Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
MARK
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 11
Mark Bela 11:1  Калі наблізіліся да Ерусаліма, да Віфагіі і Віфаніі, да гары Аліўнай, Ісус пасылае двух вучняў Сваіх
Mark Bela 11:2  і кажа ім: ідзеце ў селішча, што проста перад вамі; уваходзячы ў яго, адразу знойдзеце маладога асла, на якога ніхто зь людзей не садзіўся; адвяжэце яго, прывядзеце;
Mark Bela 11:3  і калі вам хто скажа: "Што гэта вы робіце?", адказвайце, што ён патрэбен Госпаду; і адразу пашле яго сюды.
Mark Bela 11:4  Яны пайшлі, і знайшлі маладога асла, прывязанага каля варот пры дарозе, і адвязалі яго.
Mark Bela 11:5  І некаторыя, што стаялі там, казалі ім: што робіце? навошта адвязваеце асьляня?
Mark Bela 11:6  Яны адказвалі ім, як наказаў Ісус; і тыя адпусьцілі іх.
Mark Bela 11:7  І прывялі да Ісуса асьляня, і ўсклалі на яго адзеньне сваё; Ісус сеў на яго.
Mark Bela 11:8  А многія пасьцілалі адзеньне сваё на дарозе, а іншыя рэзалі вецьце з дрэваў і пасьцілалі на дарозе.
Mark Bela 11:9  І тыя, што ішлі паперадзе і сьледам, усклікалі: асанна! дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе!
Mark Bela 11:10  дабраславёнае царства айца нашага Давіда, што ідзе ў імя Гасподняе! асанна ў вышынях!
Mark Bela 11:11  І ўвайшоў Ісус у Ерусалім і ў храм; і агледзеўшы ўсё, як што час ужо быў позьні, выйшаў у Віфанію з дванаццацьцю.
Mark Bela 11:12  На другі дзень, калі яны выйшлі зь Віфаніі, Ён схацеў есьці;
Mark Bela 11:13  і, угледзеўшы здалёку смакоўніцу, пакрытую лісьцем, пайшоў, ці ня знойдзе чаго на ёй; але, падышоўшы да яе, нічога не знайшоў, апрача лісьця, бо яшчэ ня час быў зьбіраць смоквы.
Mark Bela 11:14  І сказаў ёй Ісус: ад сёньня хай ніхто зь цябе ня есьць плоду вавек. І чулі гэта вучні Ягоныя.
Mark Bela 11:15  Прыйшлі ў Ерусалім. Ісус, увайшоўшы ў храм, пачаў выганяць прадаўцоў і пакупцоў у храме; і сталы мяняйлаў і ўслоны прадаўцоў галубоў абярнуў;
Mark Bela 11:16  і не дазваляў, каб хто пранёс праз храм якую-небудзь рэч.
Mark Bela 11:17  І вучыў іх, кажучы: ці ж не напісана: ёдом Мой домам малітвы назавецца для ўсіх народаўё? - а вы зрабілі зь яго логва разбойнікаў.
Mark Bela 11:18  Пачулі гэта кніжнікі і першасьвятары і шукалі, як бы загубіць Яго; бо баяліся Яго, таму што ўвесь люд зьдзіўляўся з вучэньня Ягонага.
Mark Bela 11:19  А калі настаў вечар, Ён выйшаў з горада.
Mark Bela 11:20  Раніцай, праходзячы міма, убачылі, што смакоўніца засохла да кораня.
Mark Bela 11:21  І, прыгадаўшы, Пётр кажа Яму: Равьві! паглядзі, смакоўніца, якую Ты пракляў, усохла.
Mark Bela 11:23  майце веру Божую. Бо праўду кажу вам: калі хто скажа гары гэтай: ёпадыміся і кінься ў мораё, і не засумняваецца ў сэрцы сваім, а паверыць, што збудзецца паводле словаў ягоных, - будзе яму, што ні скажа.
Mark Bela 11:24  Таму кажу вам: усё, чаго ні будзеце прасіць у малітве, верце, што атрымаеце, - і будзе вам.
Mark Bela 11:25  І калі стаіце на малітве, даруйце, калі што маеце на каго, каб і Айцец ваш нябесны дараваў вам грахі вашыя;
Mark Bela 11:26  калі ж не даруеце, дык і Айцец ваш нябесны не даруе вам грахоў вашых.
Mark Bela 11:27  Прыйшлі зноў у Ерусалім. І калі Ён хадзіў у храме, падышлі да Яго першасьвятары і старэйшыны
Mark Bela 11:28  і казалі Яму: якою ўладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў уладу рабіць гэта?
Mark Bela 11:29  Ісус сказаў ім у адказ: папытаюся і Я ў вас адно, адказвайце Мне, тады і Я скажу вам, якою ўладаю гэта раблю:
Mark Bela 11:30  хрышчэньне Янава зь нябёсаў было, ці ад людзей? адказвайце Мне.
Mark Bela 11:31  Яны ж разважалі паміж сабою: калі скажам "зь нябёсаў" - дык Ён скажа: "чаму ж вы не паверылі яму?"
Mark Bela 11:32  а сказаць: "ад людзей", - баяліся народу; бо ўсе лічылі, што Ян сапраўды быў прарок.
Mark Bela 11:33  І сказалі ў адказ Ісусу: ня ведаем. Тады Ісус сказаў ім у адказ: і Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.