GALATIANS
Chapter 4
Gala | Bela | 4:1 | Яшчэ скажу: спадкаемец, пакуль у маленстве, нічым не адрозьніваецца ад раба, хоць і гаспадар усяго: | |
Gala | Bela | 4:4 | але калі споўніўся час, Бог паслаў Сына Свайго (Адзінароднага), Які нарадзіўся ад жанчыны і хадзіў пад законам, | |
Gala | Bela | 4:6 | А як што вы — сыны, дык Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Які ўсклікае: "Авва, Войча!" | |
Gala | Bela | 4:9 | а сёньня, уведаўшы Бога, альбо лепей, атрымаўшы пазнаньне ад Бога, навошта вяртаецеся зноў да бясьсілых і ўбогіх матар’яльных пачаткаў, і хочаце яшчэ зноў падняволіцца ім? | |
Gala | Bela | 4:14 | але вы не пагардзілі спакушэньня майго ў плоці маёй і не пагрэбавалі мною, а прынялі мяне, як анёла Божага, як Хрыста Ісуса. | |
Gala | Bela | 4:15 | Якія вы былі дабрашчасныя! Сьведчу пра вас, што, калі б можна было, вы б вырвалі вочы свае і аддалі мне. | |
Gala | Bela | 4:19 | Дзеці мае! я зноў дзеля вас у пакутах народзінаў, пакуль вобраз Хрыста ня выявіцца ў вас. | |
Gala | Bela | 4:24 | У гэтым ёсьць іншы сэнс. Гэта два запаветы: адзін ад гары Сінайскай, які родзіць на рабства, які ёсьць Агар, | |
Gala | Bela | 4:25 | бо Агар азначае гару Сінай у Аравіі і адпавядае цяперашняму Ерусаліму, бо ён зь дзецьмі сваімі ў рабстве; | |
Gala | Bela | 4:27 | Бо напісана: "узьвесяліся, няплодная, ты, што ня родзіш; усклікні і гукні, ты, што ня мучылася ў родах; бо ў пакінутай куды болей дзяцей, чым у той, што мае мужа". | |
Gala | Bela | 4:30 | Што ж кажа Пісаньне? "Выгані рабыню і сына яе, бо сын рабыніч ня спадчыньніць разам з сынам вольнае". | |