MARK
Chapter 11
Mark | Bela | 11:1 | Калі наблізіліся да Ерусаліма, да Віфагіі і Віфаніі, да гары Аліўнай, Ісус пасылае двух вучняў Сваіх | |
Mark | Bela | 11:2 | і кажа ім: ідзеце ў селішча, што проста перад вамі; уваходзячы ў яго, адразу знойдзеце маладога асла, на якога ніхто зь людзей не садзіўся; адвяжэце яго, прывядзеце; | |
Mark | Bela | 11:3 | і калі вам хто скажа: "Што гэта вы робіце?", адказвайце, што ён патрэбен Госпаду; і адразу пашле яго сюды. | |
Mark | Bela | 11:4 | Яны пайшлі, і знайшлі маладога асла, прывязанага каля варот пры дарозе, і адвязалі яго. | |
Mark | Bela | 11:8 | А многія пасьцілалі адзеньне сваё на дарозе, а іншыя рэзалі вецьце з дрэваў і пасьцілалі на дарозе. | |
Mark | Bela | 11:9 | І тыя, што ішлі паперадзе і сьледам, усклікалі: асанна! дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе! | |
Mark | Bela | 11:10 | дабраславёнае царства айца нашага Давіда, што ідзе ў імя Гасподняе! асанна ў вышынях! | |
Mark | Bela | 11:11 | І ўвайшоў Ісус у Ерусалім і ў храм; і агледзеўшы ўсё, як што час ужо быў позьні, выйшаў у Віфанію з дванаццацьцю. | |
Mark | Bela | 11:13 | і, угледзеўшы здалёку смакоўніцу, пакрытую лісьцем, пайшоў, ці ня знойдзе чаго на ёй; але, падышоўшы да яе, нічога не знайшоў, апрача лісьця, бо яшчэ ня час быў зьбіраць смоквы. | |
Mark | Bela | 11:14 | І сказаў ёй Ісус: ад сёньня хай ніхто зь цябе ня есьць плоду вавек. І чулі гэта вучні Ягоныя. | |
Mark | Bela | 11:15 | Прыйшлі ў Ерусалім. Ісус, увайшоўшы ў храм, пачаў выганяць прадаўцоў і пакупцоў у храме; і сталы мяняйлаў і ўслоны прадаўцоў галубоў абярнуў; | |
Mark | Bela | 11:17 | І вучыў іх, кажучы: ці ж не напісана: ёдом Мой домам малітвы назавецца для ўсіх народаўё? - а вы зрабілі зь яго логва разбойнікаў. | |
Mark | Bela | 11:18 | Пачулі гэта кніжнікі і першасьвятары і шукалі, як бы загубіць Яго; бо баяліся Яго, таму што ўвесь люд зьдзіўляўся з вучэньня Ягонага. | |
Mark | Bela | 11:21 | І, прыгадаўшы, Пётр кажа Яму: Равьві! паглядзі, смакоўніца, якую Ты пракляў, усохла. | |
Mark | Bela | 11:23 | майце веру Божую. Бо праўду кажу вам: калі хто скажа гары гэтай: ёпадыміся і кінься ў мораё, і не засумняваецца ў сэрцы сваім, а паверыць, што збудзецца паводле словаў ягоных, - будзе яму, што ні скажа. | |
Mark | Bela | 11:24 | Таму кажу вам: усё, чаго ні будзеце прасіць у малітве, верце, што атрымаеце, - і будзе вам. | |
Mark | Bela | 11:25 | І калі стаіце на малітве, даруйце, калі што маеце на каго, каб і Айцец ваш нябесны дараваў вам грахі вашыя; | |
Mark | Bela | 11:27 | Прыйшлі зноў у Ерусалім. І калі Ён хадзіў у храме, падышлі да Яго першасьвятары і старэйшыны | |
Mark | Bela | 11:29 | Ісус сказаў ім у адказ: папытаюся і Я ў вас адно, адказвайце Мне, тады і Я скажу вам, якою ўладаю гэта раблю: | |
Mark | Bela | 11:31 | Яны ж разважалі паміж сабою: калі скажам "зь нябёсаў" - дык Ён скажа: "чаму ж вы не паверылі яму?" | |
Mark | Bela | 11:32 | а сказаць: "ад людзей", - баяліся народу; бо ўсе лічылі, што Ян сапраўды быў прарок. | |