I SAMUEL
Chapter 3
I Sa | Bela | 3:1 | Хлопчык Самуіл служыў Госпаду пры Іліі; слова Гасподняе было рэдкае ў тыя дні, відзежы былі ня частыя. | |
I Sa | Bela | 3:2 | І было ў той час, калі Ілій ляжаў на сваім месцы, — а вочы яго пачалі зьмежваццца, і ён ня мог бачыць,— | |
I Sa | Bela | 3:3 | і сьвяцільня Божая яшчэ не патухла, і Самуіл ляжаў у храме Гасподнім, дзе каўчэг Божы: | |
I Sa | Bela | 3:5 | І пабег да Іліі і сказаў: вось я! ты клікаў мяне. Але той сказаў: я ня клікаў цябе; ідзі назад, кладзіся. І ён пайшоў і лёг. | |
I Sa | Bela | 3:6 | Але Гасподзь другі раз паклікаў Самуіла. Ён устаў і прыйшоў да Іліі другі раз і сказаў: вось я! ты клікаў мяне. Але той сказаў: я ня клікаў цябе, сыне мой; ідзі назад, кладзіся. | |
I Sa | Bela | 3:8 | І паклікаў Гасподзь Самуіла яшчэ трэці раз. Ён устаў і прыйшоў да Іліі і сказаў: вось я! ты клікаў мяне. Тады зразумеў Ілій, што Гасподзь кліча хлопчыка. | |
I Sa | Bela | 3:9 | І сказаў Ілій Самуілу: ідзі назад і кладзіся, і калі пакліча цябе Той, Які кліча , ты скажы: кажы, Госпадзе, бо чуе раб Твой. І пайшоў Самуіл і лёг на месцы сваім. | |
I Sa | Bela | 3:10 | І прыйшоў Гасподзь, і стаў, і паклікаў, як таго і другога разу: Самуіле! Самуіле! І сказаў Самуіл: кажы, Госпадзе , бо чуе раб Твой. | |
I Sa | Bela | 3:11 | І сказаў Гасподзь Самуілу: вось, Я ўчыню дзею ў Ізраіле, пра якую калі хто пачуе, дык у таго зазьвініць у вушах; | |
I Sa | Bela | 3:12 | у той дзень Я ўчыню над Ізраілем усё тое, што Я казаў пра дом ягоны; Я пачну і закончу; | |
I Sa | Bela | 3:13 | Я абвясьціў яму, што Я пакараю дом яго навек за тую віну, што ён ведаў, як сыны ягоныя ліхадзейнічаюць, і ня цугляў іх; | |
I Sa | Bela | 3:14 | і таму прысягаю дому Іліі, што віна дома Іліевага не загладзіцца ні ахвярамі, ні прынашэньнямі хлебнымі вавек. | |
I Sa | Bela | 3:15 | І спаў Самуіл да раніцы, і адчыніў дзьверы дома Гасподняга; і баяўся Самуіл абвясьціць відзеж гэты Ілію. | |
I Sa | Bela | 3:17 | І сказаў Ілій : што сказана табе? не хавай ад мяне, тое і тое зробіць з табою Бог, і яшчэ болей зробіць, калі ты ўтоіш ад мяне што-колечы з усяго таго, што сказана табе. | |
I Sa | Bela | 3:18 | І абвясьціў яму Самуіл і ня ўтоіў ад яго нічога . Тады сказаў Ілій : Ён — Гасподзь; што Яму заўгодна, тое і ўтворыць. | |
I Sa | Bela | 3:19 | І вырас Самуіл, і Гасподзь быў зь ім; і не засталося ніводнага слова ягонага, каб ня спраўдзілася. | |
I Sa | Bela | 3:20 | І даведаўся ўвесь Ізраіль ад Дана да Вірсавіі, што Самуілу выпаў гонар быць прарокам Гасподнім. | |