II SAMUEL
Chapter 1
II S | Bela | 1:1 | Пасьля сьмерці Саўла, калі Давід вярнуўся ад разгрому Амалікіцянаў і прабыў у Сэкелагу два дні, | |
II S | Bela | 1:2 | вось, на трэці дзень прыходзіць чалавек з табара Саўлавага: вопратка на ім падраная і пыл на галаве ягонай. Прыйшоўшы да Давіда, ён упаў на зямлю і пакланіўся. | |
II S | Bela | 1:4 | І сказаў яму Давід: што адбылося? раскажы мне. І той сказаў: люд пабег зь бітвы, і мноства зь люду ўпала і памерла, і памерлі і Саўл і сын ягоны Ёнатан. | |
II S | Bela | 1:5 | І сказаў Давід хлопчыку, які расказаў яму: як ты ведаеш, што Саўл і сын яго Ёнатан памерлі? | |
II S | Bela | 1:6 | і сказаў хлопчык, які расказаў яму: я выпадкова прыйшоў на гару Гэлвуйскую, і вось, Саўл упаў на сваю дзіду, а калясьніцы і верхаўцы даганялі яго. | |
II S | Bela | 1:9 | Тады ён сказаў мне: падыдзі да мяне і забі мяне, бо скруха сьмяротная агарнула мяне, душа мая ўсё яшчэ ўва мне. | |
II S | Bela | 1:10 | І я падышоў да яго і забіў яго, бо ведаў, што ён ня будзе жывы пасьля свайго падзеньня; і ўзяў я вянок, які быў на галаве ў яго, і запясьце, якое было на руцэ ў яго, і прынёс іх гаспадару майму сюды. | |
II S | Bela | 1:12 | і галасілі і плакалі, і пасьціліся да вечара за Саўла і за сына ягонага Ёнатана, і за народ Гасподні і за дом Ізраілеў, што загінулі яны ад меча. | |
II S | Bela | 1:13 | І сказаў Давід хлопчыку, які расказваў яму: адкуль ты? і сказаў той: я — сын прыхадня Амалікіцяніна. | |
II S | Bela | 1:14 | Тады Давід сказаў яму: як не пабаяўся ты падняць руку, каб забіць памазанца Гасподняга? | |
II S | Bela | 1:15 | І паклікаў Давід аднаго хлопчыка і сказаў яму: падыдзі, забі яго. І той забіў яго, і ён памёр. | |
II S | Bela | 1:16 | І сказаў яму Давід: кроў твая на галаве тваёй, бо твае вусны сведчылі на цябе, калі ты казаў: я забіў памазанца Гасподняга. | |
II S | Bela | 1:20 | Не расказвайце ў Гэце, не абвяшчайце на вуліцах Аскалона, каб ня радаваліся дочкі Філістымлянаў, каб не весяліліся дочкі неабрэзаных. | |
II S | Bela | 1:21 | Горы Гэлвуйскія! ні раса, ні дождж на вас, хай ня будзе на вас палёў з пладамі, бо там павалены шчыт моцных, шчыт Саўла, як бы ня быў ён памазаны алеем. | |
II S | Bela | 1:22 | Бяз крыві параненых, бяз тлушчу моцных лук Ёнатана не вяртаўся назад, і меч Саўлаў не вяртаўся марна. | |
II S | Bela | 1:23 | Саўл і Ёнатан, любасныя і згодныя ў жыцьці сваім, не разлучыліся і ў сьмерці сваёй; імклівейшыя за арлоў, дужэйшыя за львоў яны былі . | |
II S | Bela | 1:24 | Дочкі Ізраільскія! плачце па Саўле, які апранаў вас у пурпуру з акрасамі і здабываў на вопратку вашую залатыя аздобы. | |
II S | Bela | 1:26 | Смуткую па табе, браце мой Ёнатане; ты быў вельмі дарагі мне; любоў твая была мне вышэйшая за любоў жаночую. | |