Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
EZEKIEL
Prev Up Next
Chapter 30
Ezek Bela 30:1  І было мне слова Гасподняе:
Ezek Bela 30:2  сыне чалавечы! вымаві прароцтва і скажы: так кажа Гасподзь Бог: галасеце! о, ліхашчасны дзень!
Ezek Bela 30:3  Бо блізкі дзень, так! блізкі дзень Госпада, дзень змрочны; гадзіна народаў настае.
Ezek Bela 30:4  І пойдзе меч на Егіпет, і жудасьць пашырыцца па Эфіопіі, калі ў Егіпце будуць падаць пабітыя, калі возьмуць багацьце яго, і асновы яго будуць разбураны;
Ezek Bela 30:5  Эфіопія і Лівія і Лідыя і ўвесь зьмешаны народ і Хуб, і сыны зямлі запавету разам зь імі ўпадуць ад меча.
Ezek Bela 30:6  Так кажа Гасподзь: упадуць падпоры Егіпта, і ўпадзе пыха магутнасьці яго; ад Мігдола да Сіены будуць падаць у ім ад меча, сказаў Гасподзь Бог.
Ezek Bela 30:7  І апусьцее ён сярод спустошаных земляў, і гарады яго будуць сярод спустошаных гарадоў.
Ezek Bela 30:8  І ўведаюць, што Я — Гасподзь, калі пашлю агонь на Егіпет, і ўсе падпоры яго будуць скрышаны.
Ezek Bela 30:9  У той дзень пойдуць ад мяне вястуны на караблях, каб запалохаць бястурботных Эфіопаў, і распаўсюдзіцца ў ім жах, як у дзень Егіпта; бо вось, ён ідзе.
Ezek Bela 30:10  Так кажа Гасподзь Бог: пакладу канец шматлюдству Егіпта рукою Навухаданосара, цара Вавілонскага.
Ezek Bela 30:11  Ён і зь ім народ ягоны, самы люты з народаў, будуць прыведзены на пагібель гэтай зямлі, і аголяць мечы свае на Егіпет, і напоўняць зямлю пабітымі.
Ezek Bela 30:12  І рэкі зраблю сушаю і аддам зямлю ў рукі ліхім, і рукою іншаземцаў спустошу зямлю і ўсё, што запаўняе яе. Я Гасподзь сказаў гэта.
Ezek Bela 30:13  Так кажа Гасподзь Бог: вынішчу ідалаў і зьнішчу ілжэбагоў у Мэмфісе, і зь зямлі Егіпецкай ня будзе ўжо валадара, і навяду страх на зямлю Егіпецкую.
Ezek Bela 30:14  І спустошу Патрос і пашлю агонь на Цаан, і ўчыню суд над Но.
Ezek Bela 30:15  І вылью лютасьць Маю на Сін, крэпасьць Егіпта, і зьнішчу шматлюдства ў Но.
Ezek Bela 30:16  І пашлю агонь на Егіпет; затрымціць Сін, і Но рухне, і на Мэмфіс нападуць ворагі сярод дня.
Ezek Bela 30:17  Маладыя людзі Она і Бубаста ўпадуць ад меча, а астатнія пойдуць у палон.
Ezek Bela 30:18  І ў Тафнісе памеркне дзень, калі Я скрышу там ярмо Егіпта, і спыніцца ў ім ганарыстая магутнасьць яго. Хмара заслоніць яго, і дочкі яго пойдуць у палон.
Ezek Bela 30:19  Так учыню я суд над Егіптам, і ўведаюць, што Я — Гасподзь.
Ezek Bela 30:20  У адзінаццатым годзе, у першы месяц, на сёмы дзень месяца, было мне слова Гасподняе:
Ezek Bela 30:21  сыне чалавечы! Я ўжо скрышыў мышцу фараону, цару Егіпецкаму; і вось, яна яшчэ не абвязана на гаеньне яе і не спавіта лекарскімі перавязкамі, ад якіх бы яна атрымала сілу трымаць меч.
Ezek Bela 30:22  Таму так кажа Гасподзь Бог: вось, Я — на фараона, цара Егіпецкага, і скрышу мышцы яго, здаровую і паламаную, так што меч выпадзе з рукі ягонай.
Ezek Bela 30:23  І расьсею Егіпцянаў па народах, і разьвею іх па землях.
Ezek Bela 30:24  А мышцы цара Вавілонскага зраблю моцнымі, і дам яму меч Мой у руку, а мышцы фараона скрышу, і ён змушаны будзе моцна енчыць перад ім.
Ezek Bela 30:25  Умацую мышцы цара Вавілонскага, а мышцы ў фараона апусьцяцца; і ўведаюць, што Я — Гасподзь, калі меч Мой дам у руку цару Вавілонскаму, і ён працягне яго на зямлю Егіпецкую.
Ezek Bela 30:26  І расьсею Егіпцянаў па народах, і разьвею іх па землях і ўведаюць, што Я — Гасподзь.