Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
GALATIANS
1 2 3 4 5 6
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 5
Gala Bela 5:1  Дык стойце ж у свабодзе, якую даў нам Хрыстос, і ня схіляйцеся зноў пад ярмо рабства.
Gala Bela 5:2  Вось, я, Павал, кажу вам: калі вы абразаецеся, ня будзе вам ніякае карысьці ад Хрыста.
Gala Bela 5:3  Яшчэ сьведчу кожнаму чалавеку, які абразаецца, што ён павінен выконваць увесь закон.
Gala Bela 5:4  Вы, хто апраўдвае сябе законам, засталіся бяз Хрыста, адпаліся ад мілаты,
Gala Bela 5:5  а мы духам чакаем і спадзяёмся на праведнасьць ад веры;
Gala Bela 5:6  бо ў Хрысьце Ісусе ня мае сілы ні абразаньне, ні неабразаньне, а вера, якая дзее празь любоў.
Gala Bela 5:7  Вы ішлі хораша: хто спыніў вас, каб вы не скараліся ісьціне?
Gala Bela 5:8  Такое перакананьне не ад Таго, Хто заклікае вас.
Gala Bela 5:9  Каліва закваскі расчыняе ўсё цеста.
Gala Bela 5:10  Я пэўны за вас у Госпадзе, што вы ня будзеце думаць іначай; а той, хто змушчае вас, хто б ён ні быў, панясе на сабе асуду.
Gala Bela 5:11  За што ж гоняць мяне, браты, калі я і цяпер прапаведую абразаньне? Тады ганьба крыжа спынілася б.
Gala Bela 5:12  О, калі б выдаліць тых, якія баламуцяць вас!
Gala Bela 5:13  Да вольнасьці закліканы вы, браты, толькі вольнасьць ваша ня была б повадам дагаджаць плоці; а любоўю служэце адно аднаму.
Gala Bela 5:14  Бо ўвесь закон у адзін сказ укладваецца: "любі блізкага твайго, як самога сябе".
Gala Bela 5:15  Калі ж паміж сабою грызяцеся і ясьце адно аднаго, дык глядзеце, каб не панішчылі вы адно аднаго.
Gala Bela 5:16  Я кажу: рабеце паводле Духа, і вы ня будзеце паддавацца пажадзе плоці;
Gala Bela 5:17  бо плоць жадае супраціўнага Духу, а Дух — супраціўнага плоці: яны адно аднаму супрацівяцца, так што вы ня тое робіце, чаго хацелі б.
Gala Bela 5:18  Калі ж вас Дух водзіць, дык вы не пад законам.
Gala Bela 5:19  Дзеі плоці вядомыя; вось яны: пералюбства, блуд, нечыстата, непатрэбства,
Gala Bela 5:20  ідаласлужэньне, чарадзейства, варожасьць, свары, зайздрасьць, гнеў, звады, раздоры (спакусы), ерасі,
Gala Bela 5:21  нянавісьць, забойствы, п’янства, закалоты і іншае такое; папярэджваю вас, як і раней папярэджваў, што тыя, хто робіць так, Царства Божага не ўспадкуюць.
Gala Bela 5:22  А плод Духа: любоў, радасьць, згода, доўгая цярплівасьць, добрасьць, міласэрнасьць, вера,
Gala Bela 5:23  лагоднасьць, устрымлівасьць. На такіх няма закону.
Gala Bela 5:24  А тыя, якія Хрыстовыя, укрыжавалі цела з пажадлівасьцю і пахацінствамі.
Gala Bela 5:25  Калі мы жывём Духам, дык згодна з Духам і рабіць павінны.
Gala Bela 5:26  Ня будзем пустаславіцца, адно аднаго дражніць, адно аднаму зайздросьціць.