HEBREWS
Chapter 9
Hebr | Bela | 9:2 | бо пастаўлена была скінія першая, у якой былі сьвяцільня, і стол, і хлябы пакладныя, і якая называецца "сьвятое". | |
Hebr | Bela | 9:4 | у якой мелася залатая кадзільніца і абкладзены з усіх бакоў золатам каўчэг запавету, дзе былі залаты посуд з маннаю, жазло Ааронава расьцьвілае і скрыжалі запавету, | |
Hebr | Bela | 9:5 | а над ім хэрувімы славы, якія асланялі ачышчальню; пра што ня трэба цяпер гаварыць падрабязна. | |
Hebr | Bela | 9:6 | Пры такім уладкаваньні, у першую скінію заўсёды ўваходзяць сьвятары служыць Набажэнства; | |
Hebr | Bela | 9:7 | а ў другую — адзін раз на год адзін толькі першасьвятар, не бяз крыві, якую ахвяруе за сябе і за грахі неабазнанасьці народу. | |
Hebr | Bela | 9:8 | Гэтым Дух Сьвяты паказвае, што яшчэ не адкрыта дарога ў сьвяцілішча, пакуль стаіць ранейшая скінія. | |
Hebr | Bela | 9:9 | Яна ёсьць вобраз цяперашняга часу, калі прыносяцца дары і ахвяры, якія ня могуць зрабіць у сумленьні дасканалым ахвяравальніка, | |
Hebr | Bela | 9:10 | і якія з прысмакамі і пітвом, і рознымі абмываньнямі і абрадамі, што датычацца плоці, устаноўленыя былі толькі да часу выпраўленьня. | |
Hebr | Bela | 9:11 | Але Хрыстос, Першасьвятар будучых дабротаў, прыйшоўшы з большай і дасканалейшай скініяй, нерукатворнаю, гэта значыць, не таго ўсталяваньня, | |
Hebr | Bela | 9:12 | і ня з крывёю казлоў і цялят, а са Сваёю Крывёю; аднаго разу ўвайшоў у сьвяцілішча і набыў вечнае адкупленьне. | |
Hebr | Bela | 9:13 | Бо, калі кроў цялят і казлоў і попел ялаўкі праз акрапленьне асьвячае апаганеных, каб чыстае было цела, | |
Hebr | Bela | 9:14 | дык наколькі ж болей Кроў Хрыста, Які Духам Сьвятым прынёс Сябе, бездакорнага, Богу, ачысьціць сумленьне нашае ад мёртвых дзеяў, на служэньне Богу жывому і Сапраўднаму! | |
Hebr | Bela | 9:15 | І таму Ён ёсьць Заступнік Новага Запавету, каб у выніку сьмерці Ягонай, якая была дзеля адкупленьня ад злачынстваў, зробленых у першым запавеце, пакліканыя да вечнай спадчыны атрымалі абяцаньне. | |
Hebr | Bela | 9:19 | бо і Майсей, прамовіўшы ўсе запаведзі паводле закону перад усім народам, узяў кроў цялят і казлоў з вадою і воўнай чырванёнаю і ісопам, і акрапіў як самую кнігу, так і ўвесь народ, | |
Hebr | Bela | 9:22 | Ды і ўсё амаль паводле закону ачышчаецца крывёю, і без праліцьця крыві ня бывае дараваньня. | |
Hebr | Bela | 9:23 | Таму і вобразы нябеснага павінны былі ачышчацца гэтымі, а самае нябеснае лепшымі за гэтыя ахвярамі. | |
Hebr | Bela | 9:24 | Бо Хрыстос ўвайшоў не ў рукатворнае сьвяцілішча, паводле вобразу сапраўднага ўсталяванае, а ў самое неба, каб стаць сёньня за нас перад абліччам Божым, | |
Hebr | Bela | 9:25 | і не на тое, каб шматкроць ахвяроўваць Сабою, як першасьвятар уваходзіць у сьвяцілішча штогод з чужою крывёю; | |
Hebr | Bela | 9:26 | інакш належала б Яму шматкроць пакутаваць ад пачатку сьвету. А Ён адзін раз, пад канец вякоў, зьявіўся для зьнішчэньня грэху ахвяраю Сваёю. | |