Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
MATTHEW
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 1
Matt Bela 1:1  Кніга роду Ісуса Хрыста, сына Давідавага, сына Абрагамавага.
Matt Bela 1:2  Абрагам спарадзіў Ісака, Ісак спарадзіў Якава, Якаў спарадзіў Юду і братоў ягоных;
Matt Bela 1:3  Юда спарадзіў Фарэса і Зару ад Тамары; Фарэс спарадзіў Эсрома; Эсром спарадзіў Арама;
Matt Bela 1:4  Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона; Наасон спарадзіў Салмона;
Matt Bela 1:5  Салмон спарадзіў Ваоза ад Рахавы; Ваоз спарадзіў Авіда ад Руты; Авід спарадзіў Ясея;
Matt Bela 1:6  Ясей спарадзіў Давіда цара; Давід цар спарадзіў Саламона ад былой жонкі Урыевай;
Matt Bela 1:7  Саламон спарадзіў Раваама; Раваам спарадзіў Авію; Авія спарадзіў Асу;
Matt Bela 1:8  Аса спарадзіў Ёсафата; Ёсафат спарадзіў Ярама; Ярам спарадзіў Азію;
Matt Bela 1:9  Азія спарадзіў Ёатама; Ёатам спарадзіў Ахаза, Ахаз спарадзіў Эзэкію;
Matt Bela 1:10  Эзэкія спарадзіў Манасію; Манасія спарадзіў Амона; Амон спарадзіў Ёсію;
Matt Bela 1:11  Ёсія спарадзіў Ёакіма; Ёакім спарадзіў Еханію і братоў яго, пад час высяленьня вавілонскага.
Matt Bela 1:12  Пасьля ж высяленьня вавілонскага Еханія спарадзіў Салатыіля; Салатыіль спарадзіў Зарававеля;
Matt Bela 1:13  Зарававель спарадзіў Авіуда; Авіуд спарадзіў Эліякіма; Эліякім спарадзіў Азора;
Matt Bela 1:14  Азор спарадзіў Садока; Садок спарадзіў Ахіма; Ахім спарадзіў Эліуда;
Matt Bela 1:15  Эліуд спарадзіў Элеазара; Элеазар спарадзіў Матана; Матан спарадзіў Якава;
Matt Bela 1:16  Якаў спарадзіў Язэпа, мужа Марыі, ад Якой нарадзіўся Ісус, Якога называюць Хрыстос.
Matt Bela 1:17  І вось усіх пакаленьняў ад Абрагама да Давіда чатырнаццаць пакаленьняў; і ад Давіда да высяленьня вавілонскага чатырнаццаць пакаленьняў; і ад высяленьня вавілонскага да Хрыста чатырнаццаць пакаленьняў.
Matt Bela 1:18  Нараджэньне Ісуса Хрыста было так: па заручынах Маці Яго Марыі зь Язэпам, перш чым сышліся яны, выявілася, што Яна мае ва ўлоньні ад Духа Сьвятога.
Matt Bela 1:19  А Язэп, муж Яе, будучы праведным, не жадаючы зьняславіць Яе, хацеў употай адпусьціць Яе.
Matt Bela 1:20  Калі ж надумаў ён гэта, — вось, анёл Гасподні ў сьне явіўся яму і сказаў: Язэпе, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсьць ад Духа Сьвятога;
Matt Bela 1:21  і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Ісус, бо Ён уратуе людзей Сваіх ад грахоў іхніх.
Matt Bela 1:22  А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа:
Matt Bela 1:23  "Вось, Дзева ва ўлоньні зачне; народзіць Сына, і дадуць Яму імя: Эмануіл, што азначае: з намі Бог".
Matt Bela 1:24  Устаўшы ад сну, Язэп зрабіў, як загадаў яму анёл Гасподні, і прыняў жонку сваю
Matt Bela 1:25  і ня знаў Яе, пакуль нарадзіла Сына Свайго першароднага, і Ён даў Яму імя: Ісус.