Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
MARK
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Prev Up Next
Chapter 5
Mark Bela 5:1  Прыйшлі на другі бераг мора, у краіну Гадарынскую.
Mark Bela 5:2  І калі выйшаў Ён з лодкі, ад-разу сустрэў Яго чалавек, які выйшаў з магілаў, апантаны нячыстым духам;
Mark Bela 5:3  у яго было жытло ў магілах, і ніхто ня мог зьвязаць яго нават ланцугамі;
Mark Bela 5:4  бо колькі разоў яго ні кавалі ў ланцугі і путы, але разрываў ланцугі і разьбіваў путы, і ніхто ня меў сілы ўтаймаваць яго;
Mark Bela 5:5  заўсёды, уночы і ўдзень, у горах і магілах, крычаў ён і біўся аб каменьне.
Mark Bela 5:6  А ўбачыўшы Ісуса здалёк, прыбег і пакланіўся Яму,
Mark Bela 5:7  і, закрычаўшы моцным голасам, сказаў: што Табе да мяне? Ісусе, Сыне Бога Усявышняга! заклінаю Цябе Богам, ня муч мяне!
Mark Bela 5:8  Бо Ісус сказаў яму: выйдзі, дух нячысты, з гэтага чалавека.
Mark Bela 5:9  І спытаўся ў яго: як тваё імя? І той сказаў у адказ: легіён імя мне, бо нас многа.
Mark Bela 5:10  І вельмі прасілі Яго, каб ня высылаў іх прэч з краіны той.
Mark Bela 5:11  А пасьвіўся там пад гарою вялікі гурт сьвіней.
Mark Bela 5:12  І прасіліся ў Яго ўсе дэманы, кажучы: пашлі нас у сьвіней, каб нам увайсьці ў іх.
Mark Bela 5:13  Ісус адразу дазволіў ім. І нячыстыя духі, выйшаўшы, увайшлі ў сьвіней; і памкнуўся гурт з урвішча ў мора, а іх было каля дзьвюх тысяч; і патанулі ў моры.
Mark Bela 5:14  А сьвінапасы паўцякалі і расказалі ў горадзе і ў вёсках. І жыхары выйшлі паглядзець, што сталася.
Mark Bela 5:15  Прыходзяць да Ісуса і бачаць, што апантаны, у якім быў легіён, сядзіць і апрануты, і ў здаровым розуме; і спалохаліся.
Mark Bela 5:16  А тыя, што бачылі, расказалі ім пра тое, як гэта здарылася з апантаным, і пра сьвіней.
Mark Bela 5:17  І пачалі прасіць Яго, каб адышоў ад межаў іхніх.
Mark Bela 5:18  І калі Ён увайшоў у лодку, апантаны прасіў Яго, каб быць зь Ім.
Mark Bela 5:19  Але Ісус не дазволіў яму, а сказаў: ідзі дамоў да сваіх і раскажы ім, што ўчыніў з табою Гасподзь і як зь цябе ўмілажаліўся.
Mark Bela 5:20  І пайшоў і пачаў зьвеставаць у Дзесяцігародзьдзі, што ўчыніў зь ім Ісус. І ўсе дзіваваліся.
Mark Bela 5:21  Калі Ісус зноў пераправіўся ў лодцы на другі бераг, сабралася да Яго мноства людзей. Ён быў каля мора.
Mark Bela 5:22  І вось, прыходзіць адзін з начальнікаў сынагогі, якога звалі Яір, і, убачыўшы Яго, падае ў ногі Яму
Mark Bela 5:23  і ўмольна просіць Яго, кажучы: дачка мая пры сьмерці; прыйдзі і ўскладзі на яе рукі, каб яна ачуняла і засталася жывая.
Mark Bela 5:24  Ісус пайшоў зь ім. За Ім сьледам ішло мноства людзей, і націскалі на Яго.
Mark Bela 5:25  Адна жанчына, якая пакутавала ад крывацечы дванаццаць гадоў,
Mark Bela 5:26  шмат нацярпелася ад многіх лекараў, патраціла ўсё, што было ў яе, і ня зыскала ніякай палёгкі, а самой толькі пагоршала,
Mark Bela 5:27  дачуўшыся пра Ісуса, падышла ззаду ў натоўпе і кранулася вопраткі Ягонай;
Mark Bela 5:28  бо казала: калі хоць да вопраткі Ягонай дакрануся, дык выздаравею.
Mark Bela 5:29  І перастала адразу ў яе крывацеча, і яна адчула ў целе, што ачуняла ад хваробы.
Mark Bela 5:30  А ў той самы час Ісус, адчуўшы Сам у Сабе, што выйшла зь Яго сіла, абярнуўся ў народзе і сказаў: хто крануўся Маёй вопраткі?
Mark Bela 5:31  Вучні сказалі Яму: Ты бачыш, што людзі націскаюць на Цябе, і кажаш: "хто крануўся Мяне?".
Mark Bela 5:32  Але Ён глядзеў навокал, каб убачыць тую, якая зрабіла гэта.
Mark Bela 5:33  Жанчына ў страху і трымценьні, ведаючы, што зь ёю сталася, падышла, упала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду.
Mark Bela 5:34  А Ён сказаў ёй: дачка! вера твая ўратавала цябе; ідзі ў міры і будзь здаровая ад хваробы тваёй.
Mark Bela 5:35  Калі Ён яшчэ гаварыў гэта, прыходзяць ад начальніка сынагогі і кажуць: дачка твая памерла; чаго яшчэ дакучаеш Настаўніку?
Mark Bela 5:36  Але Ісус, пачуўшы гэтыя словы, адразу кажа начальніку сынагогі; ня бойся, толькі веруй.
Mark Bela 5:37  І не дазволіў нікому ісьці сьледам за Ім, акрамя як Пятру, Якаву і Яну, брату Якава.
Mark Bela 5:38  Прыходзяць у дом начальніка сынагогі і бачаць перапалох, і плачуць і голасам галосяць.
Mark Bela 5:39  І ўвайшоўшы, кажа ім: чаго сумеліся і плачаце? дзяўчына не памерла, а сьпіць.
Mark Bela 5:40  І сьмяяліся зь Яго. Але Ён, выслаўшы ўсіх, бярэ з Сабою бацьку і маці дзяўчыны і тых, што былі зь Ім, і ўваходзіць туды, дзе дзяўчына ляжала.
Mark Bela 5:41  І ўзяўшы дзяўчыну за руку, кажа ёй: таліфа-кумі, што азначае: "Дзяўчына, табе кажу, устань".
Mark Bela 5:42  І дзяўчына адразу ўстала і пачала хадзіць, бо была гадоў дванаццаці. І вялікаму дзіву даліся.
Mark Bela 5:43  І Ён строга загадаў ім, каб ніхто пра гэта ня ведаў, і сказаў, каб ёй далі есьці.