JOHN
Chapter 16
John | Bela | 16:2 | прагоняць вас з сынагогаў; нават прыходзіць час, калі кожны, хто забівацьме вас, будзе думаць, што ён тым служыць Богу. | |
John | Bela | 16:4 | Але Я сказаў вам гэта, каб вы, калі прыйдзе той час, успомнілі, што Я казаў вам пра тое; не казаў жа гэтага вам раней, таму што быў з вамі. | |
John | Bela | 16:7 | Але Я праўду кажу вам: лепей вам, каб Я пайшоў; бо, калі Я не пайду, Суцешнік ня прыйдзе да вас; а калі пайду, дык пашлю Яго да вас, | |
John | Bela | 16:13 | Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, дык наставіць вас на ўсякую праўду: бо не ад Сябе будзе гаварыць, а будзе гаварыць, што пачуе, і будучыню агалосіць вам; | |
John | Bela | 16:17 | Тут некаторыя вучні Ягоныя сказалі адзін аднаму: што гэта Ён кажа нам: "неўзабаве ня ўбачыце Мяне", і зноў "неўзабаве ўбачыце Мяне", і: "Я іду да Айца"? | |
John | Bela | 16:19 | Ісус, зразумеўшы, што хочуць спытацца ў Яго, сказаў ім: ці пра тое распытваецеся вы, што Я сказаў: "неўзабаве ня ўбачыце Мяне"? | |
John | Bela | 16:20 | Праўду, праўду кажу вам: вы заплачаце і загалосіце, а сьвет узрадуецца; вы засмучаныя будзеце, але смутак ваш радасьцю абернецца. | |
John | Bela | 16:21 | Жанчына, калі раджае, трывае цярпеньні, бо прыйшоў час яе; а як толькі народзіць дзіцятка, ужо не памятае цярпеньняў ад радасьці, бо нарадзіўся чалавек на сьвет. | |
John | Bela | 16:22 | Так і вы цяпер маеце смутак; але Я вас угледжу зноў, і ўзрадуецца сэрца ваша, і радасьці вашай ніхто не адбярэ ў вас. | |
John | Bela | 16:23 | І ў той дзень вы не папытаецеся ў Мяне ні пра што. Праўду, праўду кажу вам: чаго ні папросіце ў Айца ў імя Маё, дасьць вам. | |
John | Bela | 16:24 | Дагэтуль вы нічога не прасілі ў імя Маё; прасеце і атрымаеце, каб радасьць ваша была поўная. | |
John | Bela | 16:25 | Дагэтуль Я гаварыў вам прытчамі; але настае часіна, калі ня буду гаварыць вам прытчамі, а проста абвяшчу вам пра Айца. | |
John | Bela | 16:26 | У той дзень будзеце прасіць у імя Маё, і не кажу вам, што Я буду прасіць Айца за вас; | |
John | Bela | 16:30 | цяпер бачым, што Ты ведаеш усё і ня маеш патрэбы, каб нехта пытаўся ў Цябе; таму веруем, што Ты ад Бога зыйшоў. | |
John | Bela | 16:32 | вось, настае гадзіна, і настала ўжо, што вы расьсеецеся кожны ў свой бок і Мяне пакінеце аднаго; але Я не адзін, бо Айцец Мой са Мною. | |