Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II SAMUEL
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 5
II S Bela 5:1  І прыйшлі ўсе плямёны Ізраілевыя да Давіда ў Хэўрон і сказалі: вось, мы — косьці твае і плоць твая;
II S Bela 5:2  яшчэ ўчора і заўчора, калі Саўл цараваў над намі, ты выводзіў і ўводзіў Ізраіля; і сказаў Гасподзь табе: ты будзеш пасьвіць народ Мой Ізраіля і ты будзеш правадыром Ізраіля.
II S Bela 5:3  І прыйшлі ўсе старэйшыны Ізраіля да цара ў Хэўрон, і заключыў зь імі цар Давід запавет у Хэўроне перад Госпадам; і памазалі Давіда ў цара над Ізраілем.
II S Bela 5:4  Трыццаць гадоў было Давіду, калі ён зацараваў; цараваў сорак гадоў.
II S Bela 5:5  У Хэўроне цараваў над Юдаю сем гадоў і шэсьць месяцаў, і ў Ерусаліме цараваў трыццаць тры гады над усім Ізраілем і Юдам.
II S Bela 5:6  І пайшоў цар і людзі ягоныя на Ерусалім супроць Евусэяў, жыхароў той краіны; але яны казалі Давіду: ты ня ўзыйдзеш сюды; цябе адгоняць сьляпыя і кульгавыя,— гэта азначала: ня ўвойдзе сюды Давід.
II S Bela 5:7  Але Давід узяў крэпасьць Сіён: гэта — горад Давідаў.
II S Bela 5:8  І сказаў Давід у той дзень: кожны, забіваючы Евусэяў, хай пабівае дзідаю і кульгавых і сьляпых, якія ненавідзяць душу Давідаву. Таму і гаворыцца: сьляпы і кульгавы ня ўвойдзе ў дом Гасподні .
II S Bela 5:9  І асяліўся Давід у крэпасьці, і назваў яе горадам Давідавым, і забудаваў вакол ад Міла і ўсярэдзіне.
II S Bela 5:10  І меў посьпех Давід і ўзьвялічваўся, і Гасподзь Бог Саваоф быў зь ім.
II S Bela 5:11  І прыслаў Хірам, цар Тырскі, паслоў да Давіда і кедровыя дрэвы і цесьляроў і муляроў, і яны збудавалі дом Давіду.
II S Bela 5:12  І зразумеў Давід, што Гасподзь сьцвердзіў яго царом над Ізраілем і што ўзвысіў царства ягонае дзеля народу Свайго Ізраіля.
II S Bela 5:13  І ўзяў Давід яшчэ наложніц і жонак зь Ерусаліма, пасьля таго, як прыйшоў з Хэўрона.
II S Bela 5:14  І нарадзіліся яшчэ ў Давіда сыны і дочкі. І вось імёны народжаных ім у Ерусаліме: Самус і Соваў, і Натан і Саламон,
II S Bela 5:15  і Эвэар і Элісуа, Нафэк і Яфія,
II S Bela 5:16  і Элісама і Элідае і Эліфалэт.
II S Bela 5:17  Калі Філістымляне дачуліся, што Давіда памазалі на царства над Ізраілем, дык падняліся ўсе Філістымляне шукаць Давіда. І пачуў Давід і пайшоў у крэпасьць.
II S Bela 5:18  А Філістымляне прыйшлі і атабарыліся ў даліне Рэфаім.
II S Bela 5:19  І спытаўся Давід у Госпада, кажучы: ці ісьці мне супроць Філістымлянаў? ці аддасі іх мне ў рукі? І сказаў Гасподзь Давіду: ідзі, бо Я аддам Філістымлянаў у рукі твае.
II S Bela 5:20  І пайшоў Давід у Ваал-Пэрацым і пабіў іх там, і сказаў Давід: Гасподзь разьнёс ворагаў маіх перад мною, як разносіцца вада. Таму і мясьціне той дадзена імя Ваал-Пэрацым.
II S Bela 5:21  І пакінулі там Філістымляне балванаў сваіх, а Давід з людзьмі сваімі ўзяў іх.
II S Bela 5:22  І прыйшлі зноў Філістымляне, і атабарыліся ў даліне Рэфаім.
II S Bela 5:23  І спытаўся Давід у Госпада. І Ён адказваў яму: ня выходзь насустрач ім, а зайдзі ім з тылу і йдзі да іх з боку тутавага гаю;
II S Bela 5:24  і калі пачуеш шум, як бы калі хто ідзе па вяршалінах тутавых дрэў, дык рушай, бо тады пайшоў Гасподзь перад табою, каб пабіць войска Філістымскае.
II S Bela 5:25  І зрабіў Давід як загадаў яму Гасподзь, і пабіў Філістымлянаў ад Гаваі да Газэра.