Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
MARK
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 15
Mark Bela 15:1  І адразу раніцай першасьвятары з старэйшынамі і кніжнікамі і ўвесь сынедрыён зрабілі нараду і, зьвязаўшы Ісуса, завялі і перадалі Пілату.
Mark Bela 15:2  Пілат спытаўся ў Яго: Ты Цар Юдэйскі? А Ён сказаў яму ў адказ: ты кажаш.
Mark Bela 15:3  І першасьвятары вінавацілі Яго ў многім.
Mark Bela 15:4  А Пілат зноў спытаўся ў Яго: Ты нічога не адказваеш? бачыш, як многа супроць Цябе скаргаў.
Mark Bela 15:5  Але Ісус і на гэта нічога не адказваў, так што Пілат зьдзіўляўся.
Mark Bela 15:6  А на кожнае сьвята ён адпускаў ім аднаго вязьня, за якога прасілі.
Mark Bela 15:7  Тады быў у кайданах нейкі Варава, са сваімі саўдзельнікамі, якія падчас бунту ўчынілі забойства.
Mark Bela 15:8  І люд пачаў крычаць і прасіць у Пілата таго, што ён заўсёды рабіў ім.
Mark Bela 15:9  Ён сказаў ім у адказ: ці хочаце, адпушчу вам Цара Юдэйскага?
Mark Bela 15:10  Бо ведаў, што першасьвятары выдалі Яго з зайздрасьці.
Mark Bela 15:11  Але першасьвятары падбухторылі людзей прасіць , каб адпусьціў ім лепей Вараву.
Mark Bela 15:12  Пілат, адказваючы, зноў сказаў ім: а што хочаце, каб я зрабіў з Тым, Якога вы называеце Царом Юдэйскім?
Mark Bela 15:13  Яны зноў закрычалі: укрыжуй Яго!
Mark Bela 15:14  Пілат сказаў ім: якое ж ліха ўчыніў Ён? Але яны яшчэ мацней закрычалі: укрыжуй Яго!
Mark Bela 15:15  Тады Пілат, хочучы дагадзіць людзям, адпусьціў ім Вараву, а Ісуса, бічаваўшы, аддаў на крыжаваньне.
Mark Bela 15:16  А воіны завялі Яго ўсярэдзіну двара, гэта значыцца, у прэторыю, і сабралі цэлы полк;
Mark Bela 15:17  і апранулі Яго ў пурпуру і, сплёўшы цярновы вянок, усклалі на Яго;
Mark Bela 15:18  і пачалі вітаць Яго: радуйся, Цару Юдэйскі!
Mark Bela 15:19  І білі яго па галаве кіем, і плявалі на Яго і, кленчачы, кланяліся Яму.
Mark Bela 15:20  А калі насьмяяліся зь Яго, зьнялі зь Яго пурпуру, адзелі Яго ў Ягонае адзеньне і павялі Яго, каб крыжаваць Яго.
Mark Bela 15:21  І прымусілі праходжага нейкага Кірынеяніна Сымона, бацьку Аляксандравага і Руфавага, які ішоў з поля, несьці крыж Ягоны.
Mark Bela 15:22  І прывялі Яго на месца Галгофу, што азначае: "месца чарапоў".
Mark Bela 15:23  І давалі яму піць віно зь сьмірнаю; але Ён ня ўзяў.
Mark Bela 15:24  Тыя, што ўкрыжавалі Яго, дзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабя, каму што ўзяць.
Mark Bela 15:25  Была гадзіна трэйцяя, і ўкрыжавалі Яго.
Mark Bela 15:26  І быў надпіс віны Яго: Цар Юдэйскі.
Mark Bela 15:27  Зь Ім укрыжавалі двух разбойнікаў, аднаго з правага, другога зь левага боку ад Яго.
Mark Bela 15:28  І збылося слова Пісаньня: "і да зладзеяў залічаны".
Mark Bela 15:29  Тыя, што праходзілі міма, зьневажалі Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: э! Той, Хто храм разбурае і за тры дні будуе!
Mark Bela 15:30  уратуй Сябе Самога і сыйдзі з крыжа.
Mark Bela 15:31  Падобна і першасьвятары з кніжнікамі, насьміхаючыся, казалі адзін аднаму: іншых ратаваў, а Сябе ня можа ўратаваць!
Mark Bela 15:32  Хрыстос, Сын Ізраілеў, хай сыйдзе цяпер з крыжа, каб мы бачылі, і ўверуем. І ўкрыжаваныя зь Ім ганілі Яго.
Mark Bela 15:33  А на шостай гадзіне настала цемра па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятай.
Mark Bela 15:34  На дзявятай гадзіне ўскрыкнуў Ісус моцным голасам: "Элоі, ілоі! ламма савахфані!", што азначае: "Божа, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакінуў?".
Mark Bela 15:35  Некаторыя, што стаялі тут, пачуўшы, казалі: вось, Ільлю кліча.
Mark Bela 15:36  А адзін пабег, набраў у губку воцату і, насадзіўшы на кій, даваў Яму піць, кажучы: чакайце, паглядзім, ці прыйдзе Ільля зьняць Яго.
Mark Bela 15:37  А Ісус, ускрыкнуўшы моцна, выпусьціў дух.
Mark Bela 15:38  І завеса ў храме разадралася напалам, зьверху данізу.
Mark Bela 15:39  Сотнік, які стаяў насупраць Яго, убачыўшы, што Ён, так ускрыкнуўшы, выпусьціў дух, сказаў: сапраўды Чалавек Гэты быў Сын Божы.
Mark Bela 15:40  Былі тут і жанчыны, якія глядзелі здалёк; сярод іх была і Марыя Магдаліна, і Марыя, маці Якава меншага і Ясіі, і Саломія,
Mark Bela 15:41  якія і тады, як Ён быў у Галілеі, ішлі сьледам за Ім і служылі Яму, і іншыя многія, што разам зь Ім прыйшлі ў Ерусалім.
Mark Bela 15:42  І як ужо зьвечарэла, бо была пятніца, гэта значыць - перадсубоцьце,
Mark Bela 15:43  прыйшоў Язэп з Арымафеі, знакаміты сябра рады, які і сам чакаў Царства Божага, адважыўся ўвайсьці да Пілата і прасіў Цела Ісусавага.
Mark Bela 15:44  Пілат зьдзівіўся, што Ён ужо памёр; і паклікаўшы сотніка, спытаўся ў яго: ці даўно памёр?
Mark Bela 15:45  І даведаўшыся ад сотніка, аддаў Цела Язэпу.
Mark Bela 15:46  Ён, купіўшы палатно і зьняўшы Яго, ахінуў палатнінаю і паклаў у магіле, якая была высечана ў скале; і прываліў камень да магільных дзьвярэй.
Mark Bela 15:47  А Марыя Магдаліна і Марыя Ясіева глядзелі, дзе Яго клалі.