ISAIAH
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
61
62
63
64
65
66
Chapter 40
Isai | Bela | 40:2 | кажэце да сэрца Ерусаліма і абвяшчайце яму, што споўніўся час змаганьня ягонага, што за няпраўды яго дадзена дараваньне, бо ён ад рукі Гасподняй атрымаў удвая за ўсе грахі свае. | |
Isai | Bela | 40:3 | Голас таго, хто кліча: у пустыні падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі зрабеце ў стэпе сцежкі Богу нашаму; | |
Isai | Bela | 40:4 | кожны дол хай напоўніцца, і кожная гара і пагорак хай панізяцца, крывізны выпрастуюцца, і няроўныя дарогі зробяцца гладкімі; | |
Isai | Bela | 40:5 | і зьявіцца слава Гасподняя, і ўбачыць кожная плоць выратаваньне Божае ; бо вусны Гасподнія мовілі гэта. | |
Isai | Bela | 40:6 | Голас кажа: абвяшчай! і сказаў: што мне абвяшчаць? Кожная плоць — трава і ўся краса яе — нібы кветка польная. | |
Isai | Bela | 40:9 | Узыдзі на высокую гару, Сіёне, які абвяшчаеш дабро! узвысь моцна твой голас, Ерусаліме, які абвяшчаеш дабро! узвысь, ня бойся; скажы гарадам Юдавым: вось — Бог ваш! | |
Isai | Bela | 40:10 | Вось, Гасподзь Бог ідзе з моцаю, і сіла Яго з уладаю. Вось, узнагарода Яго зь Ім і аддача Ягоная перад абліччам Яго. | |
Isai | Bela | 40:11 | Як пастух Ён будзе пасьвіць Свой статак; ягнят будзе браць на рукі і насіць на грудзях Сваіх, і вадзіць дойных. | |
Isai | Bela | 40:12 | Хто вычарпаў воды прыгаршчамі сваімі і пядзяю вымераў нябёсы, і паклаў у меру пыл зямлі і ўзважыў на вагах горы і на шалях вагавых пагоркі? | |
Isai | Bela | 40:14 | З кім раіцца Ён, і хто наводзіць на розум Яго і настаўляе Яго на шлях праўды, і вучыць Яго ведам і паказвае Яму дарогу мудрасьці? | |
Isai | Bela | 40:15 | Вось народы — як кропля зь вядра, і лічацца як пылінка на вагах. Вось, выспы як парушынку ўзносіць Ён. | |
Isai | Bela | 40:19 | Балвана вылівае майстар і залатар пакрывае яго золатам і срэбныя ланцужкі прырабляе. | |
Isai | Bela | 40:20 | А хто бедны на такое прынашэньне, выбірае нятрухлае дрэва, шукае сабе ўмелага майстра, каб зрабіць балвана, які стаяў бы цьвёрда. | |
Isai | Bela | 40:21 | Хіба ня ведаеце? хіба вы ня чулі? хіба вам ня казана было ад пачатку? хіба вы не ўразумелі асноваў зямлі? | |
Isai | Bela | 40:22 | Ён ёсьць Той, Які сядзіць над колам зямлі, і жыхары яе — як саранча перад Ім ; Ён распрасьцёр нябёсы, як тонкую тканіну, і расхінуў іх, як намёт пад жытло. | |
Isai | Bela | 40:24 | Ледзь толькі яны пасаджаны, ледзь толькі пасеяны, ледзь толькі ўкараніўся ў зямлю камель іх, як толькі Ён дзьмухнуў на іх, яны высахлі, і віхура іх зьнесла, як салому. | |
Isai | Bela | 40:26 | Узьвядзеце вочы вашыя ў высі нябёсаў і паглядзеце, хто стварыў іх? Хто выводзіць войска іх лікам? Ён іх усіх называе імем: праз моцную магутнасьць і вялікую сілу ў Яго нішто не прападае. | |
Isai | Bela | 40:27 | Як жа кажаш ты, Якаве, і выказваеш, Ізраіле: "дарога мая схавана ад Госпада, і дзея мая забытая ў Бога майго"? | |
Isai | Bela | 40:28 | Хіба ты ня ведаеш? хіба ты ня чуў, што вечны Гасподзь Бог, Які стварыў канцы зямлі, не стамляецца і не зьнемагае; розум Яго недасьледны. | |