Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
MATTHEW
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 28
Matt Bela 28:1  Як прайшла субота, на сьвітаньні першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдаліна і другая Марыя паглядзець магілу.
Matt Bela 28:2  І вось, зрабіўся вялікі землятрус, бо анёл Гасподні, які сышоў зь неба, прыступіўшы, адваліў камень ад уваходу ў магілу і сядзеў на ім;
Matt Bela 28:3  выгляд жа ягоны быў, як маланка, і ўбраньне ягонае белае, як сьнег.
Matt Bela 28:4  І ад страху перад ім затрымцелі вартаўнікі, і сталі як мёртвыя.
Matt Bela 28:5  Анёл жа, прамаўляючы да жанчын, сказаў: ня бойцеся вы; бо ведаю, што вы шукаеце Ісуса ўкрыжаванага;
Matt Bela 28:6  няма Яго тут; Ён уваскрэс, як сказаў; падыдзеце, пабачце месца, дзе ляжаў Гасподзь;
Matt Bela 28:7  ды ідзеце хутчэй, скажэце вучням Ягоным, што Ён уваскрэс зь мёртвых і сустрэне вас у Галілеі: там Яго ўбачыце; вось я сказаў вам.
Matt Bela 28:8  І пайшоўшы сьпешна ад магілы, яны са страхам і радасьцю вялікаю пабеглі паведаміць вучням Ягоным;
Matt Bela 28:9  калі ж ішлі яны паведаміць вучням Ягоным, і вось, Ісус сустрэў іх і сказаў: радуйцеся! І яны, прыступіўшы, абхапілі ногі Ягоныя і пакланяліся Яму.
Matt Bela 28:10  Тады кажа ім Ісус: ня бойцеся; ідзеце, паведаміце братам Маім, каб ішлі ў Галілею, і там яны ўбачаць мяне.
Matt Bela 28:11  А калі яны ішлі, дык некаторыя з варты, увайшоўшы ў горад, паведамілі першасьвятарам усё, што адбылося.
Matt Bela 28:12  І яны, сабраўшыся са старэйшынамі і зрабіўшы нараду, немалыя грошы далі воінам,
Matt Bela 28:13  кажучы: скажэце, што вучні Ягоныя, уначы прыйшоўшы, укралі Яго, калі мы спалі;
Matt Bela 28:14  і калі чуткі пра гэта дойдуць да намесьніка, мы пераканаем яго і вас ад няпрыемнасьці ўратуем.
Matt Bela 28:15  Яны ж, узяўшы грошы, зрабілі, як навучаныя былі. І пранеслася слова гэтае сярод Юдэяў аж да сёньняшняга дня.
Matt Bela 28:16  Адзінаццаць жа вучняў пайшлі ў Галілею, на гару, куды загадаў ім Ісус;
Matt Bela 28:17  і, убачыўшы Яго, пакланіліся Яму; а другія засумняваліся.
Matt Bela 28:18  І, прыступіўшы, Ісус сказаў ім: дадзена Мне ўсякая ўлада на небе і на зямлі:
Matt Bela 28:19  дык ідзеце, навучайце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца і Сына і Сьвятога Духа,
Matt Bela 28:20  вучачы іх выконваць усё, што Я запаведаў вам; і вось, Я з вамі ва ўсе дні да сканчэньня веку. Амін.