ISAIAH
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66
Chapter 44
Isai | Bela | 44:2 | Так кажа Гасподзь, Які стварыў цябе, і ўзгадаваў цябе, дапамагае табе ад улоньня мацярынскага, ня бойся, рабе Мой, Якаве, і любасны Ізраіле , якога Я выбраў; | |
Isai | Bela | 44:3 | бо Я вылью вады на спрагненае; вылью дух Мой на племя тваё і дабраславеньне Маё на нашчадкаў тваіх. | |
Isai | Bela | 44:5 | Адзін скажа: "я — Гасподні", другі назавецца імем Якава; а іншы напіша рукою сваёю: "я — Гасподні", і назавецца імем Ізраіля. | |
Isai | Bela | 44:6 | Так кажа Гасподзь, Цар Ізраіля, і Адкупнік ягоны, Гасподзь Саваоф: Я — першы, і Я — апошні; і акрамя Мяне няма Бога, | |
Isai | Bela | 44:7 | бо хто — як Я? Хай ён раскажа, абвесьціць і ў парадку паставіць перад Мною ўсё з таго часу, як Я зладзіў народ старажытны, альбо хай абвесьціць наступнае і будучае. | |
Isai | Bela | 44:8 | Ня бойцеся і не палохайцеся: ці не здавён Я абвясьціў табе і прадказаў?І вы — Мае сьведкі. Ці ёсьць Бог апрача Мяне? няма, іншай цьвярдыні ніякай ня ведаю. | |
Isai | Bela | 44:9 | Тыя, што робяць ідалаў, — усе нікчэмныя, і самыя прагавітыя зь іх ня прыносяць ніякай карысьці, і яны самі сабе ў тым сьведкі. Яны ня бачаць і не разумеюць, і таму будуць пасаромленыя. | |
Isai | Bela | 44:11 | Усе ўдзельныя ў гэтым будуць пасаромленыя, бо і майстры самі — таксама зь людзей; яны ўбаяцца, і ўсе будуць пасаромленыя. | |
Isai | Bela | 44:12 | Каваль робіць з жалеза сякеру і працуе на вугольлі, малаткамі абрабляе яе і працуе над ёю моцнаю рукою сваёю да таго, што аж робіцца галодны і бясьсілы, ня п’е вады і зьнемагае. | |
Isai | Bela | 44:13 | Цясьляр, сьсекшы дрэва , праводзіць па ім лінію, вострым канцом прылады робіць на ім абрыс, потым абрабляе яго разцом і акругляе яго, і вырабляе зь яго вобраз чалавека прыгожага выгляду, каб паставіць яго ў доме. | |
Isai | Bela | 44:14 | Ён і сячэ сабе кедры, бярэ сасну і дуб, якія выбера з-паміж дрэваў у лесе, садзіць ясень, а дождж росьціць яго. | |
Isai | Bela | 44:15 | І гэта служыць чалавеку палівам, і частку гэтага ўжывае ён на тое, каб яму было цёпла, і разводзіць агонь, і пячэ хлеб. І з таго ж самага робіць бога, і пакланяецца яму, робіць ідала і падае перад ім. | |
Isai | Bela | 44:16 | Частку дрэва паліць у агні, другою часткаю гатуе мяса на ежу, смажыць і есьць удосыць, а таксама грэецца і кажа: "добра, я сагрэўся; адчуў агонь". | |
Isai | Bela | 44:17 | А з рэшты таго робіць бога, ідала свайго, пакланяецца яму, падае перад ім і моліцца яму, і кажа: "выратуй мяне, бо ты бог мой". | |
Isai | Bela | 44:18 | Ня ведаюць і не разумеюць яны: Ён заплюшчыў вочы іх, каб ня бачылі, і сэрцы іх, каб не разумелі. | |
Isai | Bela | 44:19 | І ня возьме ён гэтага да свайго сэрца, і няма ў яго столькі веданьня і розуму, каб сказаць: "палавіну яго я спаліў у агні і на вугольлі яго сьпёк хлеб, засмажыў мяса і зьеў: а з рэшты яго ці ж зраблю мярзоту? ці буду пакланяцца кавалку дрэва"? | |
Isai | Bela | 44:20 | Ён ганяецца за пылам; ашуканае сэрца ўвяло яго ў аблуду, і ён ня можа вызваліць душы сваёй і сказаць: ці не падман у правай руцэ маёй? | |
Isai | Bela | 44:21 | Памятай гэта, Якаве і Ізраіле, бо ты — раб Мой; Я ўзгадаваў цябе: раб Мой — ты, Ізраіле, не забывай Мяне. | |
Isai | Bela | 44:22 | Разьвяду беззаконьні твае, як туман, і грахі твае, як воблака; зьвярніся да Мяне, бо я адкупіў цябе. | |
Isai | Bela | 44:23 | Радуйцеся, нябёсы, бо Гасподзь зрабіў гэта. Усклікайце, глыбіні зямлі; гудзеце ад радасьці, горы; лес і ўсе дрэвы ў ім; бо адкупіў Гасподзь Якава і праславіцца ў Ізраілі. | |
Isai | Bela | 44:24 | Так кажа Гасподзь, Які адкупіў цябе і ўзгадаваў цябе ад нутра мацерынага: Я — Гасподзь, Які стварыў усё, адзін раскінуў нябёсы і Сваёю сілаю разаслаў зямлю, | |
Isai | Bela | 44:25 | Які робіць нікчэмнымі азнакі ілжэпрарокаў і выкрывае вар’яцтва чарадзеяў, мудрацоў праганяе назад, і веды іх робіць глупствам, | |
Isai | Bela | 44:26 | Які сьцявярджае слова раба Свайго і дае выкананьне выслоўю Сваіх пасланцаў, Які кажа Ерусаліму: "ты будзеш населены" і гарадам Юдавым: "вы будзеце пабудаваныя, і руіны яго Я аднаўлю, | |