MARK
Chapter 14
Mark | Bela | 14:1 | Праз два дні мелася быць сьвята Пасхі і праснакоў; і намышлялі першасьвятары і кніжнікі, як бы ўзяць Яго хітрасьцю і забіць; | |
Mark | Bela | 14:3 | І калі быў Ён у Віфаніі, у доме Сымона пракажонага, і ляжаў, - прыйшла жанчына з алавастравай пасудзінай міра з нарду чыстага, каштоўнага, і, разьбіўшы пасудзіну, паліла Яму на галаву. | |
Mark | Bela | 14:5 | бо можна было прадаць яго больш, чым за трыста дынараў, і раздаць убогім. І дакаралі яе. | |
Mark | Bela | 14:7 | Бо заўсёды ўбогіх маеце пры сабе, і калі захочаце, можаце ім дабрачыніць; а Мяне не заўсёды маеце. | |
Mark | Bela | 14:9 | Праўду кажу вам: дзе ні будзе абвешчана Дабравесьце гэтае ў цэлым сьвеце, сказана будзе ў памяць пра яе, і пра тое, што зрабіла яна. | |
Mark | Bela | 14:11 | А яны, пачуўшы, узрадаваліся і абяцаліся даць яму срэбранікі. І ён намышляў, як бы ў зручны час выдаць Яго. | |
Mark | Bela | 14:12 | У першы дзень праснакоў, калі калолі пасхальнае ягня , кажуць Яму вучні Ягоныя: дзе хочаш есьці пасху? мы пойдзем і прыгатуем. | |
Mark | Bela | 14:13 | І пасылае двух вучняў Сваіх і кажа ім: ідзеце ў горад: і сустрэнецца вам чалавек, які нясьціме збанок вады: пойдзеце сьледам за ім, | |
Mark | Bela | 14:14 | і куды ён увойдзе, скажэце гаспадару дома таго: "Настаўнік кажа: дзе пакой, у якім бы Мне есьці пасху з вучнямі Маімі?". | |
Mark | Bela | 14:16 | І пайшлі вучні ягоныя, і прыйшлі ў горад, і знайшлі, як сказаў ім; і прыгатавалі пасху. | |
Mark | Bela | 14:18 | І калі яны ляжалі і елі, Ісус сказаў: праўду кажу вам, адзін з вас, які есьць са Мною, выдасьць Мяне. | |
Mark | Bela | 14:21 | Бо Сын Чалавечы ідзе, як пісана пра Яго; але гора таму чалавеку, якім Сын Чалавечы выдаецца: лепей было б таму чалавеку не радзіцца. | |
Mark | Bela | 14:22 | І калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб, дабраславіў, паламаў, даў ім і сказаў: прымеце, ежце; гэта Цела Маё. | |
Mark | Bela | 14:25 | Праўду кажу вам: Я ўжо ня буду піць ад плоду лазы вінаграднае да таго дня, калі буду піць новае віно ў Царстве Божым. | |
Mark | Bela | 14:27 | І кажа ім Ісус: усе вы запаняверыцеся ўва Мне ў гэтую ноч: бо напісана: "паражу пастыра, і расьсеюцца авечкі", | |
Mark | Bela | 14:30 | І кажа яму Ісус: праўду кажу табе, што ты сёньня, гэтае ночы, перш чым двойчы засьпявае певень, тройчы адрачэшся ад Мяне. | |
Mark | Bela | 14:31 | Але ён яшчэ больш настойліва казаў: хоць бы прыпала мне і памерці з Табою, не адракуся ад Цябе. Тое самае і ўсе казалі. | |
Mark | Bela | 14:32 | Прыйшлі ў селішча, якое называлася Гефсіманія: і Ён сказаў вучням Сваім: пасядзеце тут, пакуль Я памалюся. | |
Mark | Bela | 14:35 | І, адышоўшы крыху, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі можна, мінула Яго гадзіна гэтая; | |
