Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
GALATIANS
1 2 3 4 5 6
Prev Up Next
Chapter 1
Gala Bela 1:1  Павал апостал выбраны ня людзьмі і не праз чалавека, а Ісусам Хрыстом і Богам Айцом, Які ўваскрэсіў Яго зь мёртвых,
Gala Bela 1:2  і ўсе браты, якія са мною, — цэрквам Галятыйскім:
Gala Bela 1:3  мілата вам і мір ад Бога Айца і Госпада нашага Ісуса Хрыста,
Gala Bela 1:4  Які аддаў Сябе Самога за грахі нашыя, каб выбавіць нас ад цяперашняга падступнага веку, па волі Бога і Айца нашага;
Gala Bela 1:5  Яму слава на векі вечныя. Амін.
Gala Bela 1:6  Зьдзіўляюся, што вы так хутка пераходзіце ад таго, хто заклікаў вас мілатою Хрыстоваю, да іншага зьвеставаньня,
Gala Bela 1:7  якое, аднак, ня іншае, а толькі ёсьць людзі, якія зводзяць вас і хочуць перавярнуць зьвеставаньне Хрыстовае.
Gala Bela 1:8  Але калі б нават мы, альбо анёл зь неба пачаў зьвеставаць вам ня тое, што мы зьвеставалі вам, хай будзе анафэма.
Gala Bela 1:9  Як раней мы сказалі, так і цяпер яшчэ кажу: хто зьвястуе вам ня тое, што вы прынялі, хай будзе анафэма.
Gala Bela 1:10  Ці ў людзей я цяпер шукаю ўпадабаньня, ці ў Бога? ці людзям дагаджаць стараюся? Калі б я і дагэтуль дагаджаў людзям, дык ня быў бы рабом Хрыстовым.
Gala Bela 1:11  Абвяшчаю вам, браты, што Дабравесьце, якое я абвяшчаў, ня ёсьць чалавечае;
Gala Bela 1:12  бо і я прыняў яго і навучыўся не ад чалавека, а праз адкрыцьцё Ісуса Хрыста.
Gala Bela 1:13  Вы чулі пра мой ранейшы лад жыцьця ў Юдэйстве, як я жорстка перасьледаваў Царкву Божую і спусташаў яе,
Gala Bela 1:14  і вызначыўся ў Юдэйстве сярод многіх равесьнікаў з роду майго, бо быў я зацяты прыхільнік бацькоўскіх маіх паданьняў.
Gala Bela 1:15  Калі ж Бог, выбраўшы мяне ад улоньня маці маёй і заклікаўшы мілатою Сваёю,
Gala Bela 1:16  зажадаў адкрыць ува мне Сына Свайго, каб я зьвеставаў Яго язычнікам, я не пачаў адразу ж раіцца з плоцьцю і крывёю,
Gala Bela 1:17  і не пайшоў у Ерусалім да тых апосталаў, якія ішлі перада мною, а пайшоў у Аравію, і зноў вярнуўся ў Дамаск.
Gala Bela 1:18  Пасьля, праз тры гады, хадзіў я ў Ерусалім пабачыцца зь Пятром і пабыў у яго дзён пятнаццаць.
Gala Bela 1:19  А другога з апосталаў я ня бачыў нікога, акрамя Якава, брата Гасподняга.
Gala Bela 1:20  А ў тым, што пішу вам, прад Богам, ня ілгу.
Gala Bela 1:21  Пасьля гэтага адышоў я ў землі Сірыі і Кілікіі.
Gala Bela 1:22  Цэрквам Хрыстовым у Юдэі асабіста я ня быў вядомы,
Gala Bela 1:23  а толькі чулі яны, што колішні іхні ганіцель цяпер зьвястуе веру, якую раней вынішчаў,
Gala Bela 1:24  і праслаўлялі за мяне Бога.