачку сваю Лію і ўвёў яе да яго; і ўвайшоў да яе Якаў .
Gene Bela 29:24  І даў Лаван служанку сваю Зэлфу за служанку дачцэ сваёй Ліі.
Gene Bela 29:25  А раніцай выявілася, што гэта Лія. І Якаў сказаў Лавану: што гэта зрабіў ты са мною? ці ж не за Рахіль я служыў у цябе? навошта ты ашукаў мяне?
Gene Bela 29:26  Лаван сказаў: у нашым месцы так ня робяць, каб малодшую выдаваць раней за старэйшую;
Gene Bela 29:27  закончы тыдзень гэтай; потым дамо табе і тую за службу, якую ты будзеш служыць у мяне яшчэ сем гадоў.
Gene Bela 29:28  Якаў так і зрабіў і закончыў тыдзень гэтай. І даў Рахіль, дачку сваю, яму за жонку.
Gene Bela 29:29  І даў Лаван служанку сваю Валу за служанку дачцэ сваёй Рахілі.
Gene Bela 29:30  Якаў увайшоў і да Рахілі, і кахаў Рахіль болей, чым Лію; і служыў у яго яшчэ сем гадоў.
Gene Bela 29:31  Гасподзь угледзеў, што Лія была нелюбка, і адчыніў нутробу яе, а Рахіль была няплодная.
Gene Bela 29:32  Лія зачала і нарадзіла сына, і дала яму імя: Рувім, бо сказала: Гасподзь угледзеў маё гароцтва; бо цяпер будзе кахаць мяне муж мой.
Gene Bela 29:33  І зачала зноў і нарадзіла сына, і сказала: Гасподзь пачуў, што я нелюбка, і даў мне і гэтага. І дала яму імя: Сымон.
Gene Bela 29:34  І зачала яшчэ і нарадзіла сына, і сказала: вось цяпер прылепіцца да мяне муж мой, бо я нарадзіла яму трох сыноў. Таму і дадзена яму імя: Левій.
Gene Bela 29:35  І яшчэ зачала і нарадзіла сына, і сказала: вось цяпер я праслаўлю Госпада. Таму дала яму імя: Юда. І перастала радзіць.