Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
DEUTERONOMY
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 6
Deut Bela 6:1  Вось запаведзі, пастановы і законы, якім загадаў Гасподзь, Бог ваш, навучыць вас, каб вы рабілі ў той зямлі, у якую вы ідзяце, каб завалодаць ёю;
Deut Bela 6:2  каб ты баяўся Госпада, Бога твайго, і ўсе пастановы Ягоныя і запаведзі Ягоныя, якія наказваю табе, захоўваў ты і сыны твае і сыны сыноў тваіх праз усе дні жыцця твайго, каб падоўжыліся дні твае.
Deut Bela 6:3  Дык вось, слухай, Ізраіле, і старайся выканаць гэта, каб табе добра было, і каб вы вельмі памножыліся, як Гасподзь, Бог бацькоў тваіх, казаў табе, што Ён дасьць табе зямлю, дзе цячэ малако і мёд.
Deut Bela 6:4  Слухай, Ізраіле: Гасподзь, Бог наш, Гасподзь адзіны ёсьць;
Deut Bela 6:5  і любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю і ўсімі сіламі тваімі.
Deut Bela 6:6  І хай будуць словы гэтыя, якія Я наказваю табе сёньня, у сэрцы тваім;
Deut Bela 6:7  і перадавай іх дзецям тваім і кажы пра іх, седзячы ў доме тваім і йдучы дарогаю, і кладучыся і ўстаючы;
Deut Bela 6:8  і завяжы іх у знак на руку тваю, і хай будуць яны павязкаю над вачыма тваімі,
Deut Bela 6:9  і напішы іх на касяках дома твайго і на брамах тваіх.
Deut Bela 6:10  А калі ўвядзе цябе Гасподзь, Бог твой, у тую зямлю, якую Ён прысягнуў бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якаву, даць табе зь вялікімі й добрымі гарадамі, якіх ты не будаваў,
Deut Bela 6:11  і з дамамі, напоўненымі ўсякім дабром, якіх ты не напаўняў, і з калодзежамі, вычасанымі з камянёў , якіх ты не часаў, зь вінаграднікамі й масьлінамі, якіх ты не садзіў, і будзеш есьці й наядацца,
Deut Bela 6:12  тады пільнуйся, каб не забыў ты Госпада, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай, з дому рабства.
Deut Bela 6:13  Госпада, Бога твайго, бойся, і Яму служы, і Ягоным імем прысягай.
Deut Bela 6:14  Ня йдзеце сьледам за іншымі багамі, багамі тых народаў, якія будуць вакол вас;
Deut Bela 6:15  бо Гасподзь, Бог твой, Які сярод цябе, ёсьць Бог руплівец; каб не запаліўся гнеў Госпада, Бога твайго, на цябе, і ня зьнішчыў Ён цябе з улоньня зямлі.
Deut Bela 6:16  Не спакушайце Госпада, Бога вашага, як вы спакушалі Яго ў Масе.
Deut Bela 6:17  Цьвёрда захоўвайце запаведзі Госпада, Бога вашага, і статуты Ягоныя і пастановы, якія Ён наказаў табе;
Deut Bela 6:18  і рабі справядлівае і добрае перад вачыма Госпада, каб добра табе было, і каб ты ўвайшоў і авалодаў добраю зямлёю, якую Гасподзь з прысягаю абяцаў бацькам тваім,
Deut Bela 6:19  і каб Ён прагнаў усіх ворагаў тваіх ад аблічча твайго, як казаў Гасподзь.
Deut Bela 6:20  Калі спытаецца ў цябе сын твой у наступны час, кажучы: "што азначаюць гэтыя статуты, пастановы і законы, якія наказаў вам Гасподзь, Бог ваш?",
Deut Bela 6:21  дык скажы сыну твайму: "рабамі былі мы ў фараона ў Егіпце, але Гасподзь вывеў нас зь Егіпта рукою моцнаю,
Deut Bela 6:22  і паказаў Гасподзь азнакі й цуды вялікія і кары Егіпту, фараонам і ўсяму дому ягонаму, перад вачыма нашымі,
Deut Bela 6:23  а нас вывеў адтуль, каб увесьці нас і даць нам зямлю, якую Гасподзь запрысягнуў бацькам нашым;
Deut Bela 6:24  і наказаў нам Гасподзь выконваць усе пастановы гэтыя, каб мы баяліся Госпада, Бога нашага, каб добра было нам ва ўсе дні, каб захаваць наша жыцьцё, як і цяпер;
Deut Bela 6:25  і ў гэтым будзе наша праведнасьць, калі мы будзем намагацца выконваць усе гэтыя запаведзі перад абліччам Госпада, Бога нашага, як Ён наказаў нам".