MARK
Chapter 5
| Mark | Bela | 5:2 | І калі выйшаў Ён з лодкі, ад-разу сустрэў Яго чалавек, які выйшаў з магілаў, апантаны нячыстым духам; | |
| Mark | Bela | 5:4 | бо колькі разоў яго ні кавалі ў ланцугі і путы, але разрываў ланцугі і разьбіваў путы, і ніхто ня меў сілы ўтаймаваць яго; | |
| Mark | Bela | 5:7 | і, закрычаўшы моцным голасам, сказаў: што Табе да мяне? Ісусе, Сыне Бога Усявышняга! заклінаю Цябе Богам, ня муч мяне! | |
| Mark | Bela | 5:13 | Ісус адразу дазволіў ім. І нячыстыя духі, выйшаўшы, увайшлі ў сьвіней; і памкнуўся гурт з урвішча ў мора, а іх было каля дзьвюх тысяч; і патанулі ў моры. | |
| Mark | Bela | 5:14 | А сьвінапасы паўцякалі і расказалі ў горадзе і ў вёсках. І жыхары выйшлі паглядзець, што сталася. | |
| Mark | Bela | 5:15 | Прыходзяць да Ісуса і бачаць, што апантаны, у якім быў легіён, сядзіць і апрануты, і ў здаровым розуме; і спалохаліся. | |
| Mark | Bela | 5:16 | А тыя, што бачылі, расказалі ім пра тое, як гэта здарылася з апантаным, і пра сьвіней. | |
| Mark | Bela | 5:19 | Але Ісус не дазволіў яму, а сказаў: ідзі дамоў да сваіх і раскажы ім, што ўчыніў з табою Гасподзь і як зь цябе ўмілажаліўся. | |
| Mark | Bela | 5:20 | І пайшоў і пачаў зьвеставаць у Дзесяцігародзьдзі, што ўчыніў зь ім Ісус. І ўсе дзіваваліся. | |
| Mark | Bela | 5:21 | Калі Ісус зноў пераправіўся ў лодцы на другі бераг, сабралася да Яго мноства людзей. Ён быў каля мора. | |
| Mark | Bela | 5:22 | І вось, прыходзіць адзін з начальнікаў сынагогі, якога звалі Яір, і, убачыўшы Яго, падае ў ногі Яму | |
| Mark | Bela | 5:23 | і ўмольна просіць Яго, кажучы: дачка мая пры сьмерці; прыйдзі і ўскладзі на яе рукі, каб яна ачуняла і засталася жывая. | |
| Mark | Bela | 5:26 | шмат нацярпелася ад многіх лекараў, патраціла ўсё, што было ў яе, і ня зыскала ніякай палёгкі, а самой толькі пагоршала, | |
| Mark | Bela | 5:30 | А ў той самы час Ісус, адчуўшы Сам у Сабе, што выйшла зь Яго сіла, абярнуўся ў народзе і сказаў: хто крануўся Маёй вопраткі? | |
| Mark | Bela | 5:31 | Вучні сказалі Яму: Ты бачыш, што людзі націскаюць на Цябе, і кажаш: "хто крануўся Мяне?". | |
| Mark | Bela | 5:33 | Жанчына ў страху і трымценьні, ведаючы, што зь ёю сталася, падышла, упала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду. | |
| Mark | Bela | 5:34 | А Ён сказаў ёй: дачка! вера твая ўратавала цябе; ідзі ў міры і будзь здаровая ад хваробы тваёй. | |
| Mark | Bela | 5:35 | Калі Ён яшчэ гаварыў гэта, прыходзяць ад начальніка сынагогі і кажуць: дачка твая памерла; чаго яшчэ дакучаеш Настаўніку? | |
| Mark | Bela | 5:36 | Але Ісус, пачуўшы гэтыя словы, адразу кажа начальніку сынагогі; ня бойся, толькі веруй. | |
| Mark | Bela | 5:38 | Прыходзяць у дом начальніка сынагогі і бачаць перапалох, і плачуць і голасам галосяць. | |
| Mark | Bela | 5:40 | І сьмяяліся зь Яго. Але Ён, выслаўшы ўсіх, бярэ з Сабою бацьку і маці дзяўчыны і тых, што былі зь Ім, і ўваходзіць туды, дзе дзяўчына ляжала. | |
| Mark | Bela | 5:41 | І ўзяўшы дзяўчыну за руку, кажа ёй: таліфа-кумі, што азначае: "Дзяўчына, табе кажу, устань". | |
| Mark | Bela | 5:42 | І дзяўчына адразу ўстала і пачала хадзіць, бо была гадоў дванаццаці. І вялікаму дзіву даліся. | |