DANIEL
Chapter 8
Dani | Bela | 8:1 | На трэці год цараваньня цара Валтасара явілася мне, Даніілу, уява пасьля той, якая явілася мне раней. | |
Dani | Bela | 8:2 | І бачыў я ва ўяве,— і калі бачыў, я быў у Сузах, прастольным горадзе ў акрузе Эламскай,— і бачыў я ва ўяве, як бы я быў каля ракі Улай. | |
Dani | Bela | 8:3 | Узьвёў я вочы мае і ўбачыў: вось, адзін баран стаіць каля ракі; у яго два рогі, і рогі высокія, але адзін вышэйшы за другі, і вышэйшы вырас пасьля. | |
Dani | Bela | 8:4 | Бачыў я, як гэты баран бароў на захад і на поўнач і на поўдзень, і ніякі зьвер ня мог устояць супроць яго, і ніхто ня мог уратавацца ад яго; і ён рабіў, што хацеў і стаў велічны. | |
Dani | Bela | 8:5 | Я ўважліва глядзеў на гэта, і вось, з захаду ішоў казёл па ўлоньні зямлі, не дакранаючыся да зямлі; у гэтага казла быў відаць рог паміж яго вачамі. | |
Dani | Bela | 8:6 | Ён пайшоў да таго барана, які меў рогі, якога я бачыў, як ён стаяў каля ракі, і кінуўся на яго ў моцнай лютасьці сваёй. | |
Dani | Bela | 8:7 | І я бачыў, як ён, дабегшы да барана, раз'ятрыўся на яго і ўдарыў барана і зламаў яму рогі; і ня стала сілы ў барана ўстояць супроць яго, і той паваліў яго на зямлю і патаптаў яго, і ня было нікога, хто мог бы адратаваць барана ад яго. | |
Dani | Bela | 8:8 | Тады казёл над меру ўзьвялічыўся; але калі ён узмацніўся, дык зламаўся вялікі рог, і замест яго вырасьлі чатыры, павернутыя на чатыры вятры нябесныя. | |
Dani | Bela | 8:9 | А з аднаго выйшаў малы рог, які нязвычайна вырас на поўдзень і на ўсход і да цудоўнай краіны, | |
Dani | Bela | 8:10 | і падняўся да войска нябеснага, і скінуў на зямлю частку гэтага войска і зорак і патаптаў іх, | |
Dani | Bela | 8:11 | і нават падняўся на Правадыра таго войска, і адабрана была ў Яго штодзённая ахвяра, і паганьбавана было месца сьвятыні Ягонай, | |
Dani | Bela | 8:12 | і войска аддадзена разам з штодзённаю ахвяраю за грэх, і ён, скідаючы ісьціну на зямлю, дзеяў і меў посьпех. | |
Dani | Bela | 8:13 | І пачуў я аднаго сьвятога, які гаварыў, і сказаў гэты сьвяты камусьці на пытаньне: "да якога часу сягае гэтая ўява пра штодзённую ахвяру і пра зьнішчальны грэх, калі сьвятыня і войска аддадзены на патаптаньне?" | |
Dani | Bela | 8:15 | І было: калі я, Данііл, убачыў гэтую ўяву і шукаў сутнасьці яе, вось, стаў перад мною як бы воблік Мужа. | |
Dani | Bela | 8:16 | І пачуў я ад сярэдзіны Улая голас чалавечы, які заклікаў і сказаў: "Гаўрыіле! растлумач яму гэтую ўяву!" | |
Dani | Bela | 8:17 | І ён падышоў туды, дзе я стаяў, і калі ён прыйшоў, я жахнуўся і ўпаў на аблічча маё; і сказаў ён мне: "ведай, сыне чалавечы, што пра часіну канца гэтая ўява!" | |
Dani | Bela | 8:18 | І калі ён гаварыў са мною, я самлеў і ляжаў сваім тварам на зямлі; але ён дакрануўся да мяне і паставіў мяне на маё месца | |
Dani | Bela | 8:19 | і сказаў: "вось, я адкрываю табе, што будзе ў апошнія дні гневу; бо пра часіну канца вызначанага часу гэтая ўява. | |
Dani | Bela | 8:21 | А казёл кашлаты — цар Грэцыі, а вялікі рог, які паміж вачэй у яго, гэта — яе першы цар; | |
Dani | Bela | 8:22 | ён зламаўся, і замест яго вырасьлі іншыя чатыры: гэта — чатыры царствы паўстануць з гэтага народу, але не зь яго сілаю. | |
Dani | Bela | 8:23 | А пад канец царства іх, калі адступнікі напоўняць меру беззаконьняў сваіх, паўстане цар нахабны і спрытны ў падступнасьці; | |
Dani | Bela | 8:24 | і ўмацуецца сіла ягоная, хоць і не яго сілаю, і ён будзе чыніць дзівосныя спусташэньні і мець посьпех і дзеяць і губіць моцных і народ сьвятых, | |
Dani | Bela | 8:25 | і, пры яго розуме, падступнасьць будзе мець посьпех у руцэ ў яго, і сэрцам сваім ён узьнясецца і ў час міру загубіць многіх і супраць Уладара ўладароў паўстане, але будзе зламаны — ня рукою. | |
Dani | Bela | 8:26 | А ўява пра вечар і раніцу, пра якую сказана, сапраўдная; але ты схавай гэтую ўяву, бо яна пра далёкія часіны". | |