Mark | Bela | 14:36 | і казаў: Авва Войча! усё магчыма Табе; пранясі чару гэтую міма Мяне; але не чаго Я хачу, а чаго Ты. | |
Mark | Bela | 14:37 | Вяртаецца і знаходзіць, што яны сьпяць; кажа Пятру: Сымоне! ты сьпіш? ня мог ты чуваць аднае гадзіны? | |
Mark | Bela | 14:40 | І вярнуўшыся, зноў знайшоў, што яны сьпяць: бо ў іх вочы ацяжэлі; і яны ня ведалі, што яму адказаць. | |
Mark | Bela | 14:41 | І прыходзіць трэйці раз і кажа ім: вы ўсё яшчэ сьпіце і спачываеце? годзе; настала гадзіна; вось, аддаецца Сын Чалавечы ў рукі грэшнікам; | |
Mark | Bela | 14:43 | І адразу, як Ён яшчэ гаварыў, прыходзіць Юда, адзін з дванаццацёх, і зь ім мноства людзей зь мечамі і каламі, ад першасьвятароў і кніжнікаў і старэйшын. | |
Mark | Bela | 14:44 | А хто выдаваў Яго, даў ім знак, кажучы: каго я пацалую, Той і ёсьць; вазьмеце Яго, і вядзеце пільна. | |
Mark | Bela | 14:47 | А адзін з тых, што стаялі тут, дастаў меч, ударыў раба першасьвятаровага і адсек яму вуха. | |
Mark | Bela | 14:49 | кожны дзень бываў Я з вамі ў храме і вучыў, і вы не ўзялі мяне; але хай збудуцца Пісаньні. | |
Mark | Bela | 14:51 | Адзін хлопец, захінуўшыся па голым целе пакрывалам, ішоў сьледам за Ім; і воіны схапілі яго. | |
Mark | Bela | 14:53 | І прывялі Ісуса да першасьвятара; і сабраліся да яго ўсе першасьвятары і старэйшыны і кніжнікі. | |
Mark | Bela | 14:54 | Пётр зводдаль ішоў сьледам за Ім, нават усярэдзіну двара першасьвятаровага; і сядзеў са службітамі, і грэўся каля вагню. | |
Mark | Bela | 14:55 | А першасьвятары і ўвесь сынедрыён шукалі сьведчаньня на Ісуса, каб аддаць яго сьмерці, і не знаходзілі. | |
Mark | Bela | 14:58 | мы чулі, як Ён казаў: "Я разбуру храм гэты рукатворны і праз тры дні ўзьвяду другі, нерукатворны". | |
Mark | Bela | 14:60 | Тады першасьвятар стаў пасярэдзіне і спытаўся ў Ісуса: што Ты нічога не адказваеш? што яны супроць Цябе сьведчаць? | |
Mark | Bela | 14:61 | Але Ён маўчаў і не адказваў нічога. Зноў першасьвятар спытаўся ў Яго і сказаў Яму: ці Ты Хрыстос, Сын Дабраславёнага? | |
Mark | Bela | 14:62 | Ісус сказаў: Я; і вы ўгледзіце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч сілы і ідзе на аблоках нябесных. | |
Mark | Bela | 14:65 | І некаторыя пачалі пляваць на Яго і, закрываючы твар Яму, біць Яго і казаць Яму: прароч. І слугі білі Яго па шчоках. | |
Mark | Bela | 14:67 | і, убачыўшы Пятра, што ён грэецца, і ўгледзеўшы яго, сказала: і ты быў зь Ісусам Назаранінам. | |
Mark | Bela | 14:68 | Але ён адрокся, сказаўшы: ня ведаю і не разумею, што ты кажаш. І выйшаў на пярэдні двор; і засьпяваў певень. | |
Mark | Bela | 14:70 | Ён зноў адрокся. Крыху пазьней тыя, што стаялі тут, зноў пачалі гаварыць Пятру: і праўда, ты зь іх; бо ты Галілеянін, і гаворка твая падобная. | |