Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
MATTHEW
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 7
Matt Bela 7:1  Ня судзеце, каб і вас ня судзілі;
Matt Bela 7:2  бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць.
Matt Bela 7:3  І што ты глядзіш на парушынку ў воку брата твайго, а калоды ў воку сваім не адчуваеш?
Matt Bela 7:4  Альбо, як скажаш брату свайму: "Дай, я выму парушынку з вока твайго"; а вось у тваім воку калода?
Matt Bela 7:5  Крывадушнік! вымі спачатку калоду са свайго вока, і тады ўбачыш, як выняць парушынку з вока брата твайго.
Matt Bela 7:6  Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі і, абярнуўшыся, не разадралі вас.
Matt Bela 7:7  Прасеце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам;
Matt Bela 7:8  бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і, хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць.
Matt Bela 7:9  Ці ёсьць сярод вас такі чалавек, які, калі папросіць сын ягоны ў яго хлеба, камень падаў бы яму?
Matt Bela 7:10  і калі рыбы папросіць, зьмяю падаў бы яму?
Matt Bela 7:11  Дык вось, калі вы, ліхія, умееце дары добрыя даваць вашым дзецям, тым болей Айцец ваш, Які ёсьць у нябёсах, дасьць даброты тым, хто просіць у Яго.
Matt Bela 7:12  І вось усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі, тое і вы рабеце ім; бо ў гэтым закон і прарокі.
Matt Bela 7:13  Уваходзьце вузкаю брамаю; бо шырокая брама і прасторная дарога вядуць у пагібель, і многія ідуць імі;
Matt Bela 7:14  бо вузкая брама і цесная дарога вядуць у жыцьцё, і нямногія знаходзяць іх.
Matt Bela 7:15  Асьцерагайцеся ілжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай адзежы, а ўсярэдзіне — ваўкі драпежныя;
Matt Bela 7:16  па іхніх пладах пазнаеце іх. Ці ж зьбіраюць зь цярноўніку вінаград, альбо зь дзядоўніку смоквы?
Matt Bela 7:17  Так усякае добрае дрэва родзіць і плады добрыя, а благое дрэва родзіць і плады благія:
Matt Bela 7:18  ня можа добрае дрэва радзіць благія плады, ні дрэва благое радзіць плады добрыя.
Matt Bela 7:19  Усякае дрэва, якое ня родзіць плоду добрага, сьсякаюць і кідаюць у вагонь.
Matt Bela 7:20  Дык вось, па пладах іхніх пазнаеце іх.
Matt Bela 7:21  Ня кожны, хто кажа Мне: "Госпадзе! Госпадзе!" увойдзе ў Царства Нябеснае, а той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах.
Matt Bela 7:22  Многія скажуць Мне ў той дзень: "Госпадзе! Госпадзе! ці не ад Твайго імя мы прарочылі? і ці не Тваім імем дэманаў выганялі? і ці не Тваім імем многія цуды ўчынялі?".
Matt Bela 7:23  І тады абвяшчу ім: "Я ніколі ня знаў вас; адыдзеце ад Мяне, вы, што робіце беззаконьне".
Matt Bela 7:24  Дык вось, кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыпадобніцца да мужа разумнага, які збудаваў свой дом на камені;
Matt Bela 7:25  і паліўся дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і рынуліся на той дом; і ён ня ўпаў, бо пастаўлены быў на камені.
Matt Bela 7:26  А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і ня выконвае іх, прыпадобніцца да мужа неразважлівага, які паставіў свой дом на пяску;
Matt Bela 7:27  і паліўся дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і налеглі на дом той; і ён упаў, і было падзеньне яго вялікае.
Matt Bela 7:28  І сталася, калі Ісус прамовіў гэтыя словы, дзівавалі людзі з вучэньня Яго,
Matt Bela 7:29  бо Ён іх вучыў як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі і фарысэі.