I SAMUEL
Chapter 8
I Sa | Bela | 8:2 | Імя старэйшага сына ягонага Ёіль, а імя другога сына ягонага Авія; яны былі судзьдзямі ў Вірсавіі. | |
I Sa | Bela | 8:3 | Але сыны яго не хадзілі шляхамі ягонымі, а ўхіляліся ў карысьлівасьць і бралі дарункі і судзілі несправядліва. | |
I Sa | Bela | 8:5 | і сказалі яму: вось, ты састарыўся, а сыны твае ня ходзяць шляхамі тваімі; дык вось пастаў над намі цара, каб ён судзіў нас, як у іншых народаў. | |
I Sa | Bela | 8:6 | І не спадабалася слова гэтае Самуілу, калі яны сказалі: дай нам цара, каб ён судзіў нас. І маліўся Самуіл Госпаду. | |
I Sa | Bela | 8:7 | І сказаў Гасподзь Самуілу: паслухай голасу народу ва ўсім, што яны кажуць табе; бо не цябе яны адхілілі, а адхілілі Мяне, каб Я не валадарыў над імі; | |
I Sa | Bela | 8:8 | як яны рабілі з таго дня, калі Я вывеў іх зь Егіпта, і да гэтага дня, пакідалі Мяне і служылі іншым багам, так робяць яны з табою; | |
I Sa | Bela | 8:9 | дык вось паслухай голасу іхняга; толькі абвясьці ім і пакажы ім правы цара, які будзе валадарыць над імі. | |
I Sa | Bela | 8:11 | і сказаў: вось якія будуць правы у цара, які будзе валадарыць над вамі: сыноў вашых ён возьме і прыставіць іх да калясьніц сваіх і зробіць верхаўцамі сваімі, і будуць яны бегаць перад калясьніцамі ягонымі; | |
I Sa | Bela | 8:12 | і паставіць іх у сябе тысячнікамі і пяцідзясяцкімі, каб яны ўраблялі палеткі ягоныя і жалі хлеб яго і рабілі яму воінскую зброю і калясьнічныя прылады ягоныя; | |
I Sa | Bela | 8:14 | і палі вашыя і вінаградныя і аліўкавыя сады вашыя лепшыя возьме і аддасьць слугам сваім; | |
I Sa | Bela | 8:15 | і з пасеваў вашых і зь вінаградных садоў вашых возьме дзясятую частку і аддасьць еўнухам сваім і слугам сваім; | |
I Sa | Bela | 8:16 | і рабоў вашых і рабынь вашых, і юнакоў вашых найлепшых і аслоў вашых возьме і ўжыве на свае патрэбы; | |
I Sa | Bela | 8:18 | і застогнеце тады ад цара вашага, якога вы выбралі сабе, і ня будзе Гасподзь адказваць вам тады. | |
I Sa | Bela | 8:19 | Але народ не згадзіўся паслухацца голасу Самуіла і сказаў: не, хай цар будзе над намі, | |
I Sa | Bela | 8:20 | і мы будзем як іншыя народы: будзе судзіць нас цар наш, і хадзіць перад намі, і весьці войны нашыя. | |