Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
MATTHEW
Prev Up Next
Chapter 11
Matt Bela 11:1  І сталася, калі закончыў Ісус настаўленьні дванаццаці вучням Сваім, перайшоў адтуль вучыць і прапаведаваць у гарадах іхніх.
Matt Bela 11:2  А Ян, пачуўшы ў цямніцы пра дзеі Хрыстовыя, паслаў двух вучняў сваіх
Matt Bela 11:3  сказаць Яму: ці Той Ты, Які павінен прыйсьці, ці чакаць нам другога?
Matt Bela 11:4  І сказаў ім Ісус у адказ: ідзеце, скажэце Яну, што чуеце і бачыце:
Matt Bela 11:5  сьляпыя робяцца відушчымі і кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць, і ўбогія зьвястуюць,
Matt Bela 11:6  і дабрашчасны той, хто не спакусіцца празь Мяне.
Matt Bela 11:7  Калі ж пайшлі яны, Ісус па-чаў гаварыць людзям пра Яна: што глядзець хадзілі вы ў пусты-ню? ці ня трысьцінку, ветрам калыханую?
Matt Bela 11:8  Што ж глядзець хадзілі вы? ці не чалавека, у мяккія шаты апранутага? тыя, што носяць мяккія шаты, жывуць у харомах царскіх.
Matt Bela 11:9  Што ж глядзець хадзілі вы? прарока? Так, кажу вам, нават больш, чым прарока.
Matt Bela 11:10  Бо ён той, пра якога напісана: "вось, Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які падрыхтуе шлях Твой перад Табою".
Matt Bela 11:11  Праўду кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не паўставаў большы за Яна Хрысьціцеля; але найменшы ў Царстве Нябесным большы за яго.
Matt Bela 11:12  Ад дзён жа Яна Хрысьціцеля да сёньня Царства Нябеснае дасягаецца сілаю, і тыя, што руплівасьць ужываюць, здабываюць яго;
Matt Bela 11:13  бо ўсе прарокі і закон прадвясьцілі да Яна.
Matt Bela 11:14  І калі хочаце прыняць, ён ёсьць Ільля, які мае прыйсьці.
Matt Bela 11:15  Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе.
Matt Bela 11:16  Да каго ж прыпадобню род гэты? Падобны ён да дзяцей, якія сядзяць на рынку і, зьвяртаючыся да сваіх сяброў,
Matt Bela 11:17  кажуць: "мы гралі вам на жалейцы, а вы не скакалі; мы сьпявалі вам песьні журботныя, а вы не галасілі".
Matt Bela 11:18  Бо прыйшоў Ян, ня есьць, ня п’е; і кажуць: "у ім дэман".
Matt Bela 11:19  Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е; і кажуць: "вось, чалавек, які любіць есьці і піць віно, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў". І апраўдана мудрасьць дзецьмі яе.
Matt Bela 11:20  Тады пачаў Ён дакараць гарады, у якіх найбольш праявіліся сілы Яго, бо яны не пакаяліся.
Matt Bela 11:21  Гора табе, Харазіне! гора табе, Віфсаіда! бо калі б у Тыры і Сідоне явіліся сілы, яўленыя ў вас, дык даўно б яны ў вярэце і ў попеле пакаяліся;
Matt Bela 11:22  але кажу вам: Тыру і Сідону лягчэй будзе ў дзень судны, чым вам.
Matt Bela 11:23  І ты, Капернауме, што да неба ўзвысіўся, да пекла зрынешся; бо калі б у Садоме явіліся сілы, яўленыя ў табе, дык ён прастаяў бы па сёньняшні дзень;
Matt Bela 11:24  але кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень судны, чым табе.
Matt Bela 11:25  Тым часам, далей прамаўляючы, Ісус сказаў: слаўлю Цябе, Войча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты ўтоіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў тое дзецям;
Matt Bela 11:26  так, Войча! бо такое было Тваё ўпадабаньне.
Matt Bela 11:27  Усё Мне перададзена Айцом Маім, і ніхто ня ведае Сына, толькі Айцец; і Айца ня ведае ніхто, толькі Сын, і каму Сын хоча адкрыць.
Matt Bela 11:28  Прыйдзеце да Мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя, і Я супакою вас;
Matt Bela 11:29  вазьмеце ярмо Маё на сябе і навучэцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам; і знойдзеце спакой душам вашым;
Matt Bela 11:30  бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі.