JEREMIAH
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
Chapter 33
Jere | Bela | 33:2 | так кажа Гасподзь, які стварыў зямлю, Гасподзь, Які ўладзіў і ўцьвердзіў яе,— Гасподзь імя Яму: | |
Jere | Bela | 33:4 | Бо так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў пра дамы горада гэтага і пра дамы цароў Юдэйскіх, якія разбураюцца дзеля завалаў і дзеля бітваў | |
Jere | Bela | 33:5 | тымі, якія прыйшлі ваяваць з Халдэямі, каб напоўніць дамы трупамі людзей, якіх Я паб'ю ў гневе Маім і ў лютасьці Маёй, і за ўсе беззаконьні якіх Я схаваў аблічча Маё ад горада гэтага. | |
Jere | Bela | 33:6 | Вось, Я прыкладу яму пластыр і гойныя сродкі і вылечу іх і адкрыю ім багацьце міру і ісьціны, | |
Jere | Bela | 33:8 | і ачышчу іх ад усёй бязбожнасьці іхняй, якой яны грашылі перад Мною, і дарую ўсе беззаконьні іхнія, якімі яны грашылі перад Мною і адпаліся ад Мяне. | |
Jere | Bela | 33:9 | І будзе Мне Ерусалім радасным імем, пахвалою і гонарам перад усімі народамі зямлі, якія пачуюць пра ўсе даброты, якія Я зраблю яму, і зьдзівяцца і затрымцяць ад усіх дабрадзействаў і ўсяго дабрадзенства, якое Я дам яму. | |
Jere | Bela | 33:10 | Так кажа Гасподзь: на гэтым месцы, пра якое вы кажаце: "яно пустое, бязь людзей і бяз быдла",— у гарадах Юдэйскіх і на вуліцах Ерусаліма, якія пустыя бязь людзей, без жыхароў, бяз быдла,— | |
Jere | Bela | 33:11 | зноў будзе чуцен голас радасьці і голас весялосьці, голас маладога і голас маладое, голас тых, якія кажуць: "слаўце Госпада Саваофа, бо добры Гасподзь, бо навекі міласэрнасьць Яго", і голас тых, якія прыносяць ахвяру падзякаваньня ў доме Гасподнім; бо я вярну палонных гэтай зямлі ў ранейшы стан, кажа Гасподзь. | |
Jere | Bela | 33:12 | Так кажа Гасподзь Саваоф: на гэтым месцы, якое пустое — бязь людзей, бяз быдла — і ва ўсіх гарадах яго зноў будуць жытлішчы пастухоў, якія будуць пасьвіць статкі. | |
Jere | Bela | 33:13 | У гарадах нагорных, у гарадах нізінных і ў гарадах паўднёвых, і ў зямлі Веньямінавай і ў навакольлях Ерусаліма і ў гарадах Юды зноў будуць праходзіць статкі пад рукою таго, хто іх лічыць, кажа Гасподзь. | |
Jere | Bela | 33:14 | Вось, настануць дні, кажа Гасподзь, калі Я спраўджу тое добрае слова, якое сказаў пра дом Ізраілеў і пра дом Юдаў. | |
Jere | Bela | 33:15 | У тыя дні і ў той час узгадую Давіду Галіну праведную,— і будзе чыніць суд і праўду на зямлі. | |
Jere | Bela | 33:16 | У тыя дні Юда будзе выратаваны і Ерусалім будзе жыць у бясьпецы, і дадуць імя Яму: "Гасподзь — апраўданьне наша!" | |
Jere | Bela | 33:17 | Бо так кажа Гасподзь: не зьвядзецца ў Давіда муж, які сядзіць на троне дома Ізраілевага, | |
Jere | Bela | 33:18 | і ў сьвятароў - лявітаў ня будзе неставаць мужа перад абліччам Маім, які будзе ўзносіць цэласпаленьне і паліць прынашэньні і ўчыняць ахвяраваньні. | |
Jere | Bela | 33:20 | так кажа Гасподзь: калі можаце разбурыць запавет Мой пра дзень і запавет Мой пра ноч, каб дзень і ноч ня прыходзілі ў свой час, | |
Jere | Bela | 33:21 | дык можа быць разбураны і запавет Мой з рабом Маім Давідам, так што ня будзе ў яго сына, каб цараваў на троне ягоным, і гэтаксама зь лявітамі — сьвятарамі, службітамі Маімі. | |
Jere | Bela | 33:22 | Як нязьлічонае нябеснае войска і нявымерны пясок марскі, так памножу племя Давіда раба Майго, і лявітаў, якія служаць Мне. | |
Jere | Bela | 33:24 | ці ня бачыш, што народ гэты кажа: "тыя два племені, якія выбраў Гасподзь, Ён адкінуў", і праз гэта яны пагарджаюць народам Маім, як бы ён ужо ня быў народам у вачах іхніх? | |
Jere | Bela | 33:25 | Так кажа Гасподзь: калі запавету Майго пра дзень і пра ноч і статутаў неба і зямлі Я не зацьвердзіў, | |