Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
MATTHEW
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 4
Matt Bela 4:1  Тады Ісус быў паведзены Духам у пустыню, на спакушэньне ад д’ябла.
Matt Bela 4:2  І, пасьціўшы сорак дзён і сорак начэй, напасьледак згаладаўся.
Matt Bela 4:3  І падступіўся да Яго спакусьнік і сказаў: калі Ты Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя сталі хлябамі.
Matt Bela 4:4  А Ён сказаў яму ў адказ: напісана: "ня хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам, якое зыходзіць з вуснаў Божых".
Matt Bela 4:5  Тады бярэ Яго д’ябал у сьвяты горад і ставіць Яго на крыле храма,
Matt Bela 4:6  і кажа Яму: калі Ты Сын Божы, кінься ўніз; бо напісана: "Анёлам Сваім накажа пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся Ты аб камень нагою Тваёю".
Matt Bela 4:7  Сказаў яму Ісус: напісана яшчэ: "не спакушай Госпада Бога твайго".
Matt Bela 4:8  Зноў бярэ Яго д’ябал на вельмі высокую гару, і паказвае Яму ўсе царствы сьвету і славу іх,
Matt Bela 4:9  і кажа Яму: усё гэта Табе дам, калі ўпаўшы паклонішся мне.
Matt Bela 4:10  Тады кажа яму Ісус: адыдзі ад мяне, сатана; бо напісана: "Госпаду Богу твайму пакланяйся, і Яму аднаму служы".
Matt Bela 4:11  Тады пакідае Яго д’ябал, — і вось, анёлы прыступілі і слугавалі Яму.
Matt Bela 4:12  Ісус, пачуўшы, што Ян аддадзены варце , адышоў у Галілею,
Matt Bela 4:13  і, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Капернауме прыморскім, у межах Завулонавых і Нэфталімавых,
Matt Bela 4:14  каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:
Matt Bela 4:15  "Зямля Завулонава і зямля Нэфталімава, на дарозе прыморскай за Ярданам, Галілея язычніцкая,
Matt Bela 4:16  народ, што сядзеў у цемры, убачыў сьвятло вялікае, і ўсім, хто сядзеў у краіне і цяні сьмерці, зазьзяла сьвятло".
Matt Bela 4:17  З таго часу Ісус пачаў прапаведаваць і казаць: пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае.
Matt Bela 4:18  А праходзячы каля мора Галілейскага, угледзеў Ён двух братоў: Сымона, якога завуць Пятром, і Андрэя, брата ягонага, якія закідвалі мярэжы ў мора, бо яны былі рыбакі.
Matt Bela 4:19  І кажа ім: ідзеце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей.
Matt Bela 4:20  І яны адразу, пакінуўшы мярэжы, пайшлі за Ім.
Matt Bela 4:21  Адтуль прайшоўшы далей, угледзеў Ён іншых двух братоў, Якава Зэвядзеевага і Яна, брата ягонага, у лодцы з Зэвядзеем, бацькам іхнім, якія ладзілі мярэжы свае, і заклікаў іх.
Matt Bela 4:22  І яны адразу, пакінуўшы лодку і бацьку свайго, пайшлі за Ім.
Matt Bela 4:23  І хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі, навучаючы ў сынагогах іхніх і прапаведуючы Дабравесьце Царства і ацаляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у людзях.
Matt Bela 4:24  І прайшоў пра Яго погалас па ўсёй Сірыі; і прыводзілі да Яго ўсіх нямоглых, рознымі хваробамі і пакутамі ахопленых, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і спаралізаваных, і Ён ацаляў іх.
Matt Bela 4:25  І за Ім ішло мноства люду з Галілеі і Дзесяцігародзьдзя, і зь Ерусаліма, і зь Юдэі, і з-за Ярдана